Сухапасто́й ’сухі, але стаячы на пні лес’ (Варл., Сл. ПЗБ). Параўн. рус.сухоподсто́йное де́рево ’сухастой, сушняк’, польск.дыял.suchopostoje ’стаялае высахлае дрэва ў лесе’. Да сухастой (гл.), з няяснай устаўкай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сушані́ца ’расліна Gnaphalium silvaticum L.’ (Сцяшк., Кіс.), сушні́ца ’тс’ (Кіс.), укр.дыял.суше́ница ’тс’, рус.сушени́ца ’тс’. Да сухі (гл.), параўн.: насушы́ла сушаніц на лякарства (Сцяшк.) і ўкр.сухоцвіт ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАЛЕАКЛІ́МАТЫ (ад палеа... + клімат),
кліматы мінулых геал. эпох. Рэканструкцыю іх ажыццяўляюць паводле розных ускосных прыкмет: рэчыўнага складу і тэкстурных асаблівасцей асадкавых горных парод, выкапнёвых рэшткаў флоры і фауны, адбіткаў гадавых кольцаў дрэў, суадносін хім. элементаў і ізатопаў кіслароду ў ракавінах выкапнёвых арганізмаў, рэжыму ўвільгатнення, становішча геагр. шырот у мінулым і інш.
Змены кліматычных паказчыкаў у значнай ступені залежаць ад трансгрэсіі мораў, размеркавання сушы і мора, працэсаў гораўтварэння, размяшчэння тэрыторыі ў пэўных шыротах (у сувязі з рухам кантынентальных пліт), змены ледавіковага покрыва, вышыні над узроўнем мора, напрамку акіянічных цячэнняў, складу атмасферы, характару занальнасці і інш. Вывад аб характары П. грунтуецца на параўнанні кліматычных паказчыкаў мінулага з іх сучаснымі аналагамі. Найб. надзейныя вынікі даюць рэканструкцыі, заснаваныя на комплексным метадзе даследавання, Вывучае П. палеакліматалогія.
Для тэр. Беларусі на працягу большай ч.геал. часу было характэрна панаванне гарачага субтрапічнага клімату. У археі клімат быў гарачы і засушлівы. У познім рыфеі, калі частку тэрыторыі сучаснай Беларусі займаў мелкаводны марскі басейн, клімат быў цёплы і сухі. У пач. венду наступіла моцнае пахаладанне і ўся яе тэрыторыя была ўкрыта магутнымі льдамі покрыўнага зледзянення, пасля якога зноў пацяплела. Цёплы і вільготны клімат быў у палеазойскай эры, сухі — на працягу большай ч. дэвону і пермі, пераважна вільготны — у кембрыі, ардовіку, сілуры і карбоне, цёплы (у 1-й палавіне сухі, у 2-й — вільготны) — у мезазойскай эры. У кайназойскай эры паступовае пахаладанне прывяло да магутных зледзяненняў у антрапагене. У пач. і сярэдзіне палеагену Пд Беларусі быў у зоне субтрапічнага клімату, на Пн клімат быў блізкі да ўмеранага; у сярэдзіне перыяду пачалося пахаладанне, якое працягвалася і ў неагене. У антрапагенавым перыядзе характэрна чаргаванне значных пахаладанняў і перыядаў развіцця ледавіковых покрываў (гл.Ледавікі) з міжледавікоўем, калі клімат станавіўся блізкім да сучаснага або больш цёплым. Найб. вывучаны П. антрапагенавага перыяду. Мінім. па сваіх памерах апошняе (паазерскае) зледзяненне адзначалася найб. пашырэннем холаду, узнікненнем шматгадовай мерзлаты, макс. замярзаннем акіянаў. Пасля яго раставання, каля 10 тыс.г. назад, пачаўся пасляледавіковы (галацэнавы) час з макс. пацяпленнем у атлантычны перыяд (5—8 тыс.г. назад), калі сярэднегадавыя т-ры паветра былі на 1,5—2 °C вышэй за сучасныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сухо́ты ’туберкулёз’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Ласт., Касп., Шат.; ашм., Стан.; ЛА, 3; Варл., Сержп. Прымхі, Сцяшк., ТС), ’клопат, непрыемнасць’ (ТСБМ), сухо́та ’ліха, гора’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), ’сухоты’ (Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.), сухата́ ’тс’ (Пятк. 2), сухо́тка ’тс’ (Касп., Пятк. 2), ’хвароба скуры ў дзяцей, сухі лішай’ (Цых.), сюды ж сухо́ты ’схуднелая асоба’ (Юрч. Вытв.), але хутчэй прым.: сухо́ты етый маліц (там жа), параўн. сухо́ткі ’вельмі сухі, высахлы’: гавёс стаў сухоткі (Цых.). Укр.сухо́ти, рус.сухо́ты, польск.suchoty, в.-луж.suchoćina, чэш.souchotiny ’туберкулёз’. Да сухі, першапачаткова nomen abstractum сухо́та, потым мн. л. для спецыялізацыі назвы, што паводле Карскага (2–3, 331), тлумачыцца “множественностью признаков” хваробы. Тая ж матывацыя ў балг.радоп.су́ва бо́лес ’тс’. Меркаванні Цвяткова (Запіскі, 2, 1, 84) пра польскі ўплыў на змену націску не пераконваюць. Гл. сухата.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухапу́т1 ’худы, нязграбны, гультаяваты чалавек’ (Ян.). Вытворнае ад сухі (гл.) пад уплывам страхапуд, гл.
Сухапу́т2 ’агаткі, Antennaria Yaertn.’ (гродз., Кіс.). Няясна; відаць, нейкім чынам звязана з наступным словам, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляск ’звонкі гук, які ўтвараецца пры ўдары металічным прадметам аб метал, камень і інш.’, ’рэзкі, сухі гук пры ўдары, сутыкненні’ (ТСБМ, Касп.). Укр.ляск, рус.лязг. Усх.-слав. гукаперайманне (Бернекер, 1, 702).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Сухае́жка, сухое́жка ’сухамятка’ (ТС). Да сухі (гл.) і ежа ’яда’, параўн. сухая ежа (яда) ’тс’ (Некр. і Байк.); самастойнае ўтварэнне, параўн. рус.сухоядение ’тс’, балг.сухоя́жбина ’тс’, макед.сувојадење ’тс’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухамо́скі ’худы’ (Мат. Гом.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад сухі, сухама (гл. сухам) або складанае слова, дзе другая частка можа адлюстроўваць масол ’костка’ (гл.), параўн. сухарэбры ’тс’ (гл.), аформленае як прозвішчнае імя на ‑скі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
dürra
1) сухі́;
mit dürren Wórten су́ха, рэ́зка
2) худы́ (пра чалавека)
3) по́сны (пра глебу)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ламі́на, ‑ы, ж.
1. Доўгі сухі прут, сухая галіна дрэва; палка. Сцебануць каня ламінаю.
2.Разм.пагард. Вялікая, нязграбная, малапрыгодная рэч. //перан. Высокі, грузны, няспрытны чалавек. [Мароз:] — Нікчэмны ты нейкі, маленькі. Не па росту. Па росту — ламіна добрая, а вот па думках — маленькі.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)