хло́паць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. каго (што) чым па чым. Стукаць па чым-н., звычайна з шумам.
Х. далоняй далонню па плячы каго-н.
2. чым. Утвараць моцныя гукі, стукаючы чым-н.
Х. дзвярамі.
3. Утвараць кароткія адрывістыя гукі (пра стрэлы, выбухі і пад.).
Дзесьці хлопалі стрэлы.
|| аднакр. хло́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| наз. хло́панне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ша́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. чым і без дап. Утвараць шорах, шум трэннем, закранаць што-н. з шумам.
Ш. мянташкай па касе.
Шабля шаркала аб падлогу.
2. са словам «нагой» або без яго. Прыстаўляць адну нагу да другой, стукаючы абцасам аб абцас (пры паклоне, вітанні і пад.).
|| аднакр. ша́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| наз. ша́рканне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шлёпаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. каго (што), па чым і чым. Удараць, стукаць чым-н. мяккім, плоскім.
Ш. па руцэ.
Ш. вёсламі па вадзе.
Ш. басаножкамі.
2. Тое, што і шлёпацца (разм.).
Ш. у гразь.
3. Ісці, хадзіць, крочыць (разм.).
Ш. па гразі.
|| аднакр. шлёпнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 і 2 знач.).
|| наз. шлёпанне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
1. на каго (што). Вымаўляць гук «ш-ш!», стараючыся супакоіць каго-н.
Што ты на мяне шыкаеш, не даеш слова сказаць.
2. Гукамі «ш-ш!», шумам выражаць незадавальненне.
Ш. пасрэднаму дакладчыку.
|| зак. ашы́каць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).
|| аднакр. шы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 знач.).
|| наз. шы́канне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ашэ́стак, ‑тка, м.
Абл. Жэрдачка пад столлю ў сялянскіх хатах, на якую што‑н. вешаюць. — Ну, не разыходзься так, — спакойна азваўся Пракоп: — а то завярнуся і пайду, — пастрашыў ён жонку, вешаючы на ашэстак кажух. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вя́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
Апускацца, нападаць у што‑н. вязкае, ліпкае, сыпкае; грузнуць. Ногі ў вялізных, поўных халоднай вады, гумавых ботах, .. вязнуць у дрыгве. В. Вольскі. Вязнучы ў снягу, Коля пайшоў за санямі. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галаварэ́з, ‑а, м.
Разм.
1. Забойца, бандыт. Фашысцкія галаварэзы.
2. Ліхач, сарвігалава. Пагладжваючы свае пышныя вусы, Васіль Каравай дабрадушна адказваў: «...Паглядзела, што мой характар — крэмень, ну і адважылася пайсці за такога галаварэза. Праўда, Верачка?» Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адскубну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., чаго.
Скубануўшы, адарваць. Адскубнуць воўны, ваты, сена. // перан. Уварваць, здабыць што‑н. для сваёй асабістай карысці несумленным шляхам. [Дзед:] — Кожны за сваё дрыжаў і наравіў яшчэ чужога адскубнуць. Шуцько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Тое, што і асунуць. Адзін бок іх аб’ехаўся і абурыўся — ці то куры абсунулі (яны і зараз сядзелі на плашках), ці то дровы дрэнна былі складзены і разваліліся самі. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абвіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што чым.
Абгарнуць (у 2 знач.), ахінуць, абкруціць. // перан. Абкружыць, абступіць. Яны [лугі] падступаюць да самых гародаў, да вішнёвых прысад, што вянком абвінулі амаль кожную вясковую сядзібу. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)