Аляксандра (16.12.1901, в. Палевеняліс Панявежскага пав., Літва — 14.9.1938), літоўская пісьменніца. У 1921—24 вучылася ў Камуністычным ун-це народаў Захаду ў Маскве. Друкавалася з 1921. Пісала на літ. і бел. мовах. З 1925 жыла і працавала на Беларусі. Супрацоўнічала ў газ. «Raudonasis artojas» («Чырвоны араты»). У 1929—33 працавала ў газ. «Чырвоная Полаччына». У 1937 рэпрэсіравана. Рэабілітавана ў 1957. Аўтар зб. вершаў «Юнацтва на маршы» (1936, дапоўненае выд. 1961), незакончанага рамана «Барацьба працягваецца», шматлікіх вершаў, нарысаў, апавяданняў пра жыццё і лёс бел. і літ. народаў, прасякнутых тугой па бацькоўскім краі і ўдзячнасцю да бел. зямлі і народа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМО́Р’Е,
гістарычная назва ў 15—17 ст. у Расіі, узбярэжжа Белага м. ад г. Кем да г. Анега (Паморскі бераг), а таксама вял.тэр. ад Абанежжа да Паўн. Урала, у якую ўваходзілі Карэлія, Дзвінская, Важская, Сысальская, Вяцкая, Пермская землі, Пасухонне, Белазерскі і Пячорскі краі. Першапачаткова насялялі карэлы, комі, лапары. Да 17 ст. карэннае насельніцтва часткова асімілявана рус. пасяленцамі, якія з 12 ст. асвойвалі тэр. П. У 12—15 ст. уладанне Наўгародскай феадальнай рэспублікі. У пач. 16 ст. далучана да Масквы. У 17 ст. ў 22 паветах П. асн. маса насельніцтва — вольныя сяляне. Частка зямель належала манастырам і купцам Строганавым. На Пн насельніцтва займалася рыбалавецкім, слюдзяным, саляным промысламі; у Карэліі развівалася металургія, у паўд. паветах — земляробства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІХАТЭ́-АЛІ́НСКІ ЗАПАВЕ́ДНІКбіясферны.
У Прыморскім краі (Расія) на ўсх. і зах. схілах хр. Сіхатэ-Алінь (выш. да 1600 м) і ўзбярэжжы Японскага мора. Засн. ў 1935, Пл. 347,1 тыс.га. Шмат рэк, крыніц, горных азёр. Асн. тып глеб — бурыя горна-лясныя. Лясы займаюць 99% тэр., добра вызначана паясная занальнасць. Пануюць кедроўнікі, якія ўтвараюць шматлікія асацыяцыі. У флоры больш за 1000 відаў вышэйшых раслін, у т. л. рэдкіх і знікаючых. Млекакормячых 62 віды, сярод якіх прадстаўнікі прыамурскай, маньчжурскай, японскай фауны: амурскі тыгр, чорны мядзведзь, гарал, плямісты алень, магера, янотападобны сабака; з барэальнай фауны — буры мядзведзь, лось, собаль. Больш за 320 відаў птушак, у т. л. эндэмікаў. Разводзяць гаралаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Сяргей Сяргеевіч (16.9.1895, г. Іванава, Расія — 20.8.1947),
расійскі геолаг-мінералог. Акад.АНСССР (1943, чл.-кар. 1939). Скончыў Петраградскі горны ін-т (1919). У 1919—41 у Геал. к-це, адначасова праф. Ленінградскага горнага ін-та. З 1945 у Ін-це геал. навук АНСССР. Даследаваў рудныя радовішчы Урала, Забайкалля, Д. Усходу і ПнУ Расіі. Навук. працы па мінералогіі рудных радовішчаў і праблемах рудаўтварэння. Стварыў металагенічны кірунак у вучэнні аб карысных выкапнях. Дзярж. прэмія СССР 1946. Яго імем названы гара на п-ве Таймыр, пасёлак, радовішча алавяна-поліметал. руд у Прыморскім краі і мінерал смірнаўскіт.
Тв.:
Избр. труды. М., 1955;
Рудные месторождения и металлогения восточных районов СССР. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАХО́ВІЧ Кароль (13.9.1832, каля г. Каўнас, Літва — 4.6.1902),
расійскі фізік, прыродазнавец і педагог бел. паходжання. Скончыў Казанскі ун-т (1857). З 1859 працаваў у Шляхецкім ін-це ў Вільні, з 1864 у Беластоцкай гімназіі. Разам з М.М.Гусевым выдаваў час. «Вестник математических наук» (1861—63). З 1884 акр. інспектар навуч. устаноў у Арэнбургу. Навук. даследаванні па электрычнасці, магнетызме, оптыцы і спектраскапіі, методыцы фіз. доследаў. Сканструяваў некалькі арыгінальных прылад, якія адзначаны на ўсерасійскіх з’ездах прыродазнаўцаў і выстаўках. Арганізаваў геал., геад. і этнагр. даследаванні ў Арэнбургскім краі. Праводзіў сістэм. метэаралагічныя назіранні, выказаў меркаванні аб сувязі змен надвор’я з цыкламі сонечнай актыўнасці.
Літ.:
Процька Т.С. Эксперыментатар з Беластоцкай гімназіі: Кароль Чаховіч. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЛЫ́М,
рака, правы прыток р. Об, у Краснаярскім краі і Томскай вобл. Расіі. Даўж. 1799 км, пл.бас. 134 тыс.км². Утвараецца пры зліцці рэк Белы і Чорны Іюс, што бяруць пачатак у Кузнецкім Алатау. Ад месца зліцця да г. Ачынск — горная рака, ніжэй цячэ па Чулыма-Енісейскай катлавіне, дзе разбіваецца на рукавы і часта перамяшчаецца; потым у шырокай пойме Чулымскай раўніны са шматлікімі азёрамі і старыцамі, рэчышча з многіх рукавоў. Гал. прытокі: Кемчуг, Чычкаюл (справа), Кія, Яя (злева). Жыўленне пераважна снегавое. Ледастаў з пач.ліст. да канца крас. — пач. мая. Сярэдні расход вады 785 м³/с. Сплаўная. Суднаходная на 1173 км ад вусця. На Ч. гарады Назарава, Ачынск, Асіна.
1. Ачысціць сябе ад чаго‑н. Абтрапацца ад снегу.//(1і2ас.неўжыв.). Ачысціцца ад кастрыцы (пра лён, цяньку).
2.(1і2ас.неўжыв.). Падрацца, абабіцца па краях (пра вопратку). Варвара раскідвае пінжак на каленях і крытычна праглядае рукавы: ці не падпаролася падкладка, ці не абтрапаліся краі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і кляплю, клеплеш, клепле; незак., што.
1. Злучаць металічныя часткі заклёпкамі, нітамі. Усё больш завіхаліся [дэпоўцы] ля паравозаў, ля паравозных колаў, кляпалі паравозныя печы.Лынькоў.
2. Злучаць металічныя часткі, загінаючы краі і сплюшчваючы іх. Загнуўшы беражкі, Пляскаў, кляпаў, паяў свінцом — Кавалак гільзы стаў карцом.Непачаловіч.
2.Спец. Агаліць паверхню пласта, прызначанага для адбойкі. Зарубіць пласт вугалю.
•••
Зарубіць (сабе) на носе — добра запомніць. — Не, брат, ты павінен жыць! .. Зарубі сабе на носе — жыць!..Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
све́тласць1, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан светлага. Светласць валасоў. □ У краі пагоркаў пясчаных Сэрцам радня не счарсцвелы, Трымае яна ў пашане Светласць бярозы белай.Жычка.
све́тласць2, ‑і, ж.
У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне некаторых уладарных асоб і князёў (ужывалася з займеннікамі ваша, яго, яе, іх). [Палкоўнік:] — Бачыш, ніякая маскіроўка не памагла, Язэп Францавіч... Так, здаецца, велічаюць вашу светласць?Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)