ІВАНЧО́НКАЎ (Аляксандр Сяргеевіч) (н. 28.9.1940, г. Іванцееўка Маскоўскай вобл.),
савецкі касманаўт. ДвойчыГерой Сав. Саюза (1978, 1982). Герой ГДР (1978), лётчык-касманаўт СССР (1978). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1964). З 1970 у атрадзе касманаўтаў. 15.6—2.11.1978 з У.В.Кавалёнкам здзейсніў палёт (як бортінжынер) на касм. караблі (КК) «Саюз-29» і арбітальнай станцыі «Салют-6», да якой у час палёту прыстыкоўваліся грузавыя трансп. караблі тыпу «Прагрэс», КК «Саюз-30» (экіпаж П.А.Клімук, М.Гермашэўскі), «Саюз-31» (В.Ф.Быкоўскі, З.Ен). Вярнуўся на Зямлю на КК «Саюз-31». 24.6—2.7.1982 з У.А.Джанібекавым і Ж.Л.Крэцьенам здзейсніў палёт (як бортінжынер) на КК «Саюз Т-6» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (асн. экіпаж А.М.Беразавой, В.В.Лебедзеў), з прыстыкаваным да яе КК «Саюз Т-5». У космасе правёў 147,53 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЖАДУ́Б (Іван Мікітавіч) (8.6.1920, в. Абражыеўка Шосткінскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 6.8.1991),
тройчы Герой Сав. Саюза (1944, двойчы; 1945). Маршал авіяцыі (1985). Скончыў акадэміі Ваен.-паветр. (1949), Генштаба (1956). У арміі з 1940. Ў Вял.Айч. вайну з сак. 1943 на Варонежскім, Сцяпным, 2-м Укр. і 1-м Бел. франтах: пілот, камандзір звяна і эскадрыллі, нам. камандзіра знішчальнага авіяпалка; у 120 паветр. баях збіў 62 самалёты праціўніка. Пасля вайны на кіруючых пасадах у ВПС, удзельнік Карэйскай вайны 1950—53 (у крас. 1951 — лют. 1951 камандзір 324-й знішчальна-авіяц. дывізіі ў складзе сав. 64-га знішчальна-авіяц. корпуса). З 1978 у Групе ген. інспектараў ’Мін-ва абароны СССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—62. Аўтар кніг «Служу Радзіме» (1949), «Вернасць Айчыне» (1967) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАПАГО́Н (Cimicifuga),
род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі 1 дзікарослы від: К. еўрапейскі, або чортава рабро (C. europaea), занесены ў Чырв. кнігу. 3 віды інтрадукаваныя: К. баршчэўнікалісты (C. heracleifolia), даурскі (C. dahurica), просты (C. simplex). Трапляецца на ўзлесках і палянах у лісцевых і мяшаных лясах.
Шматгадовыя травяністыя расліны з магутным тоўстым карэнішчам і моцным баразнаватым, у верхняй ч. галінастым, сцяблом выш. да 2,5 м. Лісце буйное, чаргаванае, двойчы-, тройчынепарнаперыстае, ніжняе — доўгачаранковае, верхняе — сядзячае. Кветкі двухполыя, дробныя, белыя або крэмавыя, з прыкветнікамі, у доўгіх простых ці складаных мяцёлкападобных гронках. Чашачка 4—5-пялёсткавая. Плод — шматлістоўка. Некат. віды маюць непрыемны ўдушлівы пах, які адпуджвае клапоў (адсюль назва). Ядавітыя. Лек., дэкар. і меданосныя расліны.
савецкі авіяканструктар. Брат А.І.Мікаяна. Акад.АНСССР (1968). Д-ртэхн.н. (1959). Ген.-палкоўнік інж.-тэхн. службы (1967). ДвойчыГерой Сац. Працы (1956, 1957). Скончыў Ваен.-паветр. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1936). З 1940 гал. канструктар доследнага канструктарскага бюро па самалётабудаванні, з 1956 ген. канструктар. У 1940 пад кіраўніцтвам М. (разам з М.І.Гурэвічам) спраектаваны знішчальнік МіГ-1, мадыфікаваны варыянт якога (МіГ-3) шырока выкарыстоўваўся ў Вял.Айч. вайну. Стварыў шэраг звышгукавых рэактыўных знішчальнікаў, у т. л. МіГ-21, -23, -29. На рэактыўным самалёце Е-266 яго канструкцыі ўстаноўлена некалькі сусв. рэкордаў. Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947, 1948, 1949, 1952, 1953.
Літ.:
Арзуманян А.М. Генеральный конструктор А.И.Микоян. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПА́НІН (Іван Дзмітрыевіч) (26.11.1894, г. Севастопаль, Украіна — 30.1.1986),
расійскі палярны даследчык. ДвойчыГерой Сав. Саюза (1937, 1940). Контр-адмірал (1943). Д-ргеагр.н. (1938). У 1932—35 нач. палярных станцый у бухце Ціхая на Зямлі Франца-Іосіфа і на мысе Чэлюскін. У 1937—38 нач. першай н.-д. станцыі «Паўночны полюс» на дрэйфуючай ільдзіне ў цэнтр. Арктыцы. У 1939—46 нач.Гал.паўн.-марскога шляху, у 1952—72 дырэктар Ін-та біялогіі ўнутр. вод АНСССР і адначасова (з 1951) нач. аддзела марскіх экспедыцыйных работ АНСССР. Чл. Каралеўскага геагр.т-ва Вялікабрытаніі (з 1957). Яго імем названы мыс на п-ве Таймыр, горы ў Антарктыдзе, падводная гара ў Ціхім ак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыле́ма
[гр. dilemma, ад di(s) = двойчы + lemma = меркаванне]
1) лог. суджэнне з двума ўзаемавыключальнымі палажэннямі, з якіх неабходна выбраць адно;
2) перан. становішча, пры якім выбар аднаго з двух супрацьлеглых рашэнняў аднолькава цяжкі (напр. стаць перад складанай дылемай).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
сюд-ту́д, прысл.
Разм.
1. Раз-пораз, вельмі часта. Шэрая вязаная хустка з пушком абдымала яе плечы. Жанчына сюд-туд папраўляла хустку, нацягваючы яе ўверх.Пестрак.Гарасім сюд-туд кідаў вокам на маю работу.Якімовіч.
2. Узад і ўперад, з аднаго боку ў другі. Мы з рэдактарам шпацыравалі сюд-туд па калідоры.Сабаленка.На досвітку цягач з важкім трохвугольнікам двойчы прайшоў сюд-туд і прабіў дарогу з аэрадрома ў Міхалі.Алешка.// З аднаго месца ў другое. Я хацеў зноў прылегчы і пачаў папраўляць ватоўку. «Дзе ж рэчавы мяшок?» — махнуў я рукою сюд-туд. Няма.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Апрэ́ль, апры́ль ’красавік’. Ст.-слав., ст.-рус.априль з ст.-грэч.ἀπρίλιος < лац.aprilis (Фасмер, 1, 82), ст.-бел.априль (Александрыя, 123) працягвае гэту форму грэчаскага паходжання (Гіст. лекс., 122), а не з’яўляецца лацінізмам, як лічыць Вясноў (Бел. лекс., 36), польск.apryl(is) рэдка (двойчы) зафіксавана ў XVI ст. (Sł. XVI), наўрад ці ст.-бел. адсюль. Апрэль у Дуніна–Марцінкевіча — русізм (Шакун, Гісторыя, 215), магчыма, з рускай і апрэль у «Нашай ніве» 1909 (Гіст. мовы, 2, 139). Рускае е замест и з 1405 (Шанскі, 1, А, 132) Сабалеўскі тлумачыць як вынік спачатку графічнага абазначэння ѣ замест и, а потым прачытання яго (Лекции, 85). Такое ж паходжанне, улічваючы цесныя ўкраінска-беларускія пісьмова-моўныя сувязі, мае і ст.-бел.апрель (Гіст. лекс., 122), апрелевый (Булахаў, Працы IM, 7, 147).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАГРАМЯ́Н (Іван Хрыстафоравіч) (20.11.1897, г. Гянджа, Азербайджан — 21.9.1982),
савецкі военачальнік. Маршал Сав. Саюза (1955), двойчыГерой Сав. Саюза (1944, 1977). У арміі з 1915. Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1934), Генштаба (1938). У Вял.Айч. вайну з крас. 1942 нач. штаба Паўд.-Зах. фронту, з ліп. 1942 камандуючы 16-й (11-й гв.) арміяй Зах. фронту, якая ўдзельнічала ў Курскай бітве 1943. З ліст. 1943 камандуючы войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту, якія правялі Гарадоцкую аперацыю 1943, удзельнічалі ў Беларускай аперацыі 1944 (у ходзе яе здзейснілі Віцебска-Аршанскую аперацыю 1944, Полацкую аперацыю 1944), Усходне-Прускай аперацыі 1945. З крас. 1945 камандуючы войскамі 3-га Бел. фронту. У 1945—54 камандуючы войскамі Прыбалтыйскай ваен. акругі. У 1958—68 нам. міністра абароны — нач. тылу Узбр. Сіл СССР. Яго імем названы вуліцы ў Гарадку і Полацку.
савецкі геахімік. Акад.АНСССР (1953; чл.-кар. 1943). ДвойчыГерой Сац. Працы (1949, 1975). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію (1924) і Ленінградскі ун-т. З 1947 дырэктар Ін-та геахіміі і аналітычнай хіміі імя Вярнадскага АНСССР, адначасова з 1953 у Маскоўскім ун-це. З 1967 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па геа-, біягеа- і касмахіміі. Распрацаваў пытанні фарміравання зямных абалонак (зоннае плаўленне), хім. эвалюцыі Зямлі, геахіміі ізатопаў і інш. Замежны чл. многіх АН і ганаровы чл.Амер. і Франц.геал. т-ваў. Прэмія імя У.І.Леніна (1934), Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэмія 1949, 1951. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1973).
Тв.:
Геохимия редких и рассеянных химических элементов в почвах. 2 изд. М., 1957;