КАСПО́РСКАЯ (Любоў Канстанцінаўна) (к. 25.10.1941, в. Локці Чэлябінскай вобл., Расія),

бел. спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Засл. арт. Беларусі (1978), нар. арт. Беларусі (1991). Скончыла Бел. кансерваторыю (1967, клас М.Людвіг). З 1978 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. З 1966 салістка Хору акадэмічнага Беларускага тэлебачання і радыё, выканала шматлікія партыі саліруючага сапрана ў буйных кантатна-аратарыяльных творах муз. класікі і бел. кампазітараў. У яе камерным рэпертуары значнае месца належыць творам бел. кампазітараў (упершыню выканала вак. цыклы «Дзявочыя песні» Г.Гарэлавай, «Вясёлыя дзіцячыя песні» С.Картэса, «Песні кахання» А.Мдывані, «Перайманне англійскіх балад» і «Незвычайная школа» Э.Тырманд і інш.).

Л.К.Каспорская.

т. 8, с. 152

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)