ТАРА́САЎКанстанцін Іванавіч (н. 10.10.1940, Мінск),
бел. пісьменнік, публіцыст. Скончыў БПІ (1965). Працаваў у геал. экспедыцыі, на заводзе ў Мінску, у выд-ве «Вышэйшая школа» (1967—75), на кінастудыі «Беларусьфільм», у перыяд. друку, у т. л. ў час. «Нёман» (1977—83), «Спадчына» (1989—95) і інш. Друкуецца з 1966. Піша на рус. і бел. мовах. Асн. тэма твораў — гіст. мінулае Беларусі. Аўтар аповесці пра Грунвальдскую бітву «Дзень рассеяння» (1980), зб.гіст.-літ. нарысаў «Памяць пра легенды: Беларускай даўніны галасы і абліччы» (1984), гіст. аповесцей «Пагоня на Грунвальд» (1980), рамана «Тры жыцці княгіні Рагнеды» (1994). Маральна-этыч. праблемы ў творах дэтэктыўнага жанру (зб-кі «У час Стральца», 1981; «Залатая горка...», 1998, і інш.).
Тв.:
Странствие в тесном кругу: Повести. Мн., 1986;
Памяць пра легенды: Постаці бел. мінуўшчыны. Мн., 1990;
Единственный свидетель — Бог: Повести. Мн., 1991;
Апошняе каханне князя Міндоўга. Мн., 2000;
Беларусь: Пст. падарожжа для дзяцей. Мн., 2000;
Крыж Памяці: Кароткі спіс войнаў, паўстанняў, рэпрэсій, катастрофаў, якія выпалі на лёс Беларусі за тысячагоддзе. Мн., 2000.
рускі архітэктар. Акад. Пецярбургскай АМ (1830). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1803—15) у А.Вараніхіна, выкладаў у ёй (з 1833 праф., з 1854 рэктар па архітэктуры). У 1815—19 працаваў у К-це для пабудоў і гідраўл. работ у Пецярбургу. У 1819—28 камандзіраваны ў Італію. Пабудовы Т. ў т. зв. руска-візант. стылі (гл.Псеўдарускі стыль) адметныя канстр. вырашэннямі (выкарыстанне буйных метал. канструкцый і інш.), высокай якасцю буд. работ. Сярод твораў: у Маскве — храм Хрыста Збавіцеля ў памяць вайны 1812 (1837—83, знесены ў 1930-я г., у 1990-я г. адноўлены), Вял. Крамлёўскі палац (1839—49, у сааўт.), Аружэйная палата, званіца Сіманава манастыра (закладзена ў 1835), Мікалаеўскі вакзал (цяпер Ленінградскі; 1845—52); у стылі класіцызму — будынак Малога т-ра (1838—40), Дом інвалідаў у Ізмайлаве (1839); у Пецярбургу — Мікалаеўскі вакзал (цяпер Маскоўскі; 1851). Аўтар т. зв. узорных праектаў цэркваў, альбома «Праекты цэркваў...» (1838).
Літ.:
Кириченко Е.И. К.Тон // Зодчие Москвы, М., 1981. Кн. 1;
Славина Т.А. К.Тон. Л., 1989.
К.Тон. Храм Хрыста Збавіцеля ў Маскве. Фота пач. 20 ст.
польскі ілюстраваны часопіс, прысвечаны л-ры, мастацтву і грамадскім праблемам. Выдаваўся ў 1859—1939 у Варшаве на польскай мове. Змяшчаў краязнаўчыя, гіст.-літ., фальклорна-этнагр. матэрыялы, у т. л. прысвечаныя Беларусі: «Адзенне сялян і мяшчан з ваколіц Брэста, Кобрына, Пружан» Ю.Крашэўскага, «Пінск і Піншчына» А.Бандзкевіча, «Пра паэтычныя ўяўленні літоўска-крывіцкага народа ў яго песнях» М.Камінскага, «Канстанцін Тышкевіч», «Рамуальд Зянькевіч» і «Ігнат Дамейка» В.Каратынскага, «Альфрэд Ромер» Я.Карловіча, «Некалькі слоў пра творы фантазіі народа на Беларусі» і «Людвік Кандратовіч і яго паэзія» Ф.Сурына, «Касцёл у Дзятлаве» А.Багдановіча, «Над Нёманам» і «Успаміны з Пінскага павета» Э.Ажэшкі, «Слядамі вешчуна» і «Францішак Багушэвіч» Н.Роўбы, «Беларускі народ» С.Горскага, «Польшча і Беларусь» Ф.Гільхэна, «Літва» Сыракомлі», «На Літве і Белай Русі» і «Беларусь прабуджаецца...» Ч.Янкоўскага і інш. Рэпрадуктаваў творы мастакоў М.Андрыёлі, Н.Орды, Ю.Фалата, Ф.Бжазоўскага, К.Альхімовіча, Ф.Рушчыца, Ю.Бранта, А.Ромера, Ю.Косака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫЗЕНГА́ЎЗЫ, фон Тызенгаўзены,
шляхецкі род уласнага герба «Буйвал» у Рэчы Паспалітай. Маюць ням. паходжанне, у пач. 13 ст. прыбылі з Гальштэйна ў Інфлянты. З Т., што жылі ў ВКЛ, найб. вядомы:
Готард Ян (? — 1640), кашталян вендэнскі ў 1621—34, ваявода дорпцкі з 1634. Готард (? — 1669), канонік і суфраган віленскі з 1661, абат гебдоўскі, біскуп-намінат метонскі, біскуп смаленскі з 1667. Юрый (? — 6/7.9.1679), палкоўнік войска ВКЛ, мечнік ВКЛ з 1650. Андрэй (? — 8.2.1673), лоўчы ВКЛ з 1667. Стафан (? — 24.12.1708), падстолі ВКЛ у 1687, ваявода новагародскі з 1689. Ян Стафан (? — 1730), вял. пісар ВКЛ у 1669—1714, ваявода мсціслаўскі з 1714, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1716 і 1720. Міхал Бенядзікт (? — да 12.10.1726), вял. пісар ВКЛ з 1714. Антоній (1733—85), гл.Тызенгаўз А. Канстанцін (3.6.1786, г.п. Жалудок Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. — 16.3.1853), арнітолаг. Аўтар прац «Асновы арніталогіі, або Навукі пра птушак» (1841), «Усеагульная арніталогія, або Апісанне птушак усіх частак свету» (1843—46). Захапляўся жывапісам, быў вучнем Я.Рустэма. У сваім маёнтку ў Паставах стварыў арніталагічны музей, сабраў карцінную галерэю, значную б-ку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРАНГО́ВІЧКанстанцін Пятровіч (н. 4.1.1956, в. Качаны Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мастак. Брат В.П.Шаранговіча. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1980). З 1985 выкладае ў Бел.АМ (з 2000 заг. кафедры). Адзін з заснавальнікаў і кіраўнік салона-галерэі «ГАЛ-творчасць» (з 1989). Працуе ў кніжнай і станковай графіцы, жывапісе. Аформіў «Казкі беларускіх пісьменнікаў» (1983), «Азербайджанскія народныя казкі» (1992), кнігі «Слон купіў веласіпед» І.Бурсава (1984), «Казкі. Нарысы. Літаратурныя партрэты» К.Паустоўскага, «Дзецям» В.Віткі (кн. 1—2), «Вайна з саламандрамі; Апавяданні» К.Чапека, «Мсціжы» І.Пташнікава (усе 1986), «Балады вайны і міру» А.Лойкі (1988), «У гадзіну Стральца» К.Тарасава (1989), «Люблю, спадзяюся, жыву» Г.Пашкова, «Аватара» В.Суханава (абедзве 1990), «Злая зорка» І.Шамякіна (1993), «ТВТ» Я.Маўра (1997). Аўтар графічнай серыі паводле рамана «Подых навальніцы» І.Мележа. (1980), жывапісных кампазіцый «Гара Чантурыя» (1989), «Рыжы лес» (1990), «Блакітная мячэць» (1992), «Вячэрні матыў» (1995), «Нёман» (2001), «Старая яблыня» (2002) і інш. Творы вылучаюцца вобразнасцю сюжэта, эмацыянальнасцю, лаканічнасцю выразных сродкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРЖЫ́НСКІКанстанцін Паўлавіч (1.7.1926, г.Вял. Ноўгарад, Расія — 8.2.1997),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (1956), праф. (1969). Скончыў Ленінградскі юрыд.ін-т (1952). З 1956 у Іркуцкім і Арэнбургскім філіялах Усесаюзнага юрыд. завочнага ін-та. З 1962 у Бел.эканам. унце. З 1969 у Ленінградскім фін.-эканам. ін-це (заг. кафедры), з 1972 у Калінінскім ун-це (з 1975 заг. кафедры). З 1984 у Мінскім ін-це культуры, з 1992 у Бел.агр.тэхн. ун-це. У 1995—96 заг. кафедры Бел. камерц. ун-та кіравання. Навук. працы па праблемах прац. права, прававых асновах навук. арганізацыі працы, падбору і павышэння кваліфікацыі кадраў. Навук. рэдактар і сааўтар навуч. дапаможніка «Працоўнае права» (ч. 1, 1976).
Тв.:
Правовые основы научной организации труда. М., 1967 (у сааўт.);
Предупреждение правонарушений среди несовершеннолетних. Мн., 1969;
Правовые вопросы подбора и расстановки кадров. М., 1971 (разам з Ф.Д.Ромай);
Законодательство о труде. Мн., 1972 (разам з А.С.Пашковым і В.І.Семянковым);
Советское трудовое право. М., 1982 (у сааўт.);
Словарь-справочник по обществопедению и основам советского государства и права. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМАРА́ДКанстанцін Ільіч (7.11.1918, в. Языль Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Канд.гіст.н. (1955). Скончыў БДУ (1949). У Вял.Айч. вайну ў 1941—43 у органах ваен. разведкі і контрразведкі Зах. фронту. З жн. 1943 у тыле ворага, у складзе аператыўнай групы ЦККП(б)Б, кіраўнік спецгрупы НКДББССР «Жнівень», адначасова нам. камандзіра Барысаўска-Бягомльскага партыз. злучэння. У 1944—46 нам. старшыні Мінскага аблвыканкома. У 1956—75 працаваў у БПІ, Мінскім радыётэхн. ін-це, у 1975—92 у ін-тах гісторыі партыі пры ЦККПБ, гісторыі АН Беларусі. Даследуе гісторыю Вял.Айч. вайны, Мінскае гарадское антыфаш. падполле 1941—42. Адзін з аўтараў працы «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1983—85), «Нарысаў ваеннай гісторыі Беларусі» (ч. 4—5, 1995).
Тв.:
Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях Беларускай ССР. Мн., 1959 (з Г.А.Барадачом);
Партийное подполье и партизанское движение в Минской области, 1941—1944. Мн., 1992;
Разведка и контрразведка в партизанском движении Белоруссии, 1941—1944 гг.Мн., 1995;
Так ли должны писаться военные мемуары? // Воен.-ист. журн. М., 1966, № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЦЮШКАЎКанстанцін Мікалаевіч (29.5.1787, г. Волагда, Расія — 19.7.1855),
рускі паэт; прадстаўнік анакрэантычнага кірунку ў рус. лірыцы. Адукацыю атрымаў у прыватных пансіёнах у Пецярбургу. Быў на чыноўніцкай і ваеннай службе, пазней — у рус.дыпламат. місіі ў Італіі. Удзельнік літ. гуртка «Арзамас». У вершах «Вясёлы час», «Вакханка», «Мае Пенаты» і інш. услаўляў радасць быцця, сяброўства, каханне, духоўную свабоду асобы. У аснове элегій «На руінах замка ў Швецыі», «Пераход праз Рэйн» уражанні вайны 1812. Ідэйны і душэўны крызіс абумовіў змрочна-меланхалічны тон лірыкі, узмацненне рэліг. настрояў, матывы нераздзеленага кахання, абвастрыў тэму трагічнага лёсу паэта (элегіі «Да сябра», «Надзея», «Мой геній», «Разлука», «Паміраючы Тас» і інш.). У вершаванай казцы «Вандроўнік і дамасед» (1815) стварыў карціну дысгармоніі жыцця. Аўтар цыклаў анталагічных вершаў, нарысаў і артыкулаў пра л-ру і мастацтва. У 1917 выйшаў зб. «Спробы ў вершах і прозе» (ч. 1—2).
Тв.:
Соч.Т. 1—2. М., 1989.
Літ.:
Фридман Н.В. Проза Батюшкова. М., 1965;
Яго ж. Поэзия Батюшкова. М., 1971;
Коровин В.И. «И жил так точно, как писал...» (К.Н.Батюшков: К 200-летию со дня рождения). М., 1987;
Кошелев В.А. Константин Батюшков: Странствия и страсти. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯДЗЮ́ШКА Уладзімір Іосіфавіч (14.2.1905, Мінск — 30.3.1973),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1949), нар.арт.СССР (1971). Сцэн. дзейнасць пачаў як акцёр-аматар. У 1923—37 акцёр у т-ры У.Галубка (БДТ-3). З 1937 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Характарны, самабытны акцёр з яркім нац. каларытам; адзін з найб. буйных дзеячаў бел.т-ра. Яго творчасць вызначалася глыбінёй спасціжэння нар. характару, уменнем псіхалагічна абгрунтаваць учынкі герояў, надаць ролі выразную сцэн. форму. Асаблівы поспех меў у нац. рэпертуары: Сцяпан Крыніцкі («Паўлінка» Я.Купалы), Мірон Бокуць («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Ксаверый («Кацярына Жарнасек» М.Клімковіча), Пытляваны («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы; Дзярж. прэмія СССР 1952), Язэп («Салавей» З.Бядулі), Моцкін («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Крушына («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона; і ў кіно). З інш. яркіх вобразаў: Іларыён («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н.Думбадзе і Р.Лордкіпанідзе), Месны, Вакуленка («Фронт», «Калінавы гай» А.Карнейчука), Пімен («Барыс Гадуноў» А.Пушкіна), Дон Джэром («Дзень цудоўных падманаў» Р.Шэрыдана). Здымаўся ў кіно («Несцерка», «Паўлінка», «Запомнім гэты дзень») і тэлевізійных пастаноўках («Людзі на балоце» паводле І.Мележа, «Прымакі» Я.Купалы) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЮ́ГА Лукаш (сапр.ВашынаКанстанцін Пятровіч; 17.9.1909, в. Скварцы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 22.10.1937),
бел. пісьменнік. Скончыў Бел.пед. тэхнікум (1931). Працаваў у НДІ прам-сці ВСНГБССР, на Бел. радыё. У студз. 1933 арыштаваны, высланы ў г. Ірбіт Свярдлоўскай вобл. Паўторна арыштаваны 2.10.1937. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1927. Выступіў бытапісальнікам бел. вёскі ў пераломны гіст. перыяд, калі мянялася яе сац. аблічча, лад жыцця. У аповесці «Ні госць ні гаспадар» (1928) трывога за чалавека, які перастаў адчуваць сябе гаспадаром на роднай зямлі. У аповесці «Нядоля Заблоцкіх» (1931) увасоблены маст. прыём т.зв. міфалагічнага рэалізму, у аснове якога спалучэнне перажыткаў стараж. светаўспрымання і веры беларусаў з рэальным жыццём. Матывамі тугі па родным краі, болем за скалечанае жыццё чалавека прасякнуты 2-я ч. аповесці «Шушамяць» (дайшлі фрагменты), няскончаныя творы: раман «Пустадомкі» (апубл. 1990), аповесці «Дзе косці мелюць», «Зоры Вам Вядомага горада», «Утрапенне» (апубл. 1989), напісаныя ў выгнанні. На бел. мову пераклаў асобныя творы П.Панча, Ю.Алешы, Я.Гашака.
Тв.:
Ні госць ні гаспадар. Мн., 1974;
Творы. Мн., 1992.
Літ.:
Драздова З.У. Творчасць А.Мрыя і А.Калюгі: Стылявыя асаблівасці. Мн., 1997.