месцанараджэ́нне, -я, н.

Месца, дзе нарадзіўся хто-н.; радзіма каго-н.

М.

Цішкі Гартнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наго́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Падстава для чаго-н., выпадак.

Выдалася такая н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нача́льства, -а, н.

1. зб. Начальнікі, адміністрацыя.

2. Начальнік (разм.).

Дзе знаходзіцца ваша н.?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нявы́езд, -у, М -дзе, м.

Бязвыезнае пражыванне на адным месцы.

Даць падпіску аб нявыездзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пажа́рышча, -а, мн. -ы, -рышч і -аў, н.

Месца, дзе быў пажар.

Лясное п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электрапро́вад, -у, М -дзе, мн. -правады́, -о́ў, м.

Металічны провад для перадачы электрычнага току.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ярд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Англійская мера даўжыні, роўная 91,44 см.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

so-called [ˌsəʊˈkɔ:ld] adj. так зва́ны;

Where is your so-called friend now? Дзе ваш так званы сябар цяпер?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прахо́д, -у, М -дзе, м.

1. гл. прайсці.

2. мн. -ы, -аў. Месца, па якім можна прайсці праз што-н., дзе-н.

П. цераз мост.

П. паміж радамі ў тэатры.

Задні праход (спец.) — канечная частка прамой кішкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпыні́цца, -пыню́ся, -пы́нішся, -пы́ніцца; зак.

1. Часова, ненадоўга спыніцца або перарвацца.

П. каля вітрыны.

Цягнік прыпыніўся на паўстанку.

Работа прыпынілася.

2. Знайсці прыпынак дзе-н.

Дзе ён прыпыніўся з сям’ёй на першы час?

|| незак. прыпыня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.