Ельня (гідралагічны заказнік) 4/474 (карта); 12/53

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Заазер’е (гідралаг. заказнік) 4/474 (карта); 12/53

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Заяц (сузор’е) 4/537, 556—557 (карта), 597

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Змеяносец (сузор’е) 4/556—557 (карта), 585, 597

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Змяя (сузор’е) 4/556—557 (карта), 585, 597

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Зоагеаграфічныя вобласці 4/556—557 (карта), 591—592

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

каро́ль, караля́, мн. каралі́, каралёў, м.

1. Адзін з тытулаў манарха, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

Іспанскі к.

2. перан., чаго або які. Манапаліст у якой-н. галіне прамысловасці і гандлю.

3. перан., чаго або які. Пра таго, хто вылучаецца сярод іншых у якой-н. галіне дзейнасці, хто дасягнуў дасканаласці.

К. пейзажу.

4. Галоўная фігура ў шахматнай гульні.

5. Ігральная карта, на якой намалявана мужчынская фігура ў кароне.

|| ж. карале́ва, -ы, мн. -ы, -ле́ў (да 1 знач.).

|| прым. карале́ўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.

1. Зрабіць копію якога‑н. малюнка, чарцяжа і пад. // Намаляваць з натуры. Змаляваць бярозу.

2. Пакрыць што‑н. скрозь малюнкамі і пад. Змаляваць увесь альбом. □ На сцяне, паміж вокнамі, вісела карта, уся змаляваная стрэлкамі і кружкамі. Шахавец.

3. Зрасходаваць на маляванне. Змаляваць аловак. Змаляваць усю фарбу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сці́ркі ’карты’ (клец., Жд. 1), сці́ркакарта (ігральная)’ (Мат. Гом.). Запазычана з аргат. рус. сти́рки ’карты (як правіла, самадзельныя)’, што, у сваю чаргу, ад аргат. стиры ’ігральныя карты са сцёртымі або дамаляванымі абазначэннямі, якія дадаюць у няпоўную калоду’, гл. Грачоў-Макіенка, Истор.-этим. сл., 131. Гл. сціраць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАРТАГРА́ФІЯ (ад карта + ...графія),

навука аб картаграфічных творах (картах, глобусах, фотапланах, макетах і інш.), метадах іх складання, друкавання і выкарыстання. Адлюстроўвае і даследуе прасторавыя размяшчэнні, спалучэнні і сувязі з’яў прыроды і грамадства пры дапамозе картаграфічных відарысаў. Падзяляецца на раздзелы: картазнаўства, картаметрыя, матэм. К., праектаванне, складанне, рэдагаванне, афармленне, выданне, выкарыстанне карт і інш. Асаблівасці складання спец. карт абумовілі вылучэнне адпаведных іх раздзелаў (геал. К., глебавая К., эканам. К., ваен. К. і інш.). Развіваецца касм. К. Цесна звязана з геадэзіяй, тапаграфіяй, геаграфіяй і інш.

Навук. асновы К. закладзены ў стараж. Грэцыі. Першыя картаграфічныя звесткі пра тэр. Беларусі з’явіліся ў 2 ст. (карта Пталамея). У перыяд сярэдневякоўя К. дасягнула найб. развіцця ў працах Г.Меркатара, з якіх найб. вядомы атлас 1595. Першыя дакладныя харты ВКЛ, награвіраваныя Т.​Макоўскім, надрукаваны ў 1603 і 1613. У Расіі станаўленне навук. К. адносіцца да 18 ст., звязана з дзейнасцю Геагр. дэпартамента АН, дзе ў 1745 падрыхтаваны і выдадзены «Атлас расійскі». У 18—19 ст. створана шмат карт з ахопам вял. тэрыторый, у 19 ст.спец. карт: геал., кліматычных, эканам. і інш. У СССР развівалася тэматычнае, комплекснае, ацэначна-прагнознае картаграфаванне, распрацаваны комплексныя атласы, у т. л. Атлас БССР. У Расіі выдаецца штомесячны час. «Геодезия и картография» (з 1956).

На Беларусі пытанні К. распрацоўваюцца ў Бел. дзярж. камітэце па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі, на Мінскай друкарскай фабрыцы, Картографа-геадэзічным аб’яднанні «Белгеадэзія», у ВА «Беларусьгеалогія», Нац. АН Беларусі, многіх НДІ і кафедрах ВНУ.

Літ.:

Салищев К.А. Проектирование и составление карт. 2 изд. М., 1987;

Вахрамеева Л.А. Картография. М., 1981;

Кравцова В.И. Космические методы картографирования. М., 1995;

Берлянт А.М. Геоинформационное картографирование. М., 1997.

Р.​А.​Жмойдзяк.

т. 8, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)