КАСПО́РСКАЯ (Любоў Канстанцінаўна) (к. 25.10.1941, в. Локці Чэлябінскай вобл., Расія),
бел. спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Засл. арт. Беларусі (1978), нар.арт. Беларусі (1991). Скончыла Бел. кансерваторыю (1967, клас М.Людвіг). З 1978 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. З 1966 салістка Хору акадэмічнага Беларускага тэлебачання і радыё, выканала шматлікія партыі саліруючага сапрана ў буйных кантатна-аратарыяльных творах муз. класікі і бел. кампазітараў. У яе камерным рэпертуары значнае месца належыць творам бел. кампазітараў (упершыню выканала вак. цыклы «Дзявочыя песні» Г.Гарэлавай, «Вясёлыя дзіцячыя песні» С.Картэса, «Песні кахання» А.Мдывані, «Перайманне англійскіх балад» і «Незвычайная школа» Э.Тырманд і інш.).
Туро́міна — у каляднай песні: Го‑го‑го, каза … Не хади, каза, / Па туром, туром /Па туромини (рагач., Рам. 8). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
це́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; незак.
1.кім-чым і з каго-чаго. Адчуваць асалоду, задавальненне ад чаго-н., радавацца чаму-н.
Ц. дасягнутымі поспехамі.
Ц. з дзяцей.
2. Радавацца, весяліцца.
Цешыліся дарослыя і дзеці, чуліся песні.
3.кім-чым і з каго-чаго. Забаўляцца, пацяшацца.
Дзіця ц. новай цацкай.
4.чым. Суцяшаць, абнадзейваць сябе.
Людзі цешыліся думкай аб лепшым будучым.
|| зак.паце́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
РУБЦО́Ў (Феадосій Антонавіч) (30.12.1904, в. Ольша Краснінскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 6.11.1986),
расійскі музыказнавец-фалькларыст, кампазітар, педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1963). Праф. (1977). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1931). У 1945—67 працаваў у муз.-культ. установах Ленінграда, адначасова з 1948 выкладчык кансерваторыі. Даследаваў вобразны (меладычны, ладава-інтанацыйны) склад і эстэт. сутнасць нар. музыкі, узаемасувязі функцыі, жанру, паэт. і муз. мовы нар.песні. Вял. ўвагу надаваў параўнальнаму аналізу каляндарных і сямейна-абрадавых напеваў слав. народаў, у т. л.бел. Аўтар сольных і хар.вак. твораў, твораў для арк.нар. інструментаў, п’ес для віяланчэлі. Запісваў і апрацоўваў бел.нар. мелодыі. Шэраг запісаў апублікавана ў зб-ках «Песні беларускага народа» (т. 1, 1940), «Беларускія народныя песні» (1941). Складальнік і аўтар каментарыяў зб. «Рускія народныя песні Смаленскай вобласці...» (выд. 1991).
Тв.:
Интонационные связи в песенном творчестве славянских народов. Л., 1962;
Статьи по музыкальному фольклору. Л.;
М., 1973.
Літ.:
Белорусская этномузыкология: Очерки истории (XIX—XX вв.). Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гу́лі, ‑яў; адз.няма.
Разм. Гулянне, забава. Балі ды гулі ў лапці абулі.З нар.Эх, як весела жыць: песні, музыка... Ну, гуляй, каму хочацца гу́ляў...Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
васілько́вы, ‑ая, ‑ае.
Сіні, колеру васілька. Васільковая аблямоўка. □ Ідучы заспявалі пра жыта, васільковыя, сінія вочы, што ніколі не будуць забыты, ані ў песні, ні сэрцам дзявочым...Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шансане́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. У дарэвалюцыйным і замежным тэатры — эстрадная песенька жартаўлівага, часта фрывольнага зместу.
2. Спявачка, якая выконвае такія песні.
[Фр. chansonnete.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)