аўташту́рман

(ад аўта- + штурман)

авіяцыйны прыбор, які аўтаматычна запісвае каардынаты лятальнага апарата, накрэсліваючы яго шлях на карце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спідве́й

(англ. speedway, ад speed = хуткасць + way = шлях, дарога)

мотагонкі на гаравым, земляным, травяным або ледзяным трэку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

path

[ˈpæӨ]

n., pl. paths

1) сьце́жка f.

2) тра́са f., маршру́т -у, кіру́нак -ку, шляхm.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Lidensweg m -(e)s, -e шлях паку́т; хаджэ́нне па паку́тах

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Schlichweg m -(e)s, -e кружна́я даро́га; перан. абхо́дны шлях

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Unterführung f -, -en туне́ль, падзе́мны перахо́д, падзе́мны шлях; падзе́мныя камуніка́цыі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

КАР’Е́РА (ад італьян. carriera бег, жыццёвы шлях, поле дзейнасці),

высокае становішча асобы ў грамадстве, дасягнутае дзейнасцю ў якой-н. галіне; вядомасць, слава, напр., бліскучая К. Род дзейнасці, прафесія, занятак, напр., К. настаўніка, артыстычная К.

т. 8, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

замасці́ць, ‑машчу, ‑мосціш, ‑мосціць; зак., што.

Зрабіць насціл (з дошак, бярвення і пад.). Кажуць, тут некалі было балота, якое замасцілі грэбляй. Жычка. [Каваль] замасціў дошкамі ўвесь шлях да берага. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАРАЛЕ́ЛЬ НЯБЕ́СНАЯ, сутачная паралель,

малы круг нябеснай сферы, плоскасць якога паралельная плоскасці нябеснага экватара. Уяўляе сабой шлях, які праходзіць пункт нябеснай сферы (за выключэннем полюсаў свету) з прычыны бачнага сутачнага вярчэння сферы вакол восі свету.

т. 12, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абхо́дны, -ая, -ае.

1. Такі, па якім можна ісці ў абход; кружны.

А. шлях.

2. перан. Не просты, звязаны з хітрыкамі, падманам (пра дзеянні, паводзіны каго-н.).

Дзейнічаць абходнымі сцежкамі.

3. Звязаны з абходам, акружэннем ворага.

А. манеўр.

Абходны ліст (лісток) — дакумент, у якім адзначаецца, што няма матэрыяльнай запазычанасці ў тых, хто ідзе ў адпачынак ці звальняецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)