А́НДРЫЧ ((Andriђ) Іва) (9.10.1892, в. Долак, каля г. Траўнік, Боснія — 13.3.1975),
югаслаўскі пісьменнік і дыпламат.Д-р філасофіі (1924). Чл. Сербскай АН (з 1926), Югаслаўскай (з 1951) і Славенскай (з 1953) акадэмій навук і мастацтваў. У 1921—41 дыпламат у еўрап. краінах. Аўтар зб-каў лірычных вершаў у прозе «Ex ponto» (1918), «Неспакоі» (1920), апавяданняў і аповесцяў «Шлях Аліі Джэрджалеза» (1920), «Мост на Жэпе» (1947) і інш., кароткіх раманаў «Паненка» (1945), «Пракляты двор» (1954). Сусв. вядомасць прынеслі гіст. раманы пра мінулае Босніі «Траўніцкая хроніка» і «Мост на Дрыне» (абодва 1945). Гал. рысы яго твораў — філас. напоўненасць і глыбокі псіхалагізм. Літ.-крыт. працы пра дзеячаў сербскай і сусветнай культуры. Нобелеўская прэмія 1961. На бел. мову творы Андрыча перакладалі В.Рагойша, А.Разанаў, Л.Самасейка, Б.Сачанка, Г.Тварановіч, І.Чарота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ды́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Ісці размерна і важна або нязграбна. Наперадзе шпарка бег Віктар, ззаду дыбаў Мірон.Маўр.Буслы дыбаюць па беразе Расянкі.Асіпенка.Паперадзе Пятро Анісімавіч, цётка Лісавета, за імі смешна дыбае босымі.. ножкамі Уладзік.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задаво́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак., чым.
Палічыць што‑н. для сябе прыдатным, адпаведныя, дастатковым; адчуць задавальненне ад чаго‑н. Не задаволіліся карнікі адным наездам, дні праз два наведаліся яшчэ раз.Лобан.Спазнаўшы вялікае, ці маглі мы задаволіцца малым?Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паджа́ры, ‑ая, ‑ае.
1. Рыжа-буры або бура-чорны (пра масць жывёл). З хвіліны на хвіліну чакаю, што вось-вось пакажацца чорная ці паджарая шапка [грыба].Сачанка.
2.Разм. Сухарлявы, тонкі. Паджары лось. □ Праз акно [барон] убачыў паджарага нямецкага афіцэра.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навярэ́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Стаміць, натрудзіць да хваравітага стану якую‑н. частку цела. Каб не надта навярэдзіць нагі і не вярнуцца з паўдарогі, я праз кожныя дваццаць — трыццаць крокаў змушаны быў садзіцца на абочыну і адпачываць...Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наку́раны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад накурыць.
2.узнач.прым.Разм. Напоўнены тытунёвым дымам. Калі заходзіш у накураны пакой, табе адразу становіцца цяжка дыхаць.Шахавец.Мы сядзелі ў цёплым, накураным вагоне, шчасліва смяяліся і гаварылі.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спакайне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Рабіцца, станавіцца больш спакойным. Арына, нягледзячы па няшчасце з Лёдзяй, спакайнела з днямі, менш ужо божкала і амаль не сунімала весялосці сваіх.Карпаў.Лес спакайнеў, насцярожваўся — вечарэла.Сачанка.Голас [Крамарэвіча] спакайнеў і позірк цвярдзеў.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Надумаць, прыдумаць што‑н. Я паціснуў плячыма: што сталася сёння з жонкаю? — Ты нешта ўдумала сабе?Сачанка.// Уздумаць. [Віктар:] — Толькі не ўдумай яму [кіраўніку] сказаць гэта ў вочы — на ўсё жыццё ворага нажывеш...Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фітанцы́ды, ‑аў; адз. фітанцыд, ‑у, М ‑дзе, м.
Лятучыя рэчывы, якія ўтвараюцца пераважна вышэйшымі раслінамі і здольныя стрымліваць рост бактэрый, грыбоў і прасцейшых. Выдзяляючы своеасаблівыя пахкія рэчывы, названыя фітанцыдамі, дрэвы забіваюць вакол сябе шкодныя і для чалавека бактэрыі.Сачанка.
[Ад грэч. phytón — расліна і лац. caedo — забіваю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)