горад на З Германіі, у зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія. Рэзідэнцыя Карла Вялікага, гар.прав. з 13 ст. 602 тыс.ж. (1994). Буйны трансп. вузел — усходнія «вароты» Рура. Порт на р. Эмшэр (прыток р. Рэйн); звязаны з Паўночным м. каналам Д.-Эмс. Важны індустр. цэнтр Рурскага прамысл. раёна. Гал. галіны прам-сці: чорная металургія, машынабудаванне (пераважна металургічнае, пад’ёмна-трансп. абсталяванне, станка- і лакаматывабудаванне, эл.-тэхн.), тэкст., хім. (вытв-сць угнаенняў і пластмас), харчасмакавая (найбуйнейшы ў Еўропе цэнтр вытв-сці піва). Ун-т. Музеі, у т. л. сярэдневяковага мастацтва ў замку Капенберг. Арх. помнікі 12—15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЕНГА́ГЕНСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адзін са старэйшых універсітэтаў Даніі. Дзяржаўны. Засн. ў 1479. Напачатку меў толькі багаслоўскі ф-т. У 1736 створаны юрыд. (у 1848 пашыраны і атрымаў назву дзяржаўна-прававы), у 1788 — філас. і мед. ф-ты, з 1850 — прыродазнаўча-матэматычны. У 1996/97 навуч.г. ф-ты: тэалагічны, юрыд., сац. навук, гуманіт., мед. біялогіі чалавека, стаматалагічны і інш.; 28 тыс. студэнтаў, 2 тыс. выкладчыкаў. Навучанне бясплатнае, на дацкай мове, некат. курсы выкладаюцца на англійскай. Мае музеі: бат., заал., мінералагічны, гісторыі медыцыны. Б-ка з 1482 (каля 1 млн. тамоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАМКО́ (Яўген Ігнатавіч) (н. 17.9.1920, в. Беражна Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1950). Працаваў рэдактарам раённых газ. на Міншчыне і Гродзеншчыне, у Літ.музеі Я.Купалы, у 1951—70 у Сав. Арміі. Друкуецца з 1950. Аўтар зб-каў апавяданняў, казак і інш. для дзяцей «Звяры таксама плачуць» (1985), «Разам з дзядулем» (1997), дакумент. аповесці «Атрад «Камсамольскі» (1987), кн. «Нёманскія замалёўкі» (1989). Напісаў успаміны пра У.С.Караткевіча, пра дзейнасць партызан у Вял.Айч. вайну на Беларусі (зб-кі «У прынёманскіх лясах», 1975; «За край родны», 1978; абодва ў сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́СКА (Cuzco, Cusco),
горад на Пд Перу, на пласкагор’і Пуна, на выш. каля 3400 м. Адм. ц. дэпартамента Куска. Адзін з найстарэйшых гарадоў Амерыкі (паводле арх. звестак заснаваны раней 11 ст.). 275 тыс.ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: тэкст., харч., гарбарна-абутковая. Саматужныя промыслы. Ун-т (1692). Музеі, у т. л. музей Ін-та археалогіі Нац. ун-та (стараж. і калан. мастацтва), Музей віцэ-каралеўства. Руіны інкскіх палацаў і храмаў, сабор (16—17 ст.), манастыры, цэрквы, жылыя дамы (16—18 ст.). Турыстычны цэнтр. К. ўключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІКО́ЎСКІ СКАРБ,
манетны скарб, знойдзены ў в. Лікоўка Гродзенскага р-на ў 1953. Ухаваны ў канцы 17 — сярэдзіне 18 ст. Адзін з буйнейшых скарбаў медных солідаў Яна II Казіміра Вазы. Захавалася 190 сярэбраных, 2 нізкапробнага серабра, 6636 медных (з іх 544 фальшывыя) манет. Гал. частку скарбу складаюць медныя соліды Рэчы Паспалітай: манеты ВКЛ 1660 (26 экз.), 1661 (299), 1663 (141), 1664 (314), 1665 (718), 1666 (1325), 166X (767), Каралеўства Польскага 1660 (137), 1661 (169), 1663 (382), 1664 (706), 1665 (432), 166X (651), з зацёртымі гербамі 166X (24). Захоўваецца ў Гродзенскім гіст.-археал.музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДРА́С,
горад, на ПдУ Індыі, на беразе Бенгальскага зал. Адм. цэнтр штата Тамілнад. Найважн.эканам. і культ. цэнтр Паўд. Індыі. Засн. ў 1639 англ. Ост-Індскай кампаніяй як факторыя каля рыбацкага пас. Мадраспатам. 6 млн.ж. (1997). Адзін з гал. партоў Індыі ў Бенгальскім зал. Вузел чыгунак і авіяц. шляхоў; міжнар. аэрапорт. Прам-сць: тэкст. (баваўняная), маш.-буд. і металаапр., харч., тытунёвая, гарбарная, трансп. і ваеннае машынабудаванне, нафтаапр., цэм. і паліграф. прадпрыемствы. АЭС (каля М.). Гал. навукова-культ. цэнтр тамілаў. 2 ун-ты, муз. акадэмія. Астр. абсерваторыя. Геагр.т-ва. Музеі, Нац.маст. галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗУРКЕ́ВІЧ (Язэп) (Іосіф Ігнатавіч; 1887, в. Цялякава Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 1937),
бел. пісьменнік, краязнавец. Скончыў Вышэйшыя курсы беларусазнаўства ў Мінску (1924). Настаўнічаў, выкладаў на Віцебскім вячэрнім рабфаку. У канцы 1920 — пач. 1930-х г. працаваў у Віцебскім краязнаўчым музеі, у школе. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Віцебскай філіі «Маладняка» і Віцебскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Друкаваўся з 1922. Выступаў з апавяданнямі («Здзекі», 1924; «Бранявік», 1925), п’есамі («За калгас», 1930), нарысамі («Сустрэча», 1932), крытычнымі артыкуламі («400 гадоў беларускага друку», 1925; «Літаратурны рух на Віцебшчыне», 1929). Рэпрэсіраваны ў 1937. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДЭЛЫ́Н (Medellín),
горад на ПнЗ Калумбіі, у адгор’ях Цэнтр. Кардыльеры. Адм. ц. дэпартамента Анцьёкія. Засн. ў 1675. Каля 3,5 млн.ж. з прыгарадамі (1997). Важны трансп. вузел на Панамерыканскай шашы. Міжнар. аэрапорт. Буйны эканам. цэнтр краіны. Цэнтр горназдабыўной (золата, серабро, плаціна, каменны вугаль) і тэкст. (каля 80 % прадукцыі галіны ў краіне) прам-сці. Развіты таксама чорная металургія, хім., гарбарна-абутковая, харч., буд. матэрыялаў прам-сць. Цэнтр гандлю кавай. 5 ун-таў. Музеі. У 2-й пал. 20 ст. месца знаходжання адной з буйнейшых арг-цый калумбійскай наркамафіі, т.зв. медэльінскага картэля (знішчаны ў 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТРАПО́ЛІТЭН-МУЗЕ́Й (Metropolitan Museum of Art) у Нью-Йорку, найбуйнейшы ў ЗША і адзін з буйнейшых у свеце збор твораў мастацтва. Засн. ў 1870 на аснове падараваных прыватных калекцый. Адкрыты ў 1872. Калекцыі музея прадстаўляюць усе буйнейшыя маст. культуры свету. У складзе М.-м. раздзелы мастацтва Амерыкі, Еўропы, краін Б.Усходу, Азіі, Афрыкі, Акіяніі і Стараж. Амерыкі, Стараж. Егіпта, Грэцыі і Рыма, мастацтва ісламу, мастацтва 20 ст., зброі, муз. інструментаў, музеі кнігі і дзіцячы, ін-т касцюма. Філіял — музей сярэдневяковага мастацтва «Клуатры» ў Нью-Йорку (засн. ў 1926, адкрыты ў 1938).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́ЎСКІ ЦАРКО́ЎНА-АРХЕАЛАГІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й.
Адкрыты ў 1915 у г. Мсціслаў Магілёўскай губ. пры духоўным вучылішчы. У 1923 меў 1157 экспанатаў; аддзелы: археал., нумізматычны, этнагр., царк. старажытнасцей, 100-годдзя вучылішча. Сярод экспанатаў косці маманта з кар’ера мясц. цагельні, каменныя сякеры і кераміка з гарадзішча, манеты ВКЛ, Рус. дзяржавы 17—18 ст., старадрукі і рукапісныя царк. кнігі, узоры нар. адзення, с.-г. прылады працы, вырабы з лазы, лыка, дрэва. У 1924 створаны аддзелы: прыродна-гіст., мастацка-прамысловы, бібліяграфічны. Пры музеі дзейнічалі гурткі краязнаўцаў і аховы гіст. помнікаў, быў выпрацаваны статут музея. Экспанаты загінулі ў час Вял.Айч. вайны.