стацыянарны метал. рэзервуар для захоўвання газаў. Бываюць нізкага (4—5 кПа) і высокага (0,07—3 МПа) ціску, пераменнага і пастаяннага аб’ёму, цыліндрычныя (гарыз. і верт.) і сферычныя.
Газгольдэры нізкага ціску падзяляюцца на мокрыя і сухія (поршневыя). Мокры газгольдэр — верт. купалападобны рэзервуар, ніз якога апушчаны ў водны басейн. Пры падачы газу ў рэзервуар ён падымаецца, пры выдачы апускаецца. Сухі газгольдэр — нерухомы верт. корпус з поршнем, які падымаецца пры падачы газу і апускаецца пры адборы. Ёмістасць газгольдэраў да 100 тыс.м³ і болей. Выкарыстоўваюцца ў газавай, хім., коксавай, металургічнай і нафтавай прам-сці, у гар. газавай гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЕ́ЦКАЯ КАТЛАВІ́НА,
міжгорная катлавіна на ПдЗах. Сібіры, у Кемераўскай вобл. Расіі, паміж Кузнецкім Алатау на ПнУ, Салаірскім кражам на ПдЗ і Горнай Шорыяй на Пд. Пл. 70 тыс.км², даўж. 400 км, шыр. 120 км. Хвалістая алювіяльная раўніна, выш. 200—500 м расчлянёна густой сеткай далін рэк Том, Іня і інш. прытокаў р. Об; у цэнтры — горныя кражы (выш. да 740 м), складзеныя з базальтаў. У межах катлавіны — Кузнецкі вугальны басейн. Клімат кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. каля -18 °C, ліп. 18—20 °C. Гадавая колькасць ападкаў 350—500 м. На ПнЗ разнатраўе — кавыльныя стэпы на вышчалачаных чарназёмах, бярозава-асінавыя колкі, на У — піхтава-асінавая тайга. Пашырана земляробства (пшаніца, авёс, жыта, бульба).
палоскавыя горныя пароды асадкавага ці вулканагенна-асадкавага паходжання, якія складаюцца ў асноўным з кварцу, магнетыту, радзей гематыту. Маюць характэрную тонкаслаістую будову (таўшч. 0,5—3 мм і больш). Колер цёмна-шэры ці фіялетава-чырвоны. Шчыльн. 3240—4290 кг/м³. Трываласць на сцісканне 370—400 МПа. Жалезная руда (жалеза ў магнетытавых Ж.к. больш за 25—30%, у гематытавых — 50—60%). Радовішчы прымеркаваны да дакембрыйскіх шчытоў і платформ. З Ж.к. складзены буйнейшыя ў свеце пластавыя жалезарудныя радовішчы — Курская магнітная анамалія (Расія), Крыварожскі жалезарудны басейн (Украіна), Мінас-Жэрайс (Бразілія) і інш. На Беларусі вядома Аколаўскае радовішча жалезных руд і Рубяжэвіцкае рудапраяўленне Ж.к., якія ўтварыліся асадкавым шляхам у абласцях рухомага вулканізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКІЯНА́РЫУМ,
басейн з марской вадой для ўтрымання марскіх жывёл: беспазваночных, рыб, паўзуноў, млекакормячых. Звычайна мае некалькі басейнаў рознага аб’ёму, адна бакавая яго сценка празрыстая для назірання. У невял. акіянарыумах трымаюць дробных рыб і беспазваночных, у буйных — вял. рыб, чарапах, ластаногіх, сірэн, кітападобных. Разнавіднасць акіянарыума — дэльфінарыі, дзе трымаюць дэльфінаў для вывучэння, дрэсіроўкі і паказу. Найб. колькасць акіянарыумаў у ЗША і Японіі. У Стэйнхарцкім акіянарыуме (г. Сан-Францыска, ЗША) 178 дэманстрацыйных, 192 запасныя акварыумы і басейны аб’ёмам ад 0,07 да 300 м³; у акіянарыуме «Сі Уорлд» (г. Сан-Дыега, ЗША) выдатная калекцыя рыб. Акіянарыум ёсць паблізу Ганалулу на Гавайскіх а-вах, а таксама ў Батумі (Аджарыя) і Клайпедзе (Літва). Маюць вял. значэння як культ.-асв., турыстычныя і н.-д. цэнтры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сто́ўбішча
1. Збор вады ў вадасховішчы; басейн (Слаўг.). Тое ж стоўпішча, стоўплішча, стаўпе́нне, стопішча (Слаўг.).
2. Затор вады пад снегам (Слаўг.).
3. Месца, дзе стаяў слуп (Слаўг.). Тое ж стаўбе́нішча (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Пласкі́р, пласкірка ’гусцяра, Blicca Bjcerkna L-.’ (басейн Прыляці, Жук.). Пашырана і без пачатковага п‑ (гл. ласкір). Большасць слав. назваў рыб з п‑ (укр.плескача, плясканнезах.-укр.płaskurka, серб.-харв.płaskim, plas kurka, макед.тоскуй ’падлешчык, Rhodeus sericeus amarus (Bloch.)’; укр.плёскаеш, зах.-укр.-польск.plaskačka, płaskurka, серб.-харв.płjьska, pljoskavec, славац.ploska, рус.плеска ’верхаводка’, славен.ploščič, славац.pleskač ’лешч, Abramis brama’ і інш.) асацыюецца з прасл.Apieškoti/*pIoskati! *pljmkati, але бел. назвы дзякуючы народнай этымалогіі узыходзяць да плоскі, гл. (Бязлай, 3, 61: Махэк₂, 120). Каламісц (Рыбы, 13) піша пра “падвойную семантычную матывацыю” названай групы лексем.
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1940). З 1946 у Мінску, працаваў у праектных ін-тах, у 1960—65 гал. архітэктар ін-та «Мінскпраект», з 1978 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў. Асн. работы ў Мінску: рэканструкцыя карпусоў хім. і біля. ф-таў БДУ (1950), крыты плавальны басейн Ін-та фізкультуры (1953); паліграфічны камбінат імя Я.Коласа (1956), жылыя дамы на праспекце Ф.Скарыны (1958, Дзярж. прэмія Беларусі 1968), карпусы гадзіннікавага з-да (1963), павільён ВДНГ Беларусі (1968), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (усе ў сааўт.). Помнік Я.Купалу ў Араў-парку пад Нью-Йоркам (1973, скульпт. А.Анікейчык); бюст касманаўта П.І.Клімука ў Брэсце (1978, скульпт. І.Міско) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЕ-СІБІ́РСКАЯ ПЛІТА́,
частка Цэнтральнаеўраазіяцкай маладой платформы, якая адпавядае плошчы Заходне-Сібірскай раўніны, а на Пн заходзіць на шэльф Карскага м. На З. абмежавана Урала-Новазямельскім выступам на ПдУ — Казахстана-Алтайскім і Кузнецка-Саянскім выступамі; на У прымыкае да Сібірскай платформы. Кустанайская седлавіна аддзяляе З.п. ад Туранскай пліты. Фундамент складзены з рознаўзроставых палеазойскіх складкавых парод, у цэнтр.ч. ёсць дакембрыйскія масівы. На паверхні фундамента рыфтавыя ўпадзіны субмерыдыянальнага напрамку, запоўненыя кантынентальнымі трыясава-юрскімі адкладамі. З мезазою на стан З.п. ўплывалі адмоўныя тэктанічныя рухі, якія паступова кампенсаваліся намнажэннем мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў (магутнасць да 4—6 км). Гэтыя адклады стварылі платформавы чахол. На З.п. шмат прамысл. радовішчаў: нафты, газу (гл.Заходне-Сібірская нафтагазаносная правінцыя), вугалю, жал. руд, баксітаў, марганцавых руд, соды, вял. паклады торфу, Заходне-Сібірскі артэзіянскі басейн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
док
(гал. dok, англ. dock)
1) партовае збудаванне для рамонту, а часам і пабудовы суднаў;
2) штучны партовы басейн з затворам, прызначаны для стаянкі суднаў пад пагрузкай-разгрузкай у месцах з вялікімі прыліўна-адліўнымі ваганнямі ўзроўню мора;
3) зборна-разборнае збудаванне для тэхнічнага абслугоўвання вялікіх лятальных апаратаў (пераважна дырыжабляў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
По́вадзь (поваць) ’разводдзе, паводка’ (астрав., воран., Сл. ПЗБ), ст.-бел.поводь ’тс’ (Сл. Скар.). Укр.повідь, рус.поводь ’паводка’, польск.powódź ’тс’, чэш., славац.povoden ’тс’, славац.povodie ’басейн ракі’. Ад *po‑ і *vodъ ’водная прастора, шмат вады’ — бязафікснае ўтварэнне са значэннем зборнасці ад вада (гл.), параўн. бегаць ’мноства’ (ТС) ад багацце. Банькоўскі (2, 738) узводзіць да powodzić ’весці’, што сумнеўна з пункту погляду семантыкі. Сюды ж повадзь (поваць) ’многа’ (астрав., воран., Сл. ПЗБ), параўн. укр.повідь ’паводка’, перан. ’безліч’, польск.powódź ’тс’. Перанос паводле падабенства: ’вялікая колькасць вады’ > ’вялікая колькасць чаго-небудзь’. Параўн. яшчэ семантыку ст.-грэч.πέλαγοζ ’мора’, перан. ’акіян (вялікая колькасць), бязмежнасць’.