Блака́да. Рус. блока́да, укр. блока́да. Запазычанне з ням. Blockade (польская крыніца не пераконвае), а гэта з раманскіх моў (параўн. ісп. blocquada, італ. bloccata). Фасмер, 1, 176; Шанскі, 1, Б, 142–143. Параўн. таксама застарэлае ням. Blocquada (> венг. blokád). Да гісторыі слова ў еўр. мовах гл. яшчэ MESz, 1, 313. Да ням. слова гл. Клюге, 85.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бясе́да. Рус. бесе́да, укр. бе́сіда, польск. biesiada, чэш. beseda, ст.-слав. бесѣда, балг. бесе́да, серб.-харв. бѐсједа і г. д. Прасл. *besěda. Звычайна тлумачыцца як *bez‑ + *sěda ’сядзенне знадворку’ (дзе *bez‑ мае яшчэ старое значэнне ’знадворку, звонку’, параўн. ст.-інд. bahíṣ ’звонку’). Бернекер, 52–53; Праабражэнскі, 1, 25–26; Фасмер, 1, 160; Слаўскі, 1, 33.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вячэ́рнік ’малодшы брат нявесты’ (Шэйн.). Утворана з суф. ‑ік ад вячэрні у тым жа значэнні. Паводле Шэйна, вечарам напярэдадні вяселля ён расплятае нявесце косы. Блізка да бел. стаіць рус. дыял. вечерник ’сваяк нявесты, які вязе яе да вянца’, якое, аднак, не ўтварае адзінага арэала з бел. (перм., калуж., СРНГ). Параўн. яшчэ вячэрнікі (гл.), рус. вечерние.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Глаго́ль ’назва літары «г»’. Рус. глаго́ль, укр. глаго́ль. Запазычанне са ст.-слав. мовы. Параўн. у Міклашыча, Lex. palaeosl., 128: «глаголи indecl. ńomen quartae litterae» (параўн. і 120: «вѣдѣ indecl. nomen tertiae litterae»). Гл. яшчэ ў (Шанскага, 1, Г, 85–86 (падрабязна, але падаецца месцамі не зусім зразумела, а аб форме глаголи зусім нічога не гаворыцца).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Град ’град’. Параўн. рус. град, укр. град, польск. grad, чэш. hrad, балг. град, серб.-харв. гра̏д, ст.-слав. градъ. Прасл. *gradъ ’тс’. І.‑е. *grōdō‑ ’град’: параўн. арм. karkut ’тс’ (< *ga‑grōdo), лац. grandō ’град’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 101 (з літ-рай). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 450; Слаўскі, 1, 336; Бернекер, 344.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзень. Параўн. рус. день, укр. день, польск. dzień, чэш. den, серб.-харв. да̑н, балг. ден, ст.-слав. дьнь. Прасл. *dьnь < і.-е. *din‑; параўн. ст.-інд. dínam ’дзень’, літ. dienà, лац. diēs ’дзень’ і г. д. Агляд гл. у Фасмера, 1, 498–499; Трубачова, Эт. сл., 5, 213–214. Гл. яшчэ Бернекер, 1, 253–254.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жу́піць ’размаўляць’ (ТСБМ). Рус. алан. жу́пить ’крычаць (пра птушак)’, жупе́ть ’спяваць (пра птушак)’. Трубачоў (Слав. языкозн., V, 179) лічыць прасл. дыялектызмам *župiti. І.‑е. корань *geu‑ (Покарны, 1, 393, 403) суадносіцца з *gō̆u‑ (параўн. гутарыць, гаварыць), прадстаўлены яшчэ ў жук, жузнець (гл.). Фасмер, 2, 67 (з пытальнікам «да жук?»). Корань *geu пашыраны элементам ‑p‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жыллё ’месца, дзе жывуць’, жылец ’жыхар’. Рус. жилье, жиле́ц, укр. жилє́ (Жэлях.), жиле́ць. Ст.-рус. жилье ’жыллё’ (з XVIII ст.), з XVI ст. ’работа з прадастаўленнем жылля’, жилец (з XV ст.). Вытворныя на базе кораня дзеяслова жыць (гл.) з суфіксам элавага дзеепрыметніка ‑л‑ і адпаведным далейшым суфіксам (*‑ij‑e, *‑ьcь), відаць, яшчэ ў ст.-рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зґрыя́нт ’натоўп’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск. дыял. zgryjatyka ’музыка’, магчыма, ад zgrywać się ’сыгрывацца, дабівацца агульнага гучання ў аркестры, іграць разам’ з наўмысна іншамоўным суфіксам ‑ant. У значэнні і з’яўленні ‑j‑ магла адлюстравацца кантамінацыя з зграя. Выбухное ґ указвае на іншамоўны (польскі) характар слова. Параўн. яшчэ гранда ’кампанія’ (польск. granda ’грамада’, Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Знямо́га ’стан крайняй стомленасці’. Укр. знемо́га ’бяссілле’, балг. изнемо̀га ’знямога’. Параўн. ст.-слав. изнемагати. Ст.-рус. изнемогати ’знемагаць’, ст.-польск. zniemóc, sniemóc ’тс’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова jьz‑ne‑mog‑a‑ti з коранем *mog‑; гл. магчы, верагодна, прасл. рэгіянальнага пашырэння (параўн. яшчэ рус. изнеможе́ние, польск. zniemożenie, в.-луж. zniemoženje, серб.-харв. изнѐмоглост ’знямога’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)