Га́мары ’ручкі папярочнай пілы ў выглядзе трубак; у іх убіваюцца калкі’ (Шат.), га́мар ’верхняя ручка ў падоўжнай піле’ (Касп.). Сюды ж гама́рка ’вушка ў піле’ (Шатал.). Параўн. яшчэ ўкр. га́мірка ’нізкая драўляная ручка ў вялікай піле, якой распілоўваюць дрэва на дошкі’ (Грынч.). Мяркуем, што гэтыя словы таго ж паходжання, што і га́мар1 (гл.), г. зн. запазычаны з ням. мовы. Назва молата была перанесена (у некаторых выпадках з афармленнем суфіксацыяй ‑к(а)) на ’ручку, дзяржальна’ (спачатку молата, а потым наогул розных прылад). Гл. яшчэ га́мар1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўспяце́нь (ныўспяцень) ’наадварот’: прыставіць дзверы ныўспяцень (Бяльк.). Магчыма, да рус. вспять ’назад’ (да пята, гл. Фасмер, 3, 363); аднак, зыходзячы з ілюстрацыі і ўдакладнення рэдактараў слоўніка, якія дадалі значэнне ’ўгару, увысь, высока’, можна звязаць з успяць ’падняць угару’ (да пяць, пну, гл.). Прымаючы пад увагу магіл. на́піта, напята ’насцеж’ (гл.) і пятнік ’вушак, да каторага прыладжваюцца дзверы завесамі’, мае права на існаванне і іншая версія: да пята ’ніжняе гняздо, у якое ўстаўлялася драўляная вось дзвярэй’, тады наўспяцень значыла б ’не тым канцом восі (устаўлены дзверы)’ ці пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пако́т1 ’столь’ (ДАБМ, 755), поко́т, поку́т ’столь, гара’ (Шушк.), поко́т ’столь’ (Тарнацкі, Studia) ’шчыт дома, які закладзены бярвеннем’ (Шат.), ’жэрдкі, якія кладуць замест столі ў гумне ці на хляве’ (Бяльк.), ’жэрдкі для ўмацавання саломы на страсе’ (Сл. ПЗБ), поко́т, часцей поко́ты мн. ’лагі, па якіх закочваюць бярвенні на зруб (ТС). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад пакаціць < каціць (гл.). Параўн. таксама павал.

Пако́т2 ’кола’ (Анімілле), покато́ ’тс’ (Сл. ПЗБ), пакатцо́драўляная падстаўка круглай формы пад патэльню’ (Сл. ПЗБ), пакаты́ ’прыстасаванне для пагрузкі лесу’ (Мат. Гом.). Да каціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пехаўё ’цапільна’ (светлае ДАБМ, камент., 828), пяхаўё, пехаўё ’дзяржанне ў лапаце’ (іўеў., светлаг., акц., стол., ЛА, 2; Сл. ПЗБ), пехоўё ’дзяржанне ў памяле’ (стол., ЛА, 4), ’драўляная ручка ў пешні’ (ТС), пехаўё ’корпус долата для выдоўбвання борці’ (Мат.), укр. палес. паховʼе ’дзяржальна ў вілах’, польск. дыял. piechowisko ’дзяржанне рыбацкай восці’. Утворана пры дапамозе суфікса ‑аўе/ ‑аўе (Сцяцко, Афікс. наз., 168) на базе прасл. *pexati, аснова якога прадстаўлена ў пешня (гл.); неверагодна наконт укр. паховые ’чаранок вілаў’. Ніканчук (Этимология–1984, 169: ідэя раскрытасці, “распахнутости” > паха, пахвіна, гл.).⇉-

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́старанак, прыстаро́нак, прысторо́нок ’застаронак; месца ў гумне паабапал току, дзе складваецца збожжа’ (ТСБМ; в.-дзв., Шатал.; лях., ганц., карэліц., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; лях., клец., ЛА, 2), пры́старанак, прыстаро́нак, прысторо́нок, прыстуро́нокдраўляная загародка, якая аддзяляе бок гумна, дзе кладуць збожжа, ад тока’ (слонім., Арх. Бяльк.; Нар. сл.), ’сценка ў два-тры бервяны, якая разгароджвае гумно’ (баран., ваўк., пруж., Сл. ПЗБ), прысторэ́нак ’пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад’ (ДАБМ), серб.-харв. прѝстанак ’скат; месца ў старане’. Да старана́ (гл.); кандэнсацыя выразу пры старане, аформленае суфіксам ‑ак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сігна́л

(лац. signalis = які падае знак)

1) умоўны знак, які паведамляе аб чым-н., служыць камандай, распараджэннем і інш. (напр. дарожныя сігналы, с. да атакі);

2) перан. папярэджанне аб чым-н. непажаданым;

3) геад. драўляная або металічная вышка ў пункце трыангуляцыі для ўстаноўкі геадэзічных інструментаў і для візіравання з іншых пунктаў;

4) імпульс або група імпульсаў электрамагнітнай энергіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Лар ’высокая і вузкая драўляная скрыня з векам для захоўвання мукі або збожжа’ (Сіг.; малар., З нар. сл.; беласт. Сл. паўн.-зах.), рус. ларь ’скрыня’, ’куфар’, ’клетка’ (XI ст.), паўн.-рус. ’тс’, наўг. ’труна’, ’зруб для засолкі рыбы’. Запазычана са ст.-нарв. lārr ’шуфлядка’ ці са ст.-швед. lárr ’скрыня, куфар’, параўн. швед. lår ’тс’ (Міклашыч, 160; Бернекер, 1, 691; Фасмер, 2, 460). Сюды ж бел. лар ’прыстасаванне для палявання на мядзведзя’ (Інстр. 2), параўн. рус. іркуцк. ’засека з бярвення ў лесе’. Сучаснае ларок ’гандлёвая палатка’ — з рус. ларек.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нару́б ’надмагільны помнік; драўляная калода з суком, на якім выразаны крыж’ (Клім.), паруб, поруб ’зруб (у калодзезі і інш.)’ (ТС). Ад парубиць ’насячы’ (гл. рубиць), што адлюстроўвае спосаб пабудовы зруба (з вырубанием гнёздаў на канцах бярвёнаў); назва надмагільнага помніка, відаць, другасная, пра што сведчыць іншая назва рэаліі прыхором (Полесский этнолингвистический сб. М., 1983, 25), а таксама археалагічныя даныя аб рэштках спаленых прамавугольных зрубаў з пахаваннямі (Звод помнікаў гіст. і культ. Беларусі: Брэсцкая вобл. Мн., 1984, 349); параўн. таксама запіс з Кобрынскага p-на: Нарублелы пару́бом могылу (Міхайлаў, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́пка ‘самаробная пастка’ (Ян., ТС), сту́піца ‘пастка на ласёў’ (Пятк. 1). Укр. сту́па ‘частка пасткі для лісіц’, ступи́цядраўляная пастка на звяроў’, рус. старое ступи́ца ‘пастка на звера’, польск. stępica ‘тс’, чэш. stupice, stupka, ст.-чэш. stupka ‘тс’, серб.-харв. stupice ‘тс’. Прасл. *stǫpъka, *stǫpica. Паходжанне спрэчнае; Брукнер (515) выводзіць ад *stępa (гл. ступа); Махэк₂ (580) лічыць дэрыватам ад прасл. *stǫpati ‘ступаць’. Суфіксацыя не пярэчыць абодвум дапушчэнням, параўн. Слаўскі, SP, 1, 98–99. Гэтаму не пярэчаць таксама розныя канструкцыі пасткі (у выглядзе выдзеўбана калодкі і капкана, гл. ЭБ, 48).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кабы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Памянш.-ласк. і зніж. да кабыла. Пярэстая кабылка худая, нядужая, а натурыстасць у яе была такая, што ва ўсім жывёльным свеце падобнай не знойдзеш. Кулакоўскі. Худая кабылка цягнула мокры невад і цэбар з рыбай. Колас.

2. Драўляная падстаўка пад струны ў музычных інструментах (скрыпцы, балалайцы і пад.).

3. Адна з дзвюх пласцінак з калёсікамі ў кроснах, да якіх падвешваюцца ніты.

4. Тое, што і кабыла (у 2 знач.). — Мне расцягвалі жылы і косці. І пасля гэтага я не прызнаваўся.. Але, калі ізноў паставілі мяне на кабылку, я не вытрываў, змогі не было вытрываць. Колас.

•••

Была кабылка, ды з’ездзілася — пра тое, што страціла свае вартасці, перастала быць карысным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)