ГУ́ТАРАЎ (Іван Васілевіч) (15.4.1906, в. Воўкаўка Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 8.2.1967),
бел.літ.-знавец і фалькларыст. Чл.-кар.АНБеларусі (1953), д-рфілал.н., праф. (1949). Скончыў БДУ (1928). Выкладаў у паліт.-асв. і пед. ін-тах г. Магілёў. З 1947 у ЦККП(б)Б, з 1951 у БДУ, з 1957 заг. сектара фальклору Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АНБеларусі. Даследаваў пытанні эстэтыкі, тэорыі і гісторыі рус. і бел. л-ры, фалькларыстыкі.
Тв.:
Борьба и творчество народных мстителей. Мн., 1949;
Эстетические основы советской литературы. Мн., 1950;
рэлігійная пратэстанцкая секта. Створана ў 1820—30-я г. ў г. Плімут (Англія) святаром Дж.Н.Дарбі (адсюль назва) як абшчына, апазіцыйная афіц. англіканскай царкве. Веравучэннем блізкія да баптыстаў і евангельскіх хрысціян. Вялі прапаганду сярод хрысціян і іудзеяў. Абраднасць больш спрошчаная. Д. поўнасцю адмаўляюць духавенства як асобную прафесійную групу і надаюць вял. значэнне асабістаму тлумачэнню Бібліі. Найб. распаўсюджаны ў Англіі і яе б. калоніях і дамініёнах, Зах. Еўропе. У пач. 20 ст. з’явіліся ў Беларусі (Мінск). У 1920—30-я г. ў Зах.
Беларусі склаліся 3 цэнтры Д.: у Брэсце, Кобрыне, Пінску, якія праводзілі місіянерскую работу сярод мясц. сялян, а таксама яўрэяў. Пасля Вял.Айч. вайны дзейнасць секты заняпала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАРЫ́ШЧА,
1) на Беларусі ў 14—16 ст. (пераважна на Піншчыне) гаспадарчая адзінка і аб’ект абкладання сялян феад. павіннасцямі. Першапачатковыя Д. мелі прыблізна аднолькавую колькасць зямлі, на якой размяшчалася адна сял. гаспадарка — дым. З павелічэннем колькасці насельніцтва і зямлі да 16 ст. яны ўжо не былі аднолькавыя (у сярэднім уключалі 2—4 дымы). Гаспадары асобных Д. часта былі родзічамі, трапляліся і чужыя людзі. Тэр. Д. звычайна мела сваю назву, была акрэслена пэўнымі межамі. Распаду Д. і ўзнікненню сял. гаспадарак у складзе адной сям’і садзейнічала «Устава на валокі» 1557.
2) У Стараж. Русі двор землеўладальніка — дом з гасп. пабудовамі. Д. называлі таксама сельскае паселішча, сяло, вёску. На Беларусі ёсць вёскі з назвамі Дворышча, Дварышча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫВІ́ЦА (сапр.Попка) Юрый
(7.10.1912, Пружаншчына — 29.4.1990),
бел. грамадскі дзеяч, пісьменнік, журналіст. У 1930 уступіў у Бел. сялянскую партыю. У час Вял.Айч. вайны ўзначальваў аддзел працы і сац. забеспячэння ў акупацыйнай цывільнай адміністрацыі Пружан (1941—42). З 1942 у Германіі. У пасляваенны час член і старшыня шэрагу бел. арг-цый, рэдактар газ. «Беларуская праўда» (1946). Выдаваў час. «Напагатове» (1948), распаўсюджваў бюлетэнь «Весткі з Беларусі». Выдаў шмат кніг па гісторыі, этнаграфіі і культуры Беларусі, у т. л. працы У.Ігнатоўскага, А.Цвікевіча. У 1982 заснаваў у г. Ляймен Беларускі музей, пры ім Інстытут беларусаведы (дырэктар у 1982—90), час. «Весткі Інстытута беларусаведы» (1986). Аўтар шматлікіх зборнікаў апавяданняў і аповесцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Аркадзь Пятровіч) (н. 29 12.1929, г. Самара, Расія),
бел. вучоны ў галіне оптыкі. Чл.-кар.Нац.АНБеларусі (1974). Д-рфіз.-матэм.н. (1967), праф. (1970). Засл. дз. нав. Рэспублікі Беларусь (1992). Скончыў Ленінградскі ін-т дакладнай механікі і оптыкі (1953). З 1959 у Ін-це фізікі Нац.АНБеларусі. Навук. працы па оптыцы рассейвальных асяроддзяў. Распрацаваў метады вывучэння ўласцівасцей і структуры асяроддзя па рассеянні святла, прылады лазернага зандзіравання атмасферы і воднай прасторы, сістэмы сувязі, лакацыі, перадачы інфармацыі і відарысу на аснове светлавога праменя ў прыродных і штучных аб’ектах.
Тв.:
Оптика рассеивающих сред. Мн., 1969;
Физические основы гидрооптики. Мн., 1975;
Распространение света в плотноупакованных дисперсных средах. Мн., 1988 (разам з В.А.Лойкам, У.П.Дзікам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗО́БАЎ (Мікалай Аляксеевіч) (н. 23.1.1940, в. Красыні Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. матэматык. Акад.Нац.АНБеларусі (1994, чл.-кар. 1980), д-рфіз.-матэм.н. (1979), праф. (1990). Скончыў БДУ (1965). З 1967 у БДУ, з 1969 нам.гал. рэдактара міжнар.час. «Дифференциальные уравнения». З 1980 у Ін-це матэматыкі Нац.АНБеларусі. Навук. працы па звычайных дыферэнцыяльных ураўненнях, у прыватнасці па тэорыі характарыстычных паказчыкаў Ляпунова і тэорыі ўстойлівасці. Атрымаў крытэрый устойлівасці паказчыкаў Ляпунова, алгарытм вылічэння і ацэнку мінім. паказчыка. Рашыў прыватную і ў некрытычным выпадку агульную задачы Ляпунова пра экспаненцыяльную ўстойлівасць па лінейным прыбліжэнні.
Тв.:
Исследования в Беларуси по теории характеристических показателей Ляпунова и ее приложениям // Дифференц. уравнения. 1993. Т. 29, № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗІМІРО́ЎСКІ (Саламон Савельевіч) (н. 28.4.1915, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. рэжысёр. Засл. дз. маст.Беларусі (1973). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1940). У 1940—41 рэжысёр, у 1967—75 гал. рэжысёр Бел.т-ра імя Я.Коласа. Творчасці ўласцівы пошукі вобразнай сцэн. формы, псіхалагізм. Спектаклі паводле твораў бел. аўтараў вызначаюцца беражлівымі адносінамі да нар. традыцый, нац. каларытам. Сярод лепшых пастановак: «Лекар паняволі» Мальера (1940), «Шостага ліпеня» М.Шатрова (1967, Дзярж. прэмія Беларусі 1968), «Трыбунал» А.Макаёнка (1970), «Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра (1971), «Багна» А.Астроўскага і «Снежныя зімы» паводле І.Шамякіна (абедзве 1972), «Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта, «Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага (абедзве 1976), «Заставайцеся сонцам» А.Папаяна (1977) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПША́Й (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 20.4.1940, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). Працуе ў галіне афармленчага мастацтва і жывапісу. Аформіў інтэр’еры: музеі Я.Купалы ў в. Вязынка Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. (1972, з Э.Агуновічам), стараж.-бел. культуры ІМЭФНац.АНБеларусі (1979), нар. творчасці ў в. Моталь Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. (1996) і інш.; бел. раздзел на Міжнар. выстаўцы ў Брно (Чэхаславакія, 1983, з В.Чуглазавым), Міжнар. кірмашу ў Бухарэсце (1984), Нац. выстаўкі нар. творчасці Беларусі ў Мінску (1996). Сярод жывапісных твораў: «Халодны дзень» (1985), «Зімовы настрой» (1987), «Палявыя кветкі» (1996), серыі пейзажаў «Стары Мінск» (1991), «Нарачанскі край» (1995), «На Браслаўшчыне» (1996—97) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАТКЕ́ВІЧ (Нэлі Васілеўна) (н. 18.1.1937, г. Пенза, Расія),
бел. актрыса. Засл. арт.Беларусі (1977). Скончыла тэатр. студыю Бранскага абл.драм.т-ра (1961), Ленінградскі ін-т культуры (1981). Працавала ў т-рах Гомеля (1966—67), Магілёва (1970—75), Гродна (1975—81), Бранска, Ноўгарада. У 1985—86 у Дзярж. маладзёжным т-ры Беларусі. Выканаўца лірыка-драм. і характарных роляў. Створаныя ёю вобразы вызначаюцца ўнутр. псіхалагічнасцю і знешняй выразнасцю. Сярод роляў: у Магілёўскім абл.драм. т-ры — Паўлінка («Паўлінка» Я.Купалы), Зубрыч («Трывога» А.Петрашкевіча), Іванская («Аперацыя «Мнагажэнец» А.Дзялендзіка), Нора («Лялечны дом» Г.Ібсена); у Гродзенскім абл.драм. т-ры — Каця («Трэцяга не дадзена» Л.Караічава), Соф’я («Зыкавы» М.Горкага), Ларыса («Беспасажніца» А.Астроўскага), Камісар («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРНА́Ч (Пётр Аляксеевіч) (1.5.1932, в. Клінок Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 25.8.1996),
бел. мастацтвазнавец, мастак. Канд. мастацтвазнаўства (1967). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1955). З 1961 працаваў у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АНБеларусі. Даследаваў пытанні тэорыі і практыкі тэатр.-дэкарацыйнага мастацтва. Аўтар тэксту і складальнік альбома «Мастацтва беларускіх дэкаратараў» (1989), манаграфій пра бел. мастакоў: «С.Ф.Нікалаеў» (1970), «П.В.Масленікаў» (1973), «Я.Чамадураў» (1984) і інш., артыкулаў для «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 8—9, 1977—82), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 3—6, 1989—94). Працаваў у пейзажным жывапісе: «Лагойскі матыў» (1975), «Сонечны дзень» (1980), «Зімовы пейзаж» (1981), «Напрадвесні» (1988). Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Дэкарацыйнае мастацтва музычнага тэатра БССР. Мн., 1973.