уласцівасць геаметрычнай фігуры пры вызначаных пераўтварэннях (зменах свайго становішча) сумяшчацца з самой сабой так, што не ўсе яе пункты займаюць першапачатковае месца ў прасторы.
Віды С. на плоскасці: С. адносна прамой (восі С.) пры люстраным адбітку (кожнаму пункту фігуры адпавядае іншы пункт гэтай фігуры на перпендыкуляры да дадзенай прамой на тойжа адлегласці ад яе), напр., круг сіметрычны адносна кожнай прамой, якая праходзіць праз яго цэнтр; С. адносна пункта (цэнтра С.), калі фігура супадае сама з сабой пры яе вярчэнні на 180°, напр., паралелаграм сіметрычны адносна пункта перасячэння дыяганалей; С. парадкуnадносна пункта (цэнтра С. парадку n), калі фігура супадае сама з сабой пры вярчэнні на 360°/n, n = 3, 4, 5, ..., напр., правільны n-вугольнік; С. бесканечнага парадку адносна пункта (цэнтра С. бесканечнага парадку), калі фігура супадае сама з сабой пры вярчэнні на адвольны вугал вакол цэнтра, напр., круг і ўся плоскасць. Паняцце С. абагульняецца на целы ў прасторы, а таксама на інш.матэм. паняцці (група, аператар і інш.) і адыгрывае значную ролю ў матэматыцы і яе дастасаваннях.
А.А.Гусак.
Сіметрыя ў геаметрыі. Плоскія фігуры, сіметрычныя адносіны прамой a (1) і пункта O (2).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕФО́Н (ад тэле... + ...фон),
1) электраакустычная прылада для пераўтварэння эл. сігналаў у гукавыя. Бываюць эл.-магн., электрадынамічныя і п’езаэлектрычныя.
У найб. пашыраных эл.-магн. Т. ваганні мембраны ўзнаўляюць гук пад уздзеяннем эл.магн. поля, узбуджанага эл. токамі тэлеф. сігналаў. Т. з’яўляюцца састаўной часткай тэлефонных апаратаў, камутатараў, прылад для аўдыяметрыі, прыёмна-перадавальных радыёстанцый і інш.; галаўныя Т. (навушнікі) выкарыстоўваюцца для праслухоўвання праграм быт. гукаўзнаўляльнай апаратуры (напр., плеераў, радыёпрыёмнікаў, тэлевізараў).
2) Радыётэлефон — пераноснае прыёмна-перадавальнае прыстасаванне з далёкасцю дзеяння да 10 км, а таксама аўтамаб. і стацыянарнае прыстасаванне радыётэлефоннай сувязі з далёкасцю да 40—500 км (гл.Тэлефонная радыёсувязь). Хатні радыётэлефон мае аўтаномную тэлефонную трубку з мініяцюрным прыёмаперадатчыкам, які працуе на тойжа хвалі, што і прыёмаперадатчык у корпусе тэлефоннага апарата, падключанага да тэлефоннай сеткі. Працуе на адлегласці да 1 км і больш.
3) Мабільны Т. — канцавая прылада сотавай радыёсувязі.
4) Пашыраная быт. назва тэлеф. апарата і нумара тэлеф. апарата абанента.
Тэлефон: а — прынцып дзеяння (1 — мікрафон, 2 — лінія сувязі; 3 — тэлефон); б — канструкцыя электрамагнітнага тэлефона (1 — накрыўка корпуса з адтулінамі; 2 — мембрана; 3 — абмоткі электрамагніта; 4 — пастаянны магніт); в — сучасны тэлефон-трубка (1 — дыяфрагма; 2 — шпуля; 3 — электрамагніт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
незаго́йны, ‑ая, ‑ае.
Які не гоіцца. Незагойная рана.//перан. Які не прытупляецца часам (пра боль). Мы, дзеці, жылі, дарослелі сярод нейкай неабдымнай радасці людзей, якія засталіся жывыя, і ў тойжа час сярод незагойнага, вострага болю па страчаных, знявечаных, закатаваных.Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыцікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.
Разм. Прысачыць, падпільнаваць каго‑, што‑н. [Раечка] намеціла аднаго афіцэра і, прыцікаваўшы, калі ён будзе стаяць адзін, падышла запытаць.Лобан.У тойжа дзень увечары Круміньскі прыцікаваў хлапчука і сарваў свісток з яго шыі.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сімульта́нны
(фр. simultané = адначасовы, ад лац. simul = у адзін і тойжа час);
с-ая дэкарацыя — тып афармлення спектакля ў сярэдневяковым тэатры, пры якім на сцэне па прамой лініі ўстанаўліваліся адначасова ўсе дэкарацыі, неабходныя па ходу дзеяння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Надзённы ’актуальны’ (ТСБМ). Паводле Баханькова (Весці АН БССР, 1981, 1, 120), «недакладная калька» са ст.-слав.насущный ’штодзённы’, параўн., аднак, утворанае па тойжа мадэлі надобны ’своечасовы, патрэбны’ (< *на дабе, гл. даба, надабе), тады надзённы са спалучэння на дне, гл. дзень. Паводле тойжа мадэлі ст.-слав.надневьныи, адзначанае ў Заграфскім евангеллі, якое адпавядае грэч.ἐφήμερο.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляхкі́я ’лёгкія’ (смарг., Сл. ПЗБ). Кандэнсавання форма з лягкі́я вантробы ’тс’. Націск — паводле цяжкі́я (вантробы), ’печань’ у тойжа гаворцы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разва́лісты ’пышны’ (Нар. Гом.). Ад раз- і валіць (гл.). Утворана па тойжа семантыка-словаўтваральнай мадэлі, што і разло́жысты (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спорт
(англ. sport)
1) фізічныя практыкаванні (гімнастыка, барацьба, турызм і інш.) з мэтай умацавання арганізма, дасягнення высокіх вынікаў у спаборніцтвах;
2) парастак, які рэзка адрозніваецца ад іншых парасткаў тойжа расліны (лістамі, памерам і афарбоўкай пладоў і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ex eadem officina
3 тойжа майстэрні.
Из той же мастерской.
бел. Лыкі аднаго лапця. Рамяні адной скуры. На адзін капыл зроблены.
рус. Одного покроя. На один покрой. Все на одну колодку сделаны/скроены/сшиты. Из одной плахи вытесаны. На один манер.
фр. Être taillé sur le même patron (Быть скроенным по одной и той же выкройке/быть скроенным на один лад).
англ. (All are) tarred wich the same brush (Одной кистью мечены).
нем. Von der gleichen Sippschaft (Truppe) sein (Быть одинакового рода). Von der gleichen Sorte sein (Быть одинакового сорта). Vom gleichen Schlage sein (Быть одинакового покроя).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)