ЛАМАРКІ́ЗМ першая цэласная канцэпцыя эвалюцыі ў жывой прыродзе, сфармуляваная ў 1809 Ж.Б. дэ Ламаркам. Паводле Л., існуючыя віды раслін і жывёл фарміраваліся паступова, у выніку працяглага прыстасавання арганізмаў да вонкавых умоў (клімат, святло, цяпло і інш.) і пэўнага ўнутр. імкнення ўсіх арганізмаў да ўдасканалення. Ідэя Л. пра ролю вонкавага асяроддзя і спадчыны ў эвалюцыі была выкарыстана Ч.Дарвінам у яго эвалюцыйнай тэорыі. Адраджэнне Л. ў форме неаламаркізму адбылося ў апошняй трэці 19 ст. як рэакцыя на пашырэнне дарвінізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛААЗІЯ́ЦКАЕ НАГО́Р’Е.
На п-ве Малая Азія, у Турцыі. Даўж. каля 1200 км, шыр. каля 600 км, пераважаюць выш. 800—1500 м.Пл. каля 550 тыс.км². Унутр.ч. занята Анаталійскім пласкагор’ем, на Пн — Пантыйскія горы, на Пд — горы Таўр. Выш. да 3916 м (г. Эрджыяс). На Упаступова пераходзіць у Армянскае нагор’е; на З — у сістэму шыротных хрыбтоў і ўпадзін. Ва ўнутр. раёнах пераважаюць паўпустыні і стэпы, на знешніх схілах гор — лясы і міжземнагорскія хмызнякі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНТА́Ж,
1) у радыёвяшчанні, тэлебачанні, эстрадным мастацтве, фатаграфіі і інш. — падбор асобных маст. твораў або іх частак у залежнасці ад тэмы, сюжэта.
2) Творчы і тэхн. працэс у стварэнні кінафільма пасля правядзення здымак; адзін з найважнейшых сродкаў раскрыцця ідэйна-маст. зместу фільма. Уключае адбор адзнятых фрагментаў у адпаведнасці са сцэнарыем і рэжысёрскай задумай, склейку асобных фрагментаў у адзінае цэлае. М. называюць таксама сістэму зместавых, гуказрокавых рытмічных суадносін паміж асобнымі кадрамі, якая складваецца паступова і замацоўваецца ў гатовым фільме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫ́ЖСКІ БАСЕ́ЙН (Bassin de Paris),
Паўночна-французская нізіна, узгорыстая раўніна на Пн Францыі, на месцы тэктанічнага прагіну. Пераважаюць выш. 100—150 м, паступова павышаецца ад цэнтра (у раёне Парыжа) да Ардэн, Вагезаў, Цэнтральнага Французскага масіву і Армарыканскага ўзв. Па перыферыі — куэставыя грады (да 500 м). Густая сетка рэк (гал.ч.бас.р. Сена). Клімат умераны, марскі, ападкаў 500—700 мм за год. Гаі шыракалістых лясоў. Асн.індустр. і с.-г. раён Францыі. Нафтавыя і газавыя радовішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Разго́н1 ’гвалтоўнае рассейванне тлуму’, ’рух з паступова нарастаючай скорасцю’ (ТСБМ), ’размах’ (Касп.), ’разбег’ (ашм., Стан.). Ад раз- і гнаць, ганяць (гл.).
Разго́н2 ’пасаг маладой у выглядзе гаспадарчай маёмасці, статак’ (Федар.). Магчыма, семантычная інавацыя на базе разагнаць, разагна́цца, г. зн. даць асновы і стымул для далейшага развіцця сямейнай гаспадаркі. У песні чаргуецца з прыгон, параўн.: Wyżań swuoj razhòn, wyżań swuoj pryhòn, / katory da minie nahnàła (там жа). Розныя тыпы пасагу?
Разгон3 ’расліна расходнік, Glechoma hederacea L.’ (Касп.). Відаць, сінанімічнае ўтварэнне да асноўнай назвы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
forge
I[fɔrdʒ]1.
n.
1) кава́льскі го́ран
2) ку́зьня f.
2.
v.t.
1) кава́ць (жале́за)
2) выко́ўваць
3) падрабля́ць (дакумэ́нты, гро́шы, по́дпіс)
II[fɔrdʒ]
v.i.
паступо́ва пераганя́ць, апераджа́ць (пра бегуна́)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
спіхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Тое, што і сапхнуць. Пакульгваючы, бягу да Казіміра, памагаю спіхнуць човен і саджуся на вёслы.Савіцкі.Не баяўся [Савелій], што які-небудзь спрытны інжынерык спіхне яго з месца.Шамякін.У Рыбакова паступова складаўся план — спіхнуць справу на каго-небудзь іншага, а самому заняцца чым-небудзь больш цікавым.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
статы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да статыкі (у 1 знач.); звязаны са станам раўнавагі, нерухомасці. Статычны разлік.
2. Такі, у якім няма руху, дзеяння, развіцця. Статычная поза. Статычнае апісанне. □ І паступова [ва] .. уяўленні [Крамнёва] вайна кабыла акрэслены, статычны вобраз: усеянае трупамі поле, крумкачы ды змрочнае чорнае ці барвова-чырвонае, нібы набрынялае крывёю, неба.Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
redundant[rɪˈdʌndənt]adj.
1.BrE скаро́чаны, зво́льнены; той, хто стра́ціў рабо́ту;
become redundant быць зво́льненым (па скарачэнні штатаў); стаць беспрацо́ўным
2. залі́шні, празме́рны, лі́шні;
The words gradually became redundant and dropped out of the language. Словы паступова выйшлі з ужытку і зніклі з мовы.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АТЛАНТЫ́ЧНАЯ ХА́РТЫЯ,
міжнародная прававая дэкларацыя. Падпісана брыт. прэм’ер-міністрам У.Чэрчылем і прэзідэнтам ЗША Ф.Рузвельтам на борце ваен. карабля ў Паўн. Атлантыцы. Абвясціла прынцыпы пасляваен. ўладкавання свету: адмова ад тэр. захопаў і выкарыстання ваен. сілы, права кожнага народа выбіраць форму кіравання, развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва паміж краінамі, падтрыманне агульнай бяспекі і інш. Садзейнічала ўтварэнню антыгітлераўскай кааліцыі. 24.9.1941 да Атлантычнай хартыі далучылася 10 краін, у т. л.СССР. Прынцыпы Атлантычнай хартыі паступова ўведзены ў дэкларацыю 26 дзяржаў, падпісаную 1.1.1942 у Вашынгтоне.