сігналіза́тар, ‑а, м.

Прылада для сігналізацыі; частка прылады, прызначаная для сігналізацыі. Аўтаматычны сігналізатар. Пажарны сігналізатар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сігналізацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для падачы сігналаў (у 1 знач.). Сігналізацыйная прылада. Сігналізацыйны сцяжок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узмацня́льнік, ‑а, м.

Прылада, прыстасаванне для павелічэння сілы, магутнасці, напружання чаго‑н. Узмацняльнік электрычнага току.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспано́метр, ‑а, м.

Прылада для вызначэння экспазіцыі (у 3 знач.) пры фота‑, кіназдымцы і фотакапіраванні.

[Ад лац. expono — выстаўляю і metreō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэўка,

ткацкая прылада.

т. 17, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

калато́ўка ж. (прылада хатняга ўжытку) Quirl m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ве́рша ж. спец. (рыбалоўная прылада) Réuse f -, -n, Físchreuse f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

жалязня́к​II м. (прылада) Brécheisen n -s, -; Spáten m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зара́дны Láde-;

зара́дная прыла́да [разм. зара́днік] спец. Ládevorrichtung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ві́лы, віл і -аў.

Сельскагаспадарчая прылада ў выглядзе некалькіх доўгіх зубоў на доўгім дзяржанні.

Падхопліваць на в. сена.

◊

Віламі па вадзе пісана — пра што-н. мала магчымае.

|| прым. ві́лавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)