АНТЫПІРАГЕ́НЫ (ад анты... + грэч. pyr агонь + genos нараджэнне),

рэчывы, якія прадухіляюць самазагаранне вугалю, рудаў, торфу і інш. Як антыпірагены выкарыстоўваюць ваду, сілікаты натрыю, плёнкаўтваральныя растворы, інгібітары акіслення і інш. Прызначаны для прадухілення пажараў у рудніках.

т. 1, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫ́ЗЕЛЬ-ТРАЛЕЙВО́З,

грузавая транспартная машына з электрарухавікамі, якія сілкуюцца ад кантактнага проваду, і дызелем, што выкарыстоўваецца на ўчастках, дзе пракладка кантактнага проваду немэтазгодна. Д.-т. прызначаны для перамяшчэння парод у кар’ерах і для інш. мэт.

т. 6, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Су́джаныпрызначаны лёсам’ (Сл. ПЗБ, Сержп. Прымхі, Бяльк.), су́джоны ’тс’ (ТС), су́жаный (суженый) ’тс’ (Нас.), сужо́нко ’нарачоны, у дзень шлюбу — малады’ (Тур.), су́жанка ’вызначаная лёсам’ (Гарэц.). Ад судзіць ’прызначаць, прадвызначаць’, гл. таксама сужэнства.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГАЗАТУРБІ́ННЫ АЎТАМАБІ́ЛЬ,

аўтамабіль з газатурбінным рухавіком. Прызначаны для эксплуатацыі ў мясцовасцях з нізкімі сярэднегадавымі т-рамі, а таксама ў якасці цягачоў велікагрузных аўтапаяздоў, цяжкіх самазвалаў і мнагамесных аўтобусаў. У СССР эксперым. газатурбінны аўтамабіль распрацаваны ў 1958.

т. 4, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́МБІ,

двухаб’ёмны кузаў грузапасажырскага аўтамабіля. Адзін аб’ём прызначаны для рухавіка, другі — для пасажыраў на 2 радах сядзенняў і для багажу. Мае двое (ці чацвёра) бакавых дзвярэй, а таксама заднія нахіленыя дзверы, што адчыняюцца ўверх.

Да арт. Комбі.

т. 8, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кінапрае́ктар

(ад кіна- + праектар)

апарат, прызначаны праектаваць кінафільмы на экран.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

відэасігна́л

(ад відэа- + сігнал)

электрычны сігнал, прызначаны для стварэння адлюстравання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стэрэафі́льм

(ад стэрэа- + фільм)

фільм, прызначаны для дэманстравання ў стэрэакіно.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэлеспекта́кль

(ад тэле- + спектакль)

спектакль, прызначаны для паказу па тэлевізару.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шпунту́бель

(ням. Spundhobel)

сталярны інструмент, прызначаны для выстругвання шпунтоў 1.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)