1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Высыпаўшыся адкуль-н., раскідацца ў розныя бакі, рассеяцца.
Мука рассыпалася па стале.
З кошыка рассыпаліся баравікі.
2.перан. Размясціцца, раскідацца на якой-н. прасторы.
На ўзгорку рассыпаліся хаты.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разваліцца, распасціся на дробныя часткі.
Хлеў хутка рассыплецца.
Груда зямлі даволі лёгка рассыпалася.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разысціся, разбегчыся ў розныя бакі.
Дзеці рассыпаліся па дварах.
5. Абазвацца частымі пералівістымі гукамі.
Р. вясёлым рогатам.
6. Падкрэслена лісліва і шматслоўна выказаць каму-н. што-н. прыемнае (падзяку і пад.; разм.).
Р. ў падзяках.
|| незакрассыпа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| назрассыпа́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дыбкі́,
У выразе: на дыбкі — а) на заднія ногі (стаць, падняцца і пад.). Конь, пужаючыся незразумелай яму мітусні і музыкі, шарахаўся ў натоўп, станавіўся на дыбкі.Васілевіч.Здаравенны дварняк, бразгаючы ланцугом, падняўся на дыбкі, злосна забрахаў.Хомчанка; б) прама ўверх, дыбам. Зямля скаланулася. Гэта Таня ўзарвала шнурам міну. Паравоз стаў на дыбкі і паляцеў пад адхон.Новікаў; в) перан. рэзка запратэставаць, выказаць нязгоду. [Каб] Сяргей перапрасіў, дык усё і абышлося б, але той стаў на дыбкі і пачаў адмаўляць сваю віну.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паста́віцца1, ‑ставіцца; зак.
Быць пастаўленым. — Прадаў [зруб]. Яшчэ і другі, як толькі паставіцца, сплавіць.Савіцкі.
Праявіць, выказаць якім‑н. чынам свае адносіны да каго‑, чаго‑н. [Нявідны] адразу паставіўся варожа да свайго допыту і ўзяў курс на тое, каб меней гаварыць і нічога не расказваць аб тым, што іх будзе найбольш цікавіць.Колас.Нарэшце і Марынка не так ужо непрыхільна паставілася да таго, што планы, пра якія.. [Паходня] гаварыў ёй пры сустрэчах і пісаў, разышліся з сапраўднасцю.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увекаве́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1.каго-што. Зрабіць навекі памятным, захаваць у памяці нашчадкаў. Увекавечыць памяць герояў. Увекавечыць падзеі ў творах мастацтва. □ Як мне выказаць шчыра Падзяку табе, Як аддзячыць за тое, Што ў момант суровы Для Купалы Прытулак знайшоў ты ў сябе І што ты ўвекавечыў Купалава слова?Аўрамчык.
2.што. Захаваць назаўсёды, навечна; садзейнічаць даўгавечнасці чаго‑н. [Нарыновіч:] — За мяжою, там які-небудзь Ракфелер ці Форд добра ведае, кім павінен быць яго пераемнік .. Выхоўвае ўласную падмену, каб увекавечыць сваю дынастыю.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)