ПЛЕСКАЦЭ́ВІЧ (Мікалай Міронавіч) (н. 11.3.1941, в. Мінічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд.пед.н. (1989), праф. (1996). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1991). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1963). З 1965 у Бел.пед. ун-це (з 1985 заг. кафедры, з 1993 прарэктар). З 1999 узначальвае Рэсп.дзярж. інспекцыю сістэмы адукацыі Беларусі. Навук.працы па праблемах аптымізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, арг-цыі н.-д. работы ў ВНУ, сучасных методыках выкладання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАНІ ((Polanyi) Джон Чарлз) (н. 23.1.1929, Берлін),
канадскі фізікахімік. Чл. Канадскага каралеўскага т-ва (1966), Лонданскага каралеўскага т-ва (1971). Скончыў Манчэстэрскі ун-т (1949, д-р філасофіі 1952). З 1956 ва ун-це Таронта (з 1962 праф.). Навук.працы па хім. кінетыцы. Развіў новы кірунак у галіне дынамікі элементарных хім. працэсаў (1960—70-я г.). Распрацаваў метад вызначэння энергет. стану прадуктаў рэакцыі па вельмі слабым інфрачырвоным выпрамяненні асобных малекул. Нобелеўская прэмія 1986 (разам Лі Янам і Д.Р.Хершбахам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РАХАЎ (Фёдар Фёдаравіч) (10.7.1914, в. Падгорная Ферганскай вобл., Узбекістан — 4.4.1998),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1957), праф. (1959). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1974). Скончыў Арэнбургскі агравет. ін-т (1937). У 1964—93 у Віцебскім вет. ін-це (заг. кафедры). Навук.працы па этыяпатагенезе, прафілактыцы і лячэнні ўнутр. незаразных хвароб с.-г. жывёлы.
Тв.:
Внутренние незаразные болезни сельскохозяйственных животных. 5 изд. М., 1976 (у сааўт.);
Незаразные болезни молодняка. Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ХАСКА, Прохазка (Procháska, Procházka),
Іржы (Георг; 10.4.1749, Бліжкавіцы, Чэхія — 17.7.1820), чэшскі фізіёлаг, анатам, афтальмолаг; папярэднік Я.Пуркіне. Адзін са стваральнікаў рэфлекторнай тэорыі. Скончыў Венскі ун-т (1776). У 1778—80 і 1791—1818 праф. Венскага і ў 1790—91 Пражскага ун-таў. Навук.працы па анатоміі і фізіялогіі нерв. сістэмы, мышцаў, структуры кровазвароту. Прапанаваў тэрмін «рэфлекс». Правёў каля 3 тыс. аперацый на органах зроку. Заснаваў анатамічныя музеі ў Вене, Празе і навук.Мед.т-ва ў Празе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫСЕ́ВАК (Альберт Фаміч) (н. 19.8.1939, г. Горлаўка Данецкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1998), праф. (1999). Скончыў Укр.ін-т інжынераў воднай гаспадаркі (1963; Кіеў). З 1971 у БПА. Навук.працы па асновах тэхналогіі машынабудавання, праблемах эфектыўных тэхналогій ахоўных пакрыццяў з павышанымі эксплуатацыйнымі ўласцівасцямі, стварэнні новых кампазіцыйных матэрыялаў.
Тв.:
Технология формирования газотермических водородостойких покрытий. Мн., 1998;
Математическое моделирование технологических задач в машиностроении. Мн., 2000 (разам з Ф.Ф.Клімовічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ХТА ((Puchta) Георг Фрыдрых) (31.8.1798, г. Кадальцбург, Германія — 8.1.1846),
нямецкі юрыст, паслядоўнік Ф.К.Савіньі, прадстаўнік гістарычнай школы права. Выкладаў права ва ун-тах Германіі, да канца жыцця быў праф. Берлінскага ун-та, дзярж. саветнікам і членам камісіі па рэформе заканадаўства Прусіі. Працы П. прысвечаны гісторыі рымскага права, а таксама цывільнаму і звычаёваму праву. Дзяржаву і права разглядаў як параджэнне містычнага «народнага духу», асн. задачу юрыстаў бачыў у пагадненні права з «развіццём народа», перасцерагаў супраць «раптоўнага» (рэвалюцыйнага) абнаўлення феад. заканадаўства Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПФЕ́ФЕР ((Pfeffer) Вільгельм Фрыдрых Філіп) (9.3.1845, г. Грэбенштайн, Германія — 31.1.1920),
нямецкі батанік і фізіёлаг раслін. Скончыў Гётынгенскі ун-т (1865). Праф. Бонскага (1873), Цюбінгенскага (1878) і Лейпцыгскага (1887) ун-таў. Навук.працы па геаграфіі, эмбрыялогіі і фізіялогіі раслін. Паказаў ролю осмасу ў паглынанні, перамяшчэнні, выпарэнні вады ў раслін, іх мінер. жыўленні; заклаў асновы мембраннай тэорыі клетачнай пранікальнасці. Даследаваў дыханне, энергетыку фотасінтэзу, азотны абмен, фізіялогію раздражняльнасці і механіку руху лісця і кветак. Адкрыў станоўчы хематаксіс у гамет папарацяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВА (Кацярына Васілеўна) (21.11.1904, г. Алатыр, Чувашская Рэспубліка, Расія — 26.1.1985),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1956), праф. (1958). Скончыла Казанскі зоавет. ін-т (1934). У 1946—73 у Віцебскім вет. ін-це (заг. кафедры). Навук.працы па вет. фармакалогіі і таксікалогіі лек. рэчываў.
Тв.:
Влияние тиаргена на организм при лечении бабезиеллоза крупного рогатого скота // Ветеринария. 1953. №9;
Фармакология гемоспоридина и его применение при бабезиеллозе крупного рогатого скота // Протозойные болезни сельскохозяйственных животных. М., 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў (Павел Мянандравіч) (1842—28.1.1904),
расійскі вучоны ў галіне судовай медыцыны. Д-р медыцыны (1871). Скончыў Маскоўскі ун-т (1864). З 1864 у Маскоўскім ваен. шпіталі, з 1873 прыват-дацэнт Пецярбургскай ваенна-мед. акадэміі, з 1885 урачэбны інспектар у Саратаўскай, з 1888 у Яраслаўскай, з 1891 у Мінскай губ.Навук.працы па судовай медыцыне, арганізацыі мед. дапамогі, уліку інфекц. хвароб, выніках венерычных хвароб, барацьбе з з халерай на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБЯНО́К (Жан Аляксандравіч) (н. 28.1.1932, г. Сямёнаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Д-рмед.н. (1986), праф. (1989). Скончыў Куйбышаўскі мед.ін-т (1955). У 1962—98 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1988 заг. кафедры), з 2000 у Мінскім мед. ін-це. Навук.працы па харчовых таксікаінфекцыях, септычных захворваннях, сепсісе.
Тв.:
Современные проблемы сепсиса // Здравоохранение. 1999. №9;
Чи розуміемо ми, що таке сепсис? // Інфекційні хвороби: Наук.-практич. мед. журн. (Тернопіль), 2000. №3.