усмотре́ние ср. (мнение) меркава́нне, -ння ср.; (взгляд) по́гляд, -ду м.; (решение) вырашэ́нне, -ння ср.;

оста́вить (предоста́вить, переда́ть) на чьё-л. усмотре́ние пакі́нуць (перада́ць) на чыё-не́будзь меркава́нне (вырашэ́нне);

де́йствовать по своему́ усмотре́нию дзе́йнічаць паво́дле свайго́ меркава́ння;

де́йствовать по усмотре́нию а) (в зависимости от обстоятельств) дзе́йнічаць у зале́жнасці ад акалі́чнасцей (паво́дле акалі́чнасцей); б) (произвольно) дзе́йнічаць сваі́м о́думам (аду́мам, як узду́маецца);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

САВЕ́ЦКА-КІТА́ЙСКІЯ ПАГАДНЕ́ННІ.

Пагадненне 1924 аб агульных прынцыпах для ўрэгулявання пытанняў паміж СССР і Кітайскай Рэспублікай, падпісана 31 мая ў Пекіне. Усталявала паміж дзвюма краінамі дыпламат. адносіны. Абвяшчала скасаванымі ўсе дагаворы Рас імперыі з інш. краінамі, якія закраналі інтарэсы Кітая. Бакі абавязаліся не заключаць ніякіх дагавораў або пагадненняў, якія б закраналі інтарэсы аднаго з бакоў, не весці прапаганду адзін супраць аднаго і не дазваляць дзейнічаць на сваёй тэрыторыі арг-цыям, якія гвалтоўнымі метадамі змагаюцца супраць урада інш. боку. СССР адмовіўся ад усіх аднабаковых прывілеяў для сваіх грамадзян (права экстэрытарыяльнасці і консульскай юрысдыкцыі) і ад рас. часткі т.зв. «баксёрскай кантрыбуцыі» (гл. Іхэтуаньскае паўстанне). Кітайская Чанчуньская чыгунка (КЧЧ) пераходзіла пад сумеснае кіраванне СССР і Кітая. СССР прызнаваў Манголію Знешнюю неад’емнай ч. Кітая. Дагавор 1937 аб ненападзе, падпісаны 21 жн. ў Нанкіне тэрмінам на 5 гадоў. Паводле яго бакі абавязаліся не нападаць адзін на аднаго, не аказваць ні прамой, ні ўскоснай падтрымкі дзяржаве або дзяржавам, якія здзейснілі напад на адзін з бакоў, і на працягу канфлікту пазбягаць усялякіх дзеянняў, якія б маглі пагоршыць становішча боку, на які напалі. Садзейнічаў усталяванню цесных сувязей паміж СССР і Кітаем, што спрыяла барацьбе апошняга з яп. агрэсіяй (гл. Нацыянальна-вызваленчая вайна кітайскага народа супраць японскіх захопнікаў 1937—45). Дагавор 1945 аб дружбе і саюзе, падпісаны 14 жн. ў Маскве. Прадугледжваў аказанне ўзаемнай дапамогі ў вайне супраць Японіі. Бакі абавязаліся супрацоўнічаць пасля заканчэння вайны, аказваць адзін аднаму эканам. дапамогу пры захаванні прынцыпу ўзаемнай павагі суверэнітэту і тэр. цэласнасці. Адначасова з дагаворам былі падпісаны пагадненні, якія прадугледжвалі сумесную эксплуатацыю КЧЧ як агульнай маёмасці. Порт-Артур перадаваўся ў карыстанне СССР як ваен. база. Фактычна страціў сілу пасля перамогі кіт. камуністаў у грамадз. вайне і абвяшчэння імі ў 1949 Кіт. Нар. Рэспублікі (КНР). Дагавор 1950 аб міры, дружбе, саюзе і ўзаемнай дапамозе, падпісаны 14 лют. ў Маскве. Першы з дагавораў паміж СССР і КНР. Бакі абавязаліся прыняць усе неабходныя меры для прадухілення агрэсіі з боку Японіі, а ў выпадку нападу на адзін з бакоў аказваць усю магчымую дапамогу; пагадзіліся дабівацца заключэння мірнага дагавора з Японіяй у магчыма кароткі тэрмін. Сав. ўрад абавязаўся не пазней як у канцы 1952 перадаць КНР свае правы на КЧЧ, вывесці свае войскі з Порт-Артура. СССР даваў КНР грашовы крэдыт. Заключаны тэрмінам на 30 гадоў, з 1980 фармальна страціў сілу.

т. 14, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

даць, дам, дасі́, дасць; дадзі́м, дасце́, даду́ць; даў, дала́, дало́; дай; да́дзены; зак.

1. каго-што каму. Уручыць, перадаць з рук у рукі непасрэдна.

Д. кнігу.

Д. грошы на дарогу.

2. Паведаміць, перадаць.

Д. свой адрас.

3. Заплаціць якую-н. суму.

Колькі дасі за боты?

4. што або з інф., каму. Аддаць у карыстанне, забяспечыць чым-н.

Д. кватэру.

Д. работу.

Д. дарогу.

Д. магчымасць што-н. зрабіць.

5. што каму. Прынесці як вынік чаго-н.

Зямля дала багаты ўраджай.

6. што каму і без дап. Арганізаваць для каго-н. якое-н. мерапрыемства.

Д. абед.

Д. канцэрт у гонар госця.

7. што каму-чаму. Вызначыць узрост.

На выгляд яму не дасі і сарака гадоў.

8. што. З назоўнікам утварае спалучэнне са знач. таго ці іншага дзеяння ў залежнасці ад сэнсу назоўніка.

Д. асечку.

Д. званок.

Д. асадак.

Д. абяцанне.

Д. паказанне.

Д. згоду.

9. што. Асудзіць, прыгаварыць да зняволення (разм.).

Д. спагнанне.

Спірыду за хуліганства далі год.

10. Нанесці ўдар (разм.).

Д. поўху.

Д. у зубы.

11. у знач. часц. дай. Абазначае спробу зрабіць што-н. або подступ да дзеяння (разм.).

Дай, думаю, сяду, адпачну.

◊

Даць аб сабе знаць — прыслаць аб сабе вестку; абазвацца.

Дай бог ногі (разм.) — пра жаданне хутчэй уцячы адкуль-н.

Дай бог чутае бачыць (разм.) — пажаданне здзейсніць абяцанне.

Даць волю рукам — біць каго-н., біцца.

Даць галаву на адсячэнне — паручыцца сваім жыццём.

Даць дразда (разм.) — вызначыцца ў працы, танцах, гульні.

Даць драла (дзёру, драпака, лататы) (разм.) — пусціцца наўцёкі.

Даць дуба (разм.) — памерці.

Даць дулю (разм.) — нічога не даць.

Даць дыхту (разм.) — сурова расправіцца.

Даць зразумець — намякнуўшы, даць магчымасць здагадацца.

Даць кругу (разм.) — прайсці ці праехаць лішнюю адлегласць абходнай дарогай.

Даць па руках — пакараць; рашуча папярэдзіць.

Даць пачатак — з’явіцца крыніцай чаго-н., адпраўным пунктам.

Даць пытлю (разм.) — адлупцаваць каго-н.

Даць слова —

1) дазволіць выступіць на сходзе;

2) цвёрда паабяцаць.

Даць у лапу (разм.) — падкупіць каго-н. хабарам.

Даць цягу (разм.) — уцячы.

Не даць (сябе) у крыўду — заступіцца, абараніць.

Не даць ходу — затрымаць што-н.

|| незак. дава́ць, даю́, дае́ш, дае́; даём, даяце́, даю́ць.

|| наз. да́ча, -ы (да 8 знач.).

Д. паказанняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пера..., прыстаўка.

Абазначае:

1) накіраванасць дзеяння з аднаго месца на другое, з аднаго боку на другі, напр.: перабегчы, перавярнуць, перайсці;

2) накіраванасць руху цераз што-н., напр.: перакінуць, пераплысці, пераскочыць;

3) змену накіраванасці дзеяння, перадачу каму-, чаму-н., напр.: перадаць (у спадчыну), пераслаць;

4) паўтарэнне дзеяння нанава, напр.: перарабіць, перачытаць, перашыць;

5) празмернасць дзеяння, а таксама давядзенне дзеяння да адмоўнага выніку, напр.: пераесці, перасаліць, перахваліць;

6) перавагу, першынство ў дзеянні, напр.: перакрычаць, ператанцаваць, перахітрыць;

7) паслядоўны ахоп дзеяннем усіх або многіх асоб, прадметаў і вычарпальнасць такога дзеяння, напр.: пералавіць, перамыць (увесь посуд), перапэцкаць (рукі), перахварэць (усімі дзіцячымі хваробамі);

8) падзел чаго-н. папалам, на часткі, напр.: перакусіць (нітку); пераламаць;

9) запоўненасць дзеяннем якога-н. прамежку часу, напр.: перазімаваць, пераначаваць;

10) пераўтварэнне ў што-н. іншае, пераход у іншы стан, від, напр.: перакласці (на іншую мову), перарасці (сяброўства перарасло ў каханне), перамяніць (свой колер);

11) спыненне якога-н. дзеяння, стану, напр.: перабалець (перабалела сэрца), перабрадзіць;

12) слабае праяўленне дзеяння або яго кароткачасовасць, напр.: перадыхнуць, перакусіць;

13) узаемнасць дзеяння (у дзеясловах з часціцай -цца), напр.: перагаворвацца, перапісвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карыста́нне н. Benútzung f -, -en, Gebráuch m -(e)s, -bräuche; юрыд. Nútzung f -, -en;

юрыд. карыста́нне зямлёй Nútzung des Bódens, Bódennutzung f;

пажыццёвае карыста́нне Nútzung auf Lébenszeit;

службо́вае карыста́нне Díenstgebrauch m;

суме́снае карыста́нне Mítbenutzung f;

выклю́чнае карыста́нне Alléinnutzung f;

пра́вілы карыста́ння Benútzungsordnung f -, -en;

пра́ва карыста́ння Nútzungsrecht -(e)s, -e;

перада́ць у агу́льнае карыста́нне in die öffentliche Hand ǘberführen;

у ве́чнае карыста́нне zur únbefristeten Nútzung

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ула́снасць ж. эк., тс. перан. Éigentum n -s, -tümer, Besítz m -es;

ула́снасць на што-н. Éigentum an etw. (D);

рухо́мая ўла́снасць Mobíli¦en pl, bewégliches Éigentum, bewégliche Hábe;

нерухо́мая ўла́снасць Immobíli¦en pl, Líegenschaften pl, Grúndeigentum n;

зяме́льная ўла́снасць Grúndbesitz m, Grúndeigentum n, Lándeigentum n;

дзяржа́ўная ўла́снасць Stáatseigentum n;

агульнанаро́дная ўла́снасць állgeméines Vólkseigentum;

прыва́тная ўла́снасць Priváteigentum [-´vɑ:t-] n;

грама́дская ўла́снасць geséllschaftliches Éigentum;

перада́ць ва ўла́снасць überéignen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прывіта́нне​I

1. н. Gruß m -es, Grüße, Begrüßung f -, -en; Willkómmen(s)gruß m -es, -grüße, m -(e)s, -e, Willkómmen n, m -s, - (пры сустрэчы госця і г. д.); Grúßbotschaft f -, -en, Begrüßungsschreiben n -s, -, Grúßschreiben n -s, - (у пісьмовай форме);

2. (прывітальная прамова) Grúßansprache f -, -n, Begrüßungsansprache f, Begrüßungsrede f -, -n, Empfángsrede f -, -n;

перада́ць прывіта́нне éinen Gruß übermítteln неаддз. [bestéllen] (разм.) (каму-н. D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

здаць

1. (перадаць, даручыць) ábgeben* vt, übergében vt;

2. (у часовае карыстанне) vermíeten vt; verpáchten vt (у арэнду);

3. (прайсці праверку ведаў, уменняў) áblegen vt, bestéhen* vt;

здаць экза́мен [іспы́т] éine Prüfung bestéhen* [áblegen];

4. (пакінуць ворагу) übergében* vt, überlássen* vt; räumen vt, áufgeben* vt;

5. (раздаць карты) áusgeben* vt, vertéilen vt;

6. (аслабіць моц) náchlassen* vi, náchgeben* vi;

7. разм. (пастарэць, аслабець) alt wérden, schwächer wérden, náchlassen* vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паведаміць, перадаць, данесці, наказаць, аб'явіць, апавясціць, інфармаваць, апублікаваць, адрапартаваць / у пісьмовай форме: напісаць; пад казаць, падцюкнуць (разм.); раззваніць (перан.) □ давесці да ведама, даць ведаць, даць знаць, падаць знаць, увесці ў вушы, даць вестку, даць сігнал

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пасла́ць ​1, пашлю, пашлеся, пашле; пашлём, пашляце; заг. пашлі; зак.

1. каго-што. Адправіць каму‑н. па пошце, праз пасланца і інш. Грошы.. [Марына Паўлаўна] падзяліла на дзве роўныя часткі і адну пакінула сабе, а другую паслала дачцэ. Зарэцкі. Жэрдзін за подпісам камбата паслаў дакладную ў штаб палка. Няхай. Насушыш семечак, адкрыеш кубельчык, калі ён ёсць у цябе, і складзеш пасылачку. Аднаму пашлеш, пашлеш другому... Ракітны. // што. Выказаць свае адносіны, пачуцці да каго‑н. словамі, жэстамі. Паслаць пацалунак.

2. каго-што. Накіраваць, выправіць каго‑н. куды‑н. з якой‑н. мэтай. [Патапаў:] Мяне і маіх сяброў паслала сюды партыя, каб мы перадалі маладым беларускім кадрам свой вопыт. Крапіва. Вось і сёння паслала маці Натальку прынесці абед. Колас. Пашлі дурнога, а за ім другога. Прыказка.

3. што. Накіраваць што‑н. у які‑н. бок. Раптам з боку вёскі кулямёт паслаў доўгую чаргу. Дамашэвіч. // Перадаць тэхнічнымі сродкамі на адлегласць. Паслаць у эфір пазыўныя.

4. што. Перадаць, кінуць (мяч, кап’ё і пад.). Пецька паслаў мне пас, і трэба было прымаць яго. Васілёнак.

•••

(Сам) бог паслаў гл. бог.

пасла́ць ​2, ‑сцялю, ‑сцелеш, ‑сцеле; заг. пасцялі; зак., што.

1. Пакласці, накрываючы паверхню чаго‑н. Паслаць абрус на стол. □ Кася дастала саган, адцадзіла, паслала на стол шараваты льняны ручнік і высыпала на яго бульбу. Арабей. // Падрыхтаваць пасцель, месца для спання. Няміра нарэшце стаміўся слухаць. Ён папрасіў, каб яму паслалі дзе. Чорны. Калі я дамоў прыеду, Усіх трывог зазнаўшы меру, Пасцялі ты мне, матуля, Пасцялі пасцель з аеру. Кірэенка.

2. Раскласці тонкім слоем на лузе для вылежкі пад дажджом, расой (лён, каноплі). Кончыцца кананне бульбы, мо’ хто на дзень-другі пазаве лён паслаць ці патрапаць. Гартны.

3. Укласці шчыльна дошкі, пліткі і пад. [Пякарня] некалі яшчэ тут была, прыватная, трэба было печы перакласці, з новай цэглы пады паслаць. Лобан.

4. Разаслаць, распаўсюдзіць па паверхні або над паверхняй што‑н. І кроплі срэбнае расы Туман паслаў на ціхім доле. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)