СУПРУ́Н Адам Яўгенавіч (24.10.1928, г. Палтава, Украіна — 18.8.1999),
бел.мовазнавец. Д-рфілал.н. (1966), д-рпед.н. (1982), праф. (1967). Скончыў Кіргізскі ун-т (1952) і працаваў у ім у 1952—66. З 1966 у БДУ (заг. кафедры). Даследаваў пытанні тэарэт. і прыкладной лінгвістыкі, граматыку, лексіку і гісторыю слав. моў, методыку выкладання рус. мовы ў нац. школах. С. — спецыяліст па палабскай мове: «Палабскія лічэбнікі» (1962), «Лексічная спалучальнасць у палабскай мове» (1973), «Асноўныя праблемы палабскай семасіялогіі» (1978), «Палабская мова» (1987). Сааўтар «Асноў тэорыі моўнай дзейнасці» (1974), «Частотнага слоўніка беларускай мовы» (з Н.С.Мажэйка; вып. 1—5, 1976—92), «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1, 3, 1978, 1985), «Агульнага мовазнаўства» (1983) і інш.
Тв.:
Славянские числительные. Мн., 1969;
Русский язык советской эпохи. Л., 1969;
Части речи в русском языке. М., 1971;
Лекции по языкознанию. Мн., 1971;
Лингвистические основы изучения грамматики русского языка в белорусской школе. Мн., 1974;
Лекции по языковедению. Мн., 1978;
Лекции по лингвистике. Мн., 1980;
Содержание обучения русскому языку в белорусской школе. Мн., 1987;
Введение в славянскую филологию. 2 изд. Мн., 1989;
Старославянский язык. Мн., 1991;
Праславянский язык. Мн., 1993.
Літ.:
Библиографический указатель по славянскому и общему языкознанию: Профессор А.Е.Супрун. Самарканд, 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАШКЕ́ВІЧ Іосіф Антонавіч (1815—15.5.1875),
дыпламат, вучоны-мовазнавец, даследчык Д. Усходу, натураліст. Дзяцінства правёў у Якімавай слабадзе Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію (1839). У 1839—49 у складзе Рускай духоўнай місіі ў Пекіне. Вывучаў кіт., кар., яп., маньчжурскую, англ., ням., франц., лац., грэч., яўр. і інш. мовы, даследаваў культуру і філасофію Кітая і Японіі. У 1852—55 як перакладчык суправаджаў на фрэгаце «Палада» (з рус. пісьменнікам І.А.Ганчаровым) дыпламат. місію адмірала Я.В.Пуцяціна ў Японію. З удзелам Гашкевіча заключаны рус.-яп. дагавор 1855. У 1858—65 першы рас. консул у Японіі. Першы іншаземец, якому было дазволена выехаць за межы яп. сталіцы і зрабіць падарожжа па краіне. У 1861 сустракаўся ў Хакадатэ з М.А.Бакуніным. З 1867 у адстаўцы, жыў у маёнтку Малі (цяпер Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.). Выдадзены ім першы ў Расіі «Японска-рускі слоўнік» (1857; разам з Тацібана но Каасай) адзначаны медалём Пецярбургскай АН і Дзямідаўскай прэміяй. Аўтар працы «Карані японскай мовы» (Вільня, 1899). Калекцыі флоры і фауны Паўд. Афрыкі і Паўд.-Усх. Азіі, сабраныя ў час падарожжаў, Гашкевіч перадаў заал. музею АН у Пецярбургу. У г. Хакадатэ на в. Хакайда Гашкевічу пастаўлены помнік. У 1994 помнік бюст Гашкевічу адкрыты ў Астраўцы (скульпт. Ф.Янушкевіч); створаны японска-бел.-рус. фонд імя І.А.Гашкевіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯНЦІ́ЦКІ Іларыён Сямёнавіч (7.4.1876, г. Буск Львоўскай вобл., Украіна — 18.9.1956),
украінскі філолаг-славіст, мовазнавец. Д-рслав. філалогіі (1902). Д-рфілал.н. (1941), праф. (1939). Скончыў Львоўскі ун-т (1899), Пецярб.археал.ін-т (1900). Арганізатар і дырэктар (1905—52) Львоўскага Нац. музея (Музей укр. мастацтва). Для бел. аддзела сабраў 23 слуцкія паясы, 12 кніг «Бібліі» Ф.Скарыны, бел. старадрукі, рукапісныя кнігі, граматы, акты, абразы і інш. У кн. «Адраджэнне беларускага пісьменства» (1908) даў высокую ацэнку развіццю новай бел. л-ры, у дадатку да яе змясціў забароненыя ў Расіі вершы Я.Купалы «Там» і «Што ты спіш?». Гісторыі бел. культуры і л-ры прысвяціў працу «Асновы адраджэння беларускага пісьменства» (1914), адлюстраваў гэтыя праблемы і ў кн. «Пачатак кнігадрукавання на землях Украіны 1573—1791» (1924) і інш.Кн. «Росквіт культурна-нацыянальнага жыцця Усходняй Беларусі» (1928) — першае ў Зах. Украіне даследаванне бел. л-ры.
Тв.:
Опись музея Ставропигийского института во Львове. Львов, 1908;
Лавришевское Евангелие начала XIV в. // Изв Отд.рус. яз. и словесности имп. Акад. наук. СПб., 1913. Т. 18, кн. 1;
Нариси про мову пам’яток староруського письменства XI в. // Питання слов’янського мовознавства. Львів, 1948.
Літ.:
Панізнік С. Іларыён Свянціцкі // Полымя. 1968. № 3;
Яго ж. Чатыры сцяжыны паэта // Дзень паэзіі-72. Мн., 1972;
Кабржыцкая Т., Рагойша В. Карані дружбы. Мн., 1976;
Рагойша В. «Шчырапаважаны прафесар...» // Рагойша В. Напісана рукой Купалы. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́НАПІС,
старажытнае пісьмо, знакі якога складаліся з груп клінападобных рысачак. Рысачкі выціскаліся на паверхні кавалка мяккай гліны завостранымі палачкамі, якія ўваходзілі ў гліну пад вуглом і стваралі клінападобнае заглыбленне. Сырой гліне надавалася форма пліткі, конуса, цыліндра або прызмы, якія потым абпальваліся для захоўвання нанесеных знакаў. К. карысталіся народы Пярэдняй Азіі.
Узнік у 4-м тыс. да н.э. ў Шумеры, пазней быў прыстасаваны да вавілонскай, асірыйскай, хецкай, хурыцкай, эламскай, урарцкай і інш. моў. Паходжанне К. — ідэаграфічна-рэбуснае, з сярэдзіны 3-га тыс. да н.э. — славесна-складовае пісьмо. Клінападобныя знакі — вынік паступовай схематызацыі малюнкаў, з дапамогай якіх шумеры каля 3-га тыс. да н.э. пачалі графічна перадаваць назвы канкрэтных прадметаў і абстрактных паняццяў (гл.Ідэаграфічнае пісьмо). Першапачаткова клінапісная графіка налічвала каля 1000 абазначэнняў розных складоў і каля 20 тыс.ідэаграм і дэтэрмінантаў. Кліны размяшчаліся гарызантальна 𒀸, вертыкальна <SIGN>, пад рознымі вугламі <SIGN>, <SIGN>. Напрамак пісьма спачатку быў верт., слупкамі справа налева, пазней — радковы злева направа. К. праіснаваў каля 4 тыс. гадоў. Найб. познія яго помнікі разнастайныя па жанрах (рэліг. і навук. тэксты, дакументы, слоўнікі, эпас), адносяцца да 6—4 ст. да н.э. (Стараж. Персія). Стараж.-перс. К., які меў толькі 41 складовы знак, расшыфраваў у 1802 ням.мовазнавец Г.Ф.Гротэфенд. Хецкія тэксты першы прачытаў чэш. філолаг Б.Грозны ў 1915.
Літ.:
Дьяконов И.М. Языки древней Передней Азии. М., 1967;
Фридрих И. История письма: Пер. с нем. М., 1979.
А.Я.Міхневіч.
Узор вавілона-асірыйскага клінапісу. Надпіс асірыйскага цара Тыглатпаласара I.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХНЕ́ВІЧ Арнольд Яфімавіч (н. 9.9. 1936, Мінск),
бел.мовазнавец. Д-рфілал.н. (1977), праф. (1980). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1958). З 1961 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1983 у Ін-це паліталогіі і сац. кіравання, з 1991 прарэктар і заг. кафедры Мінскага лінгвістычнага ун-та, з 1995 у Бел. ін-це праблем культуры (з 1998 рэктар), з 2000 адначасова заг. кафедры сучаснай бел. мовы філал. ф-та БДУ. Даследуе пытанні граматыкі, лексікалогіі, лексікаграфіі, этымалогіі бел. мовы, культуры бел. і рус. моў, супастаўляльнай і сац. лінгвістыкі, рыторыкі і культуралогіі: «Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў беларускай мове: (Трансфармацыйны аналіз)» (1965), «З гісторыі прамоўніцкага мастацтва» (1972), «У глыб слова чалавечага» (1982), «Мова, якой няма...» (1988) і інш. Сааўтар «Слоўніка славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі» (т. 1—2, 1977—79), «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» (т. 2, 1980), «Беларуска-рускага паралексічнага слоўніка-даведніка» (1985), «Англа-беларускага размоўніка» (1992, з Н.М.Навічэнка), кніг «Грамадства — мова — палітыка» (1988), «Беларуская мова для тых, хто гаворыць па-руску» (3-е выд. 1990), «Культура рускай мовы ў пытаннях і адказах» (1996), «Беларуская мова: Энцыклапедыя» (1994, Дзярж. прэмія Беларусі 1998) і інш.
Тв.:
Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання беларускай мовы. Мн., 1976;
Вазьмі маё слова...: Нататкі аб лексіч. узаемаўплыве бел. і рус. моў у кантэксце ўзаемадзеяння культур. Мн., 1990 (разам з А.Гіруцкім);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕКРАШЭ́ВІЧ Сцяпан Міхайлавіч (8.5.1883, в. Данілоўка Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. — 20.12.1937),
бел.мовазнавец. Акад.АН Беларусі (1928). Скончыў Віленскі настаўніцкі ін-т (1913). З 1918 заг.бел. секцыі пры губ. аддзеле нар. асветы Адэсы. З 1920 заг.літ.-выдавецкага аддзела Наркамасветы БССР, старшыня навук.-тэрміналагічнай камісіі, нам. старшыні Галоўпрафасветы пры Наркамасвеце БССР, старшыня Інбелкульта. З 1926 старшыня аддзела гуманітарных навук Інбелкульта, з канца 1928 віцэ-прэзідэнт АНБССР, старшыня камісіі па ўкладанні слоўніка жывой бел. мовы і арфаграфічнай камісіі, старшыня Галоўнавукі пры Наркамасвеце БССР, дырэктар Ін-та мовазнаўства АН Беларусі. Асн. даследаванні па лексікаграфіі, правапісе, дыялекталогіі і гісторыі бел. мовы. Разам з М.Я.Байковым выдаў «Беларуска-расійскі слоўнік» (1925) і «Расійска-беларускі слоўнік» (1928). Аўтар артыкулаў «Сучасны стан вывучэння беларускай мовы» (1927), «Мова кнігі Касьяна Рымляніна Ераміты «О уставах манастирских» (1928), «Васіль Цяпінскі. Яго прадмова, пераклад евангелля на беларускую мову і мова перакладу» (не апублікавана), а таксама «Беларускага лемантара» (1922, 6-е выд. 1929), чытанкі «Роднае слова» (1922, 4-е выд. 1925) і інш. У 1930 арыштаваны і высланы ва Удмурцію. У 1937 паўторна арыштаваны і расстраляны. Рэабілітаваны па абодвух абвінавачаннях адпаведна ў 1938 і 1957.
Тв.:
Праграма для збірання асаблівасцей беларускіх гаворак і гаворак, пераходных да суседніх моў. Мн., 1927 (разам з П.А.Бузуком);
Да характарыстыкі беларускіх гаворак Парыцкага раёна. Мн., 1929.
Літ.:
Германовіч І.К. Аб навуковай дзейнасці С.М.Некрашэвіча // Весн. БДУ. Сер. 4. 1972. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́БА Павел Паўлавіч (15.1.1926, в. Танежыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 4.9 2000),
бел.мовазнавец. Д-рфілал.н. (1972), праф. (1973). Засл. дз. нав. Беларусі (1982). Акад.Бел. акадэміі адукацыі (1999). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1951). З 1955 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1961 у БДУ (з 1974 заг. кафедры). Даследаваў граматыку і словаўтварэнне сучаснай бел. мовы, граматыку рус. мовы, рус.-бел. моўныя ўзаемаадносіны, бел. тапаніміку і анамастыку, методыку выкладання бел. і рус. моў у сярэдніх і вышэйшых навуч. установах. Аўтар манаграфій «Прыслоўе ў беларускай мове» (1962), «Дзеяслоў у беларускай мове» (1968), вучэбнага дапаможніка для студэнтаў «Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія» (1987). Сааўтар кніг «Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (ч. 1—3, 1957—61), «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (1959), «Граматыка беларускай мовы» (т. 1—2, 1962—66), «Марфемная дыстрыбуцыя ў беларускай мове: Дзеяслоў» (1967, з В.Мартынавым, М.Ярмаш), «Беларуская граматыка» (ч. 1, 1985), «Беларуская мова: Энцыклапедыя» (1994), падручнікаў для школ. Адзін са складальнікаў «Беларуска-рускага слоўніка» (1962), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84), «Тлумачальнага слоўніка рускай мовы» (2-е выд., 1985, з А.Баханьковым, І.Гайдукевічам), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (5-е выд., 1996) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Уводзіны ў граматыку беларускай мовы. Мн., 1969;
Прыназоўнік у беларускай мове. Мн., 1971;
Лекцыі па беларускай марфалогіі. Мн., 1975;
Тлумачальны слоўнік беларускіх прыназоўнікаў. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМУЛКО́ВА (Smułkowa) Яніна Эльжбета (н. 24.6.1931, г. Львоў, Украіна),
польскі мовазнавец. Скончыла аддзяленне польскай і слав. філалогіі ун-та імя М.Каперніка ў г. Торунь (1955). З 1957 у Варшаўскім ун-це (з 1988 праф.); адначасова ў 1957—61 працавала ў Ін-це славяназнаўства Польскай АН. З 1991 ген. консул, у 1992—95 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. З 1997 выкладае ва ун-це ў Беластоку, кіраўнік кафедры бел. культуры. Даследуе бел. і параўнальную слав. дыялекталогію, бел. і ўсх.-слав. акцэнталогію, тэорыю і практыку моўных кантактаў на польска-бел.-літоўскім паграніччы, бел. і агульную фанетыку і фаналогію. Аўтар прац «Гаворкі ўсходняй Беласточчыны ў святле лексічных даследаванняў» (1972), «Да пытання аб прадказальнасці ўсходнеславянскага націску» (1976), «Аб польска-беларускіх моўных саюзах у аспекце часавым і тэрытарыяльным» (1988), «Беларуска-літоўска-польскае этналінгвістычнае пагранічча. Сучасныя праблемы» (1993), «Беларускія элементы ў творчасці А.Міцкевіча» (1998), «Моўнае пагранічча як прадмет сучаснай дыялекталогіі» (2001) і інш. Удзельнічала ў стварэнні канцэпцыі, зборы матэрыялаў і падрыхтоўцы «Атласа ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны» (т. 1—3, 1980—93), «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1—5, 1979—86), «Слоўніка мікратапонімаў паўночна-ўсходняй Польшчы» (т. 1—2, 1992—95) і інш.Чл.Міжнар. асацыяцыі беларусістаў.
Тв.:
Słownictwo z zakresu uprawy roli w gwarach wschodniej Białostocczyzny na tle wschodniosłowiańskim. T. 1—2. Warszawa;
Kraków, 1968;
Studia nad akcentem języka białoruskiego: (Rzeczownik). Warszawa, 1978;
Fonetyka i fonologia języka bialoruskiego z elementami fonetyki i fonologii ogólnej. Warszawa, 1988 (разам з В.М.Чэкманам);
Białoruś i Pogranicza: Studia o języku i społeczeństwie. Warszawa, 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ЛІН Фядот Пятровіч (7.3.1908, в. Селіна Дубенскага р-на Тульскай вобл., Расія — 5.5.1982),
рускі мовазнавец. Чл.-кар.АНСССР (1962), д-рфілал.н. (1947), праф. (1948). Ганаровы д-р Ягелонскага ун-та ў Кракаве (1976), інш. замежных ун-таў. Скончыў Маскоўскі пед.ін-т (1931). З 1964 дырэктар Ін-та мовазнаўства, у 1968—82 Ін-та рус. мовы АНСССР. Адзін з укладальнікаў і старшыня рэдкалегіі «Слоўніка сучаснай рускай літаратурнай мовы» (т. 1—17, 1948—65; Ленінская прэмія 1970). Даследаваў пытанні гіст. лексікалогіі, лексікаграфіі, нармалізацыі і культуры рус. мовы, этнагенезу славян, дыялекталогіі і лінгвістычнай геаграфіі, агульнага мовазнаўства і сацыялінгвістыкі. У яго працах шмат матэрыялаў па гісторыі бел. мовы. У кн. «Паходжанне рускай, украінскай і беларускай моў» (1972) рэканструяваў і апісаў стараж. дыялектныя адрозненні, якія абумовілі ў далейшым асаблівасці розных усх.-слав. моў; некат. стараж.-рус. лексічныя дыялектызмы, што захаваліся ў бел. мове. Некат. пытанні гісторыі бел.літ. мовы закрануты ў кн. «Вытокі і лёсы рускай літаратурнай мовы» (1981). У сваіх даследаваннях выкарыстоўваў працы бел. даследчыкаў. У манаграфіях «Нарыс гісторыі рускай мовы да XIV ст.» (1940) і «Лексіка рускай літаратурнай мовы старажытнакіеўскай эпохі» (1949) даў апісанне лексікі стараж.-рус. мовы як зыходнага этапу ў гісторыі слоўнікавага складу сучасных усх.-слав. моў. Гал. рэдактар «Слоўніка рускіх народных гаворак» (вып. 1—23, апубл. 1965—87), час. «Вопросы языкознания» (1971—82).
Літ.:
Ф.П.Филин. М., 1978;
Богатова Г.А., Иванов В.В. Ф.П.Филин (1908—1982) // Изв. АНСССР. Сер. лит. и яз. 1982. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́БАН Мікола (Мікалай Паўлавіч; 27.10.1911, в. Чаплічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 28.12.1984),
бел. пісьменнік, мовазнавец. Засл. работнік культуры Беларусі (1974). Канд.філал.н. (1953). Скончыў БДУ (1945). У 1944—67 і 1968—75 працаваў у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, у 1967—68 у Гал. рэдакцыі Бел. энцыклапедыі. Друкаваўся з 1930. Першая кніга — аповесць «Іркуцянка» (1953). У трылогіі «На парозе будучыні» (1961—63), «Гарадок Устронь» (1967—68), «Шэметы» (1981) праз выразныя і каларытныя чалавечыя характары адлюстраваў пераломныя перыяды ў гісторыі краіны з пач. 20 ст. (рэвалюцыя, грамадз. вайна, калектывізацыя, барацьба супраць фашызму ў Вял.Айч. вайну). У творы паказана вясковае жыццё ў яго разнастайных, асабліва сац.-быт. праявах, перададзены складаныя і супярэчлівыя тэндэнцыі часу, створана разгалінаванае, напоўненае ўнутр. драматызмам сюжэтнае дзеянне, трапна выкарыстаны жывая нар. мова, экспрэсіўна-выяўленчыя магчымасці дыялектнага слова, стрыманы, лаканічна-дзелавы стыль. Аўтар апавяданняў, мовазнаўчых даследаванняў, эсэ і крытычных артыкулаў па праблемах пісьменніцкага майстэрства, псіхалогіі творчасці (зб. «Пяць раніц тыдня», 1984; Літ. прэмія імя І.Мележа 1985). Адзін з укладальнікаў «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (1959), «Арфаграфічнага слоўніка» (з М.Р.Суднікам, 1948, 5-е выд. 1982), «Руска-беларускага слоўніка» (1953), «Беларуска-рускага слоўніка» (1962). Кіраваў працай па стварэнні «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84; рэдактар т. 1). На бел. мову пераклаў (з Э.Агняцвет) «У людзях» М.Горкага і інш.