уго́ру, прысл.

Увышыню, уверх; увысь; проціл. уніз. Спрадвечныя дубы лёгка ўзнімаюць угору на сваіх гранітных ствалах цяжкія кроны. Паслядовіч. Сухое вецце хвоі патрэсквала ў полымі і сыпала ўгору снапы іскраў. Лынькоў. Хлопцы стралялі ўсё, больш угору, бо і наперадзе, і з бакоў — усюды свае. Ваданосаў. // У напрамку да верху, на больш высокае месца; вышэй. Вуліца падымалася ўгору. Мележ. Усе ўтраіх падняліся ўгору і прайшлі да Петрусёвага пакоя. Гартны. // Уверх, дыбам. Звер глуха рычыць,.. ягоная кароткая пярэстая шэрсць узнімаецца ўгору і ападае. Самуйлёнак.

•••

Ісці ўгору гл. ісці.

Лапкі ўгору гл. лапка.

Рукі ўгору! гл. рука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто́йка​II ж.

1. вайск., спарт. Stíllstehen n -s;

2. (у гімнастыцы – становішча цела галавой уніз) Stand m -(e)s;

сто́йка на рука́х Hándstand m;

сто́йка на галаве́ Kópfstand m;

3. паляўн. Ánstand m -(e)s, - stände, Stéllung f -, -en;

зрабі́ць сто́йку (пра сабаку) stehen* vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ábsteigen* vi (s)

1) сыхо́дзіць (уніз), зла́зіць, спуска́цца

2) (bei, in D) спыня́цца (у знаёмых, у гасцініцы)

3) зла́зіць (з каня, веласіпеда); выхо́дзіць (з аўтамашыны і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

спусці́цца

1. herúntersteigen* vi (s), hinábsteigen* vi (s);

спусці́цца да ўзро́ўню каго-н. auf das Niveau [ni´vo:] (G) herábsinken* [hinábsinken*];

спусці́цца каго-н. з ле́свіцы разм. j-n die Tréppe hinúnterwerfen*;

2. (пра самалёт) níedergehen* аддз. vi (s);

3. (уніз па рэчцы) flússab(wärts) fáhren*; flússab(wärts) schwímmen* (пра плыўца)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ніжэ́й,

1. Выш. ст. да прысл. нізка ​2.

2. прысл. Далей (пры спасылцы на наступнае месца тэксту).

3. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «ніжэй» выражае прасторавыя і колькасныя адносіны: а) уніз ад якой‑н. прасторавай мяжы. Другім сваім паўкругам Гнілое балота ўпіралася ў Сухія груды. Груды былі значна ніжэй процілеглага вала. Колас; б) па цячэнню ракі ўніз ад якога‑н. месца. Рэчка ніжэй завадзі пашыраецца і цячэ неглыбокай бліскучай стужкай. Аляхновіч; в) менш за якую‑н. колькасць, у напрамку памяншэння па лічбаваму раду. Тэмпература ніжэй нуля. □ Ісці ніжэй трох долараў прадавец яўна не хацеў. В. Вольскі.

•••

Цішэй вады, ніжэй травы гл. цішэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазно́сіць, ‑зношу, ‑зносіш, ‑зносіць; зак., каго-што.

1. Знесці — пра ўсё, многае. Пазносіць каменне з поля. □ На гародзе была пакапана бульба, а на голым месцы, з якога пазносілі бульбоўнік на плот, ляжаў вялікі гарбуз. Чыгрынаў. // Знесці ў адно месца ўсіх, многіх або ўсё, многае. Прыйшла машына. У яе пазносілі раненых, і Івін паехаў у шпіталь. Алешка. Пчаляр пазносіў на зіму У сховішча ўсе вуллі. Корбан.

2. Спусціць уніз усё, многае. Пазносіць сена з вышак.

3. Сарваўшы, разбурыўшы, знесці з месца ўсё, многае. Пазносіць масты. □ [Язэп:] — Усё паламалі і пазносілі, каб іх хвароба паламала. Колас.

4. Пайшоўшы, узяць з сабой усё, многае. Пазносіць чужыя рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раско́шны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца багаццем, раскошаю аздаблення або высокай якасцю матэрыялу. Раскошны палац. Раскошны лімузін. □ Зверху ў раскошным чырвоным пераплёце Сашавы «Казкі»... Васілевіч.

2. Пышны, прыгожы. Над буданамі рос стары хвойнік, не густы, таму разгалісты, з выгнутым уніз раскошным галлём. Кулакоўскі. Вылі .. [вусы] хоць і сівыя, але раскошныя і густыя. Чарнышэвіч. — У маёй мамы таксама былі раскошныя валасы, але доля яе была нешчаслівая, — у засмучэнні прамовіла .. [Ядвіся]. Колас. // Дзівосны, незвычайны. Свет блакітна-ружова-зялёных фарбаў ціхай раніцы, раскошны свет вады, травы і сонца. Брыль.

3. Прасторны, вялікі. Два раскошныя драўляныя будынкі, вакол іх — цяністыя таполевыя прысады. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пад... (а таксама пад’..., пада...), прыстаўка.

I. Утварае дзеясловы са знач.:

1) дзеяння знізу ўверх, уніз чаго-н., напр.: падлажыць, падкінуць, падважыць;

2) набліжэння каго-, чаго-н., напр.: падысці, пад’ехаць;

3) дабаўлення, напр.: падліць, падсыпаць;

4) паўтарэння якога-н. дзеяння ўслед за іншым, суправаджэння аднаго дзеяння другім, напр.: падтакваць, падбрэхваць;

5) праяўлення дзеяння ў слабым ці непрыметным, скрытым выглядзе, напр.: падгледзець, падпільнаваць.

II. Утварае назоўнікі і прыметнікі:

1) прыметнікі са знач. ніжняй часткі чаго-н., знаходжання ніжэй за што-н., напр.: падводны, падстраўнікавы;

2) назоўнікі са знач. часткі больш буйнога адзінства, напр.: пададдзел, падатрад, падклас;

3) прыметнікі са знач. чаго-н., што знаходзіцца ў чыім-н. распараджэнні, напр.: падначалены, падсудны;

4) назоўнікі і прыметнікі са знач. чаго-н., што знаходзіцца паблізу ад чаго-н., напр.: падтропікі, падлессе;

5) назоўнікі са знач. звання, ніжэйшага за іншае, пасады памочніка, напр.: падпалкоўнік, падшкіпер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

down

I [daʊn]

1.

adv.

1) уні́з, нані́з, надо́л, на зямлю́

to come down — спуска́цца, зыхо́дзіць, зьяжджа́ць уні́з

2) уні́зе, надо́ле

3) да

From general down to common soldier — ад генэра́ла да радаво́га жаўне́ра

down to the present day — аж да сёньняшняга дня

2.

v.t.

1) глыта́ць

2) валі́ць, зьбіва́ць з ног

3) перамага́ць

3.

v.i.

ле́гчы

Down! — (да саба́кі) Ляж!

•

- be down on

- be down with fever

- down-and-out

- down to the ground

- down with!

- sun is down

- takedown

- $10 down

- the ups and downs of life

- walk down the street

II [daʊn]

n.

1) пух -у m.

2) пушо́к

а) Bot. варсі́нкі (на паве́рхні расьлі́наў ці пладо́ў)

б) пушо́к (на тва́ры маладо́га хлапца́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

step​2 [step] v. ступа́ць, кро́чыць, ісці́;

Step this way, please.Калі ласка, сюды.

step aside [ˌstepəˈsaɪd] phr. v. адыхо́дзіць, саступа́ць, адступа́ць убо́к

step down [ˌstepˈdaʊn] phr. v.

1. сысці́ на дол (уні́з)

2. пада́ць у адста́ўку

step in [ˌstepˈɪn] phr. v.

1. увахо́дзіць

2. уме́швацца

step off [ˌstepˈɒf] phr. v. сысці́ (з дарогі, ходніка і да т.п.)

step up [ˌstepˈʌp] phr. v. павыша́ць, павялі́чваць, узмацня́ць;

step up production павялі́чваць вытво́рчасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)