1. Размясціцца накрыж; скрыжавацца. Перакрыжаваліся вуліцы. □ Некалькі праменяў кінулася ў адным кірунку. І там, дзе яны перакрыжаваліся, засвяціўся маленькі, быццам лялечны самалёт.Карпаў.
2.перан. Сутыкнуцца, пераплесціся. Перакрыжаваліся інтарэсы. □ Здарылася так, што жыццёвая дарога Зэнкі перакрыжавалася з Апанасавай.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачці́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць пачцівага. [Ганя], мабыць, вялікі начальнік, калі дырэктар яе слухае з такой пачцівасцю.Грамовіч.// Пачцівыя адносіны да каго‑, чаго‑н. [Яраш] бадай пакутаваў, калі бачыў, што маладыя ўрачы баяцца яго і праяўляюць залішнюю пачцівасць, быццам ён сапраўды сівагаловы прафесар, сусветнае свяціла.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уздзе́янне, ‑я, н.
Дзеянне, накіраванае на каго‑, што‑н.; уплыў. Пад уздзеяннем адпаведнай тэмпературы і іншых штучна створаных умоў з «чорнага золата» выдзяляюцца светлыя прадукты — бензін і іншыя.Хадкевіч.Гаварыў .. [інструктар райкома] горача, быццам баяўся, што спакойна сказаныя словы не будуць мець уздзеяння.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цеснава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Не вельмі прасторны. Двор, праўда, цеснаваты, калі ўедзеш з калёсамі, завярнуцца цяжка, але бяда тут такая!Ермаловіч.Пакойчык маленькі, цеснаваты, але быццам і ўтульны.Кулакоўскі.
2. Малаваты па памеру. [Зося] была ў белай цеснаватай кофце, з якой, відаць, вырасла.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і шоргаць. Хвіліну стаяў [Васіль], уткнуўшы кассё ў балота, няўпэўнена, гарачымі, дрыготкімі рукамі шаргаў па касе мянташкай.Мележ.[Дзяўчына] хуценька шаргае сандалямі па ржышчы і здаецца Шаманскаму зусім маленькай, быццам не ідзе, а коціцца па зямлі.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
páchtenvt арандава́ць;
er benímmt sich, als ob er die Schláuheit gepáchtet hätte ён паво́дзіць сябе́ так, бы́ццам ён хітрэ́й за ўсі́х
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Праполіс ’пчаліны клей, вуза’ (ТСБМ), прапа́ліс, праполіс, про́пуліс ’тс’ (Сл. ПЗБ). З рус.пропо́лис, якое з грэч.πρόπολις < πρό‑ ’перад’ і πολις ’горад’ (СИС, 413). Назва узнікла, відаць, таму, што праполіс служыць для замазвання шчылін у вуллі і для іншых мэт і тым самым, як быццам, абараняе пчаліны ’горад”.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каліно́к ’струнны музычны інструмент, балалайка’ (Бяльк.). Няясна. Дакладных адпаведнікаў у іншых бел. гаворках як быццам няма, у іншых мовах таксама. Паралелі нам невядомыя. Не выключана, што суадносіцца з каліна (фармальная сувязь з асновай ёсць), аднак матывацыя няясная. Можа рэканструяваць і форму *коленок, аднак і да яе паралелі нам невядомыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
касаво́кі, ‑ая, ‑ае.
З касымі вачамі; які мае касавокасць. Адзін [чалавек] чарнявы, плячысты, з пышнымі чорнымі вусамі, крыху касавокі: адно вока пазірала, як кажуць, на Маскву, другое на Варшаву.Колас.//узнач.наз.касаво́кі, ‑ага, м. Пра зайца. Спіць касавокі і сніць, Быццам сабакі гоняць.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інстыту́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
У дарэвалюцыйнай Расіі — выхаванка жаночага інстытута (у 3 знач.). //Разм. Пра чалавека з рысамі паводзін і характарам выхаванкі падобнай установы (наіўным, неспрактыкаваным і пад.). [Якім:] — Ты [Міхась] здаешся такім кволым, быццам не мужыцкага роду, а якая інстытута.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)