лю́дзі, людзе́й, Д лю́дзям і людзя́м, Т людзьмі́; М лю́дзях і людзя́х.
1.мн. да чалавек; ужыв. таксама для абазначэння асоб, якія належаць да пэўнага асяроддзя, групы.
Л. рады лету, а пчолы цвету (прыказка). Л. навукі.
Маладыя л. (маладыя мужчыны).
2. У ваенным асяроддзі: жывая сіла, салдаты.
Страты ў людзях і тэхніцы.
3. Кадры, працаўнікі.
Інстытуту патрэбны л.
4. Слугі, наймічкі, парабкі (уст.).
5. Іншыя, пабочныя асобы (для абазначэння няпэўна дзеючай асобы).
Не хвалі сябе, няхай л. пахваляць (прыказка).
◊
Бываць на людзях — быць сярод людзей.
Вывесці ў людзі — дапамагчы заняць пэўнае месца ў грамадстве.
Выйсці ў людзі — дасягнуць трывалага або высокага месца ў грамадстве.
|| прым.людскі́, -а́я, -о́е.
Людская памяць.
Шчасце людское.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МІЛАВІ́ДСКАЯ БІ́ТВА 1863.
Адбылася паміж паўстанцамі і рас. войскамі ў час паўстання 1863 — 64 у Польшчы, Беларусі і Літве. У сярэдзіне мая 1863 каля в. Мілавіды (цяпер Баранавіцкі р-н) сканцэнтравалася некалькі паўстанцкіх атрадаў (каля 800 чал.), лагер якіх знаходзіўся ў лесе паблізу шашы Брэст — Бабруйск. Камандаваў аб’яднанымі сіламі А.Лянкевіч. На ліквідацыю гэтых атрадаў былі накіраваны царскія войскі са Слоніма і Нясвіжа. З чэрв. яны з розных бакоў атакавалі лагер. Бой працягваўся некалькі гадзін, паўстанцы вытрымалі ўсе атакі. Калі стала цямнець, царскія войскі, страціўшы 50 чал. забітымі і параненымі, адступілі на зыходныя пазіцыі. Назаўтра наступленне аднавілася, але паўстанцы да гэтага часу пакінулі лагер (іх страты — 18 чал.). На месцы пахавання рас. салдат устаноўлены чыгунны крыж, на месцы пахавання паўстанцаў — Мілавідская мемарыяльная капліца. У 1990 пастаўлены яшчэ адзін памятны знак — камень з мемарыяльнай плітой і надпісам па-беларуску. У 1993 мілавідскай школе прысвоена імя А.Лянкевіча, памяць пра гэтыя падзеі захоўваецца тут і ў назве вуліцы Паўстанцаў.
Літ.:
Восстание в Литве и Белоруссии 1863—1864 гг.: Материалы и док. М., 1965;
Смирнов А.Ф. Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии. М., 1963;
Супрун В. Бітва пад Мілавідамі // Беларусь. 1973. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЬЧЭ́ЎСКІ Алесь (Аляксандр Восіпавіч; 16.1.1905, в. Прусінава Ўздзенскага р-на Мінскай вобл. — 26.4.1979),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1931). Працаваў у час. «Іскры Ільіча». У 1936 рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў у Ніжагародскай вобл. У 1946—48 настаўнічаў на Міншчыне. У 1949 зноў незаконна асуджаны, высланы ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1954. З 1955 у Мінску, з 1957 працаваў у час. «Вясёлка». Друкаваўся з 1924. Аўтар зб-каў апавяданняў «Родныя берагі» (1958), «Разбітае люстэрка» (1965), «Былі ў маці сыны» (1968), аповесцей і апавяданняў «Жнівеньская раніца» (1963), «Запознены пасаг» (1973), «Ноч на вахце» (1979). Пісаў для дзяцей п’есы, апавяданні (кн. «Беражанкі», 1958; «Аля і Галя», 1961; «Дым над лесам», 1964; «Таемная крушня», 1969; «Аднавокі сом», 1974), аповесці («Ты не адзін». 1959; «Данеўцы — нашы знаёмыя», 1965; «Тайна аднаго звяна», 1970; «Сцежкі», 1976). Асн. рысы яго творчасці — улюбёнасць у родны край, добрае веданне псіхалогіі селяніна, сял. побыту, жыцця дзяцей і юнацтва. Набел. мову перакладаў творы рус., укр. і груз. пісьменнікаў.
Тв.:
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1975;
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1980.
Літ.:
Грахоўскі С. Чаго не паспеў сказаць // Маладосць. 1980. № 1;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
загада́ць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каму.
1.зінф. Аддаць загад. Прыйшоўшы ў роту, лейтэнант загадаў збірацца да выступлення.Мележ.// Распарадзіцца, наказаць. Чалавек загадаў брыгадзе зараз жа адчапіць паравоз і пускаць яго на бліжэйшы мосцік.Паслядовіч.Настаўніца загадала вывучыць напамяць верш.Шахавец.
2.Разм. Апавясціць (аб сходзе). Загадаць на сход.
загада́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Прапанаваць загадку або пытанне для разгадка адказу. Загадаць загадку. Загадаць рэбус.
2. і без дап. Задумаўшы што‑н., імкнуцца знайсці адказ, угадаць вынік па картах, па якіх‑н. прыметах. [Бабка Параска] загадала: калі азірнецца [Лабановіч], дык з ім нічога благога не здарыцца ў дарозе, і ён шчасліва вернецца назад.Колас.//Разм. У думках спыніцца на чым‑н., выбраць што‑н. Загадаць лік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРАМНІ́ЦЫ, стрэчанне,
у беларускім нар. календары свята ачышчэння з дапамогай агню. Яго адметнасць — асаблівы чын асвячэння стрэчанскіх свечак, якія ў народзе называюць грамнічнымі. У хрысціянстве з’явіліся ў 6 ст.натэр. Рымскай імперыі і трактуюцца як своеасаблівая повязь Старога запавету з Новым. Усталявана ў памяць аб сустрэчы (царкоўна-слав. — «стрэчанне») немаўляці Ісуса Хрыста (носьбіта Новага запавету) з прадстаўнікамі Старога запавету старцам Сімяонам і Ганнай-прарочыцай у Іерусалімскім храме. Паводле старазапаветнага закону на саракавы дзень пасля нараджэння першынца-хлопчыка бацькі павінны былі прынесці дзіця ў храм, што і зрабілі Божая маці і Іосіф. У праваслаўі святкуецца 15 лютага, у каталіцызме — 2 лютага (мае назву Дзень Грамнічнай Божай Маці або Ахвяраванне Гасподняе). У дзень грамніц асвячаюць васковыя свечкі, якімі карыстаюцца як засцярогай пры прыняцці нованароджанага, у вясельных і пахавальных абрадах, для варажбы. Лічыцца, што спальванне свечак адпужвае ад чалавека нечысць, ахоўвае ад ведзьмаў і чарадзеяў, ад навальніцы і маланак, дапамагае пры хваробе, абараняе жывёлу. Беларусы запальваюць свечкі наДзяды, Каляды, Вадохрышча, Купалле, Вялікдзень. Грамнічныя свечкі шануюць, іх нельга перадаваць у інш. сям’ю, нават родным і сваякам. З грамніцамі звязаны шэраг метэаралагічных прыкмет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ВА ПРАГРАМАВА́ННЯ,
фармальная мова сувязі чалавека з ЭВМ, прызначаная для апісання інфармацыі (напр., даных) і алгарытмаў яе апрацоўкі. Задаецца наборам сімвалаў (алфавіт), правіламі пабудовы тэксту (сінтаксіс), пералікам дзеянняў і аб’ектаў, што апісваюцца сінтаксічна дапушчальнымі тэкстамі праграм (семантыка). Праграмы, напісаныя на М.п., пераводзяцца ў машынныя коды з дапамогай транслятара.
Адрозніваюць М.п. машынна-арыентаваныя, працэдурна-арыентаваныя і аб’ектна-арыентаваныя. Да машынна-арыентаваных адносяць мовы, што ўлічваюць асаблівасці канкрэтнай ЭВМ (структуру каманд, памяць, знешнія прылады і інш.) і дазваляюць ствараць праграмы, такія ж па эфектыўнасці, як праграмы. напісаныя ў кодах машыны (гл.Асемблер, Машынная мова). У працэдурна-арыентаваных М.п. (напр., Паскаль, Фартран, Алгол, Модула, ПЛ/1) вылучаюць 2 часткі: для апісання структуры аб’ектаў і для працэдуры іх апрацоўкі. На іх эфектыўна апісваюцца і рэалізуюцца алгарытмы апрацоўкі інфармацыі складанай іерархічнай структуры. Самастойнае падмноства такіх моў складаюць мовы мадэліравання. Аб’ектна-арыентаваныя М.п. (напр., Ада, Сі++) грунтуюцца на 4 гал. прынцыпах: магчымасць праграмісту апісваць уласныя аб’екты, вызначаць уласныя аперацыі над аб’ектамі, будаваць іерархіі аб’ектаў і дзеянняў над імі, перавызначаць аб’екты і аперацыі над імі. У выніку з’явіліся магчымасці развіваць і назапашваць праграмы з канкрэтнай прадметнай вобласці, павялічылася іх надзейнасць і скараціўся час іх распрацоўкі і наладкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРМО́ЛА (Тармола-Мірскі) Раман Якубавіч
(н. 5.4.1936, г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1960). У 1960—96 наБел. тэлебачанні (у 1977—80 на кінастудыі «Беларусьфільм»). Друкуецца з 1957. Аўтар зб-каў паэзіі «Асколкі і росы» (1964), «Поўня» (1966), «Абнаўленне» (1968), «Міранка» (1971), «Побач» (1974), «Павага» (1976), «Вобразы вечара» (1982), «Толькі б дагаварыць...» (1986), «У прадчуванні святла...» (1992), паэм «Проста — я» (1966), «Навальнічны раён» (1969), «Хатынскі рэквіем» (1971), «Вянок» (1972). У іх — лірызм, асацыятыўнасць, філас. роздум пра лёс народа ў Вял.Айч. вайну, пасляваен. час, тэмы кахання, любві да роднага краю. Піша для дзяцей: зб-кі казак «Каго баяцца ў лесе» (1973), «Казкі-падказкі» (1984). Аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Людзям сябе пакажы» (1973), «Я не самотны... Максім Багдановіч» (1982), дакумент.-маст. фільма «А мае міране добрыя людзі» (1993), тэлеспектакля «Зачараваны Валерка» (1976).
Тв.:
Зямное — зямному. Мн., 1979;
Спрадвечнасць. Мн., 1989;
Зярняты з каласоў. Мн., 1994.
Літ.:
Вярцінскі А. Высокае неба ідэалу. Мн., 1980;
Семашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю. Мн., 1982;
Зуёнак В. Мера адкрытасці душы // Полымя. 1984. № 4;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯ́ЕЎ Міхаіл Рыгоравіч (3.11.1828, г. Бендэр, Малдова — 16.8.1898),
расійскі военачальнік. Ген.-лейт. (1882). Скончыў Магілёўскую гімназію (1840), Ваен. акадэмію Генштаба (1853). Удзельнік Крымскай (1853—56) і Каўказскай (1817—64) войнаў. У 1864—65 камандаваў Асобым зах.-сіб. атрадам, які ўдзельнічаў ва ўзяцці Чымкента, Ташкента і інш. Быў ваен. губернатарам Туркестанскага краю. За перавышэнне ўладных паўнамоцтваў звольнены ў адстаўку. У 1873—78 разам з ваен. публіцыстам ген. Р.А.Фадзеевым выдаваў у Пецярбургу газ. «Русский мир». Насуперак жаданню ўрада тайна ў 1876 выехаў у Бялград, дзе быў прызначаны галоўнакамандуючым сербскай арміяй, якая ў 1876 пацярпела паражэнні ў сербска-чарнагорска-турэцкай вайне 1876—78. У пач.рус.-тур. вайны 1877—78 залічаны нарас.ваен. службу, але ў дзеючую армію не прызначаны. У 1882—84 туркестанскі ген.-губернатар. З 1886 у адстаўцы. Памёр і пахаваны ў в. Тубышкі (з канца 18 ст. належала яго дзеду, стацкаму саветніку Мікіце Чарняеву) Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
напо́мніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.
1.абкім-чым, пракаго-што і без дап. Прымусіць успомніць, прывесці напамяць, звярнуць увагу на каго‑, што‑н. Напомніць аб сваім існаванні. Напомніць пра свае заслугі. □ [Сцёпка] напомніў тут словы Леніна аб тым, што і кухарка павінна ўмець кіраваць дзяржавай.Колас.[Шугаеў:] Я хачу табе напомніць, што галоўнага інжынера назначае і знімае міністр.Крапіва.
2.каго-што. Здацца падобным на каго‑, што‑н., выклікаць успамін пра каго‑, што‑н.; нагадаць. Прахожы напомніў сябра. Возера напомніла мора. □ Твар чалавека напомніў штосьці даўно знаёмае, крануў балючую струнку не то з дзяцінства, не то з юнацтва, і я пачаў пільна сачыць за гэтым чалавекам.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́мятка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Тое, што служыць напамінкам пра каго‑, што‑н. [Жанчына:] — Хаваю [дакументы]: мала што можа здарыцца. Не хачу, каб Людміла мяне ўпікнула, што не захавала памяткі аб бацьках.Васілевіч.Паміж пустак, балот Беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт ўцяклі, — Удзірванелы курган векавечны.Купала.//Разм. Успамін, памяць аб кім‑, чым‑н. Курортнікі фатаграфаваліся на памятку аб паўдні, звычайна, гуртам.Хомчанка.Незабудкі, рамонкі, мядункі Ты ірвала на памятку мне.Журба.
2. Кніга або лісток з кароткімі звесткамі пра што‑н., з кароткімі настаўленнямі на ўсякі выпадак. Усім камісіям былі раздадзены памяткі. У іх пералічваліся пытанні, на якія трэба звярнуць асаблівую ўвагу пры праверцы.«Звязда».// Запіс таго, аб чым трэба помніць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)