У часы ВКЛ вышэйшую адукацыю атрымлівалі ў Віленскай акадэміі, Ягелонскім (Кракаўскім) ун-це і замежных ун-тах. Першая вышэйшая навуч. ўстанова на тэр. Беларусі — Гродзенская мед.акадэмія (1775—81), якая дала пачатак развіццю мед. адукацыі на Беларусі. У 1812—20 дзейнічала Полацкая езуіцкая акадэмія. У 1848—64, 1919—25 працаваў Горы-Горацкі земляробчы ін-т — першая ў Расіі вышэйшая агранамічная навуч. ўстанова У 1911 у Віцебску створана аддзяленне Маскоўскага археал. ін-та (з 1918 Віцебскі археал.ін-т, існаваў да 1923). У 1910 заснаваны Віцебскі (з 1995 Віцебскі ун-т), у 1913 Магілёўскі (з 1997 Магілёўскі ун-т), настаўніцкія ін-ты, пераўтвораныя ў 1918 у пед. ін-ты. У 1920 засн.Бел.політэхн.ін-т(з 1991 Бел політэхн.акадэмія, з 2002 Бел.нац.тэхн.ун-т). У 1921 у Мінску засн.БДУ. У 1922 засн.Бел.ін-т сельскай гаспадаркі, які ў 1925 далучаны да Горы-Горацкага земляробчага ін-та, і створана Бел.с.-г.акадэмія. У 1920—30-я г. адчынены Віцебскі вет.ін-т (1924; з 1994 Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны), лесатэхн. ін-т у Гомелі (1930; з 1945 у Мінску; з 1961 Бел.тэхнал.ін-т; з 1993 Бел.тэхнал.ун-т), мінскія энергетычны, хіміка-тэхналагічны, будаўнічы (1930), харч. прам-сці, тарфяны (1931) ін-ты, якія ў 1933 увайшлі ў склад Бел.політэхн. ін-та, Мінскі мед.ін-т (1930; з 2002 Бел.мед.ун-т), Мінскі пед.ін-т (1931; з 1993 Бел.пед.ун-т), Бел. кансерваторыя (1932; з 1992 Бел.акадэмія музыкі), Гомельскі пед.ін-т (1933; з 1988 Гомельскі ун-т), Віцебскі мед.ін-т (1934; з 2002 Віцебскі мед.ун-т), Бел.ін-тфіз. культуры (1937; з 1993 Акадэміяфіз. выхавання і спорту) і інш.
У 1932 на Беларусі былі 32 ВНУ (10,1 тыс. студэнтаў), у т. л. 9 тэхн.ВНУ; дзейнічаў 51 рабфак. У 1940/41 навуч.г. працавала 25 ВНУ (21,5 тыс. студэнтаў). На 10 тыс. насельніцтва прыпадалі 24 студэнты. У гады Вял Айч вайны ВНУ Беларусі спынілі работу. У 1944/45 навуч.г. працавалі 12 ВНУ (5,1 тыс. студэнтаў), у 1945/46—24 (12,8 тыс. студэнтаў). Створаны Гродзенскі пед.ін-т (1944; з 1978 Гродзенскі ун-т), Бел. тэатральны ін-т (з 1945; з 1953 тэатральна-мастацкі ін-т, з 1991 Бел.акадэмія мастацтваў), Мінскі пед.ін-т замежных моў (1948; з 1993 Мінскі лінгвістычны ун-т), Брэсцкі пед.ін-т (1950; з 1995 Брэсцкі ун-т), Гродзенскі с.-г.ін-т (1951; з 1997 Гродзенскі агр.ун-т), Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1953; Гомель; з 1993 Бел.ун-т транспарту), Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1954; з 1992 Бел.агр.тэхн.ун-т), Мінскі радыётэхн. ін-т (1964; з 1993 Бел.ун-т інфарматыкі і радыёэлектронікі), Віцебскі тэхнал.ін-т лёгкай прам-сці (1965; з 1995 Віцебскі тэхнал.ун-т), Наваполацкі політэхн.ін-т (1974; з 1993 Полацкі ун-т) і інш. У 1975 на базе ф-та бібліятэказнаўства і бібліяграфіі Мінскага пед. ін-та і ф-та культ.-асв. работы Бел.тэатр.-маст. ін-та засн. Мінскі ін-т культуры (з 1993 Бел ун-т культуры).
У 1995/96 навуч.г.навуч. і навук. работу па 200 спецыяльнасцях праводзілі 39 дзярж.ВНУ (ун-таў, акадэмій, ін-таў, вышэйшых каледжаў), у якіх навучалася 174,2 тыс. студэнтаў, і 20 недзярж. ВНУ — 23,2 тыс. студэнтаў (гл.табл. 4). Вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па новых спецыяльнасцях: класічныя мовы і л-ра (лац., грэч.), японская і кітайская мовы, камерц. дзейнасць на рынку тавараў і паслуг, метралогія, перспектыўныя кірункі псіхалогіі (паліт. псіхалогія, этнапсіхалогія і інш.), стандартызацыя і сертыфікацыя, тэхналогія і паліграф.вытв-сць і інш. Рэфармаванне вышэйшай школы ідзе ў кірунку паступовага пераходу да шматузроўневай сістэмы вышэйшай адукацыі: 1-ы ўзровень — падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй (4—5 гадоў), 2-і — паглыбленая падрыхтоўка (1—2 гады). Першы ўзровень прадугледжвае магчымасць атрымання адначасова з вышэйшай адукацыяй акад. ступені бакалаўра; другі — паглыбленую падрыхтоўку спецыялістаў у канкрэтным кірунку прафес. дзейнасці і атрыманне пры дадатковым навучанні акад. ступені магістра. Вядзецца распрацоўка стандартаў адукацыі, якія з’яўляюцца базай для атэстацыі і акрэдытацыі навуч. устаноў, статуса дыплома аб адукацыі, яго эквівалентнасці за межамі Беларусі. Вядучая навук. ўстанова Беларусі па псіхал.-пед. і сацыяльна-эканам. даследаваннях — Нацыянальны інстытут адукацыі, на базе якога з мэтай каардынацыі навук. даследаванняў створаны Каардынацыйны савет па навук. даследаваннях у сферы адукацыі (1993).
У 2003 атрыманне вышэйшай адукацыі забяспечвалі 43 ВНУдзярж. формы ўласнасці (279,2 тыс. студэнтаў) і 16 ВНУ недзярж. формы ўласнасці (58,6 тыс. студэнтаў; на 10 000 насельніцтва прыпадалі 343 студэнты). З 43 дзярж.ВНУ 28 з’яўляюцца ун-тамі, 8 — акадэміямі, 2 — ін-тамі, 5 — вышэйшымі каледжамі.
Новая структура вышэйшай адукацыі замацоўваецца ў сістэме ступеней, уключаючы бакалаўрыят і магістратуру. Пры гэтым захоўваецца сістэма падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Развіваюцца інтэнсіўныя метады навучання, сістэма рэйтынгавай ацэнкі і атэстацыі студэнтаў, заснаваныя на выкарыстанні інфарм. тэхналогій, дыстанцыйнага навучання. Пераход да 12-гадовай поўнай сярэдняй адукацыі стварае перадумовы паступовага пераходу да 2-ступеньчатай вышэйшай адукацыі, дзе 1-я ступень будзе мець 4-гадовы тэрмін навучання на базе 12-гадовай школы (сёння 11 школьных плюс 5 гадоў вышэйшай школы, заўтра — 12 школьных плюс 4 гады вышэйшай школы). Гэта адпавядае плануемаму пераходу еўрапейскай вышэйшай школы да 4-гадовай вышэйшай адукацыі да 2008—2010 на базе 12—13-гадовай школы.
Інтэграцыя вышэйшай адукацыі з фундаментальнай і прыкладной навукай, стварэнне адзінай інфарм. прасторы адукацыі і навукі забяспечваюць далейшае развіццё н.-д. дзейнасці ў ВНУ, яе арыентацыю на эканам. і сац. прагрэс, укараненне найноўшых інфарм. тэхналогій. Прадугледжана далейшае развіццё сістэмы падрыхтоўкі навуковых і навук.-пед. кадраў: школа — ВНУ — магістратура — аспірантура — дактарантура, укараненне новых форм конкурснага фінансавання н.-д. работы студэнтаў, аспірантаў і дактарантаў.
Літ.:
Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968;
Антология педагогической мысли Белорусской ССР. Мн., 1986;
На пути к реформе школы: структура и содержание образования. Мн., 1997;
Снапкоўская С.В. Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі. Мн., 1995;
Снапкоўская С.В. Адукацыйная палітыка і школа на Беларусі ў канцы XIX — пач. XX ст.Мн., 1998;
Латыш М.И. Образование на рубеже веков. 2 изд. Мн., 2000;
Кабуш В.Т. Гуманистическая воспитательная система. теория и практика. Мн., 2001;
Основные положения теории профессионального образования. Мн., 2003.
В.У.Чэчат.
Табліца 4 Установы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі (на пачатак навуч. года)
1995/96
2000/01
2003/04
Колькасць навучальных устаноў — усяго
59
57
59
дзяржаўных
39
43
43
прыватных
20
14
16
Колькасць студэнтаў — усяго, тыс. чалавек
197,4
281,7
337,8
у т. л. ў навуч. установах:
дзяржаўных
174,2
245,1
279,2
з іх навучаюцца на аддзяленнях:
дзённых
115,6
153,9
164,7
завочных
56,5
88,9
112,7
прыватных
23,2
36,6
58,6
На 10 000 насельніцтва прыпадала студэнтаў
194
282
343
у т. л. ў дзяржаўных навуч. установах
171
245
283
Колькасць прафесарска-выкладчыцкага персаналу (штатны персанал)
першая школа вышэйшага ўзроўню на Украіне. Засн. каля 1576 К.В.Астрожскім у мяст. Астрог (цяпер горад у Ровенскай вобл.), вядомая пад назвай «акадэмія». Была асв. цэнтрам антыкаталіцкага кірунку. Выкладалі слав., грэч., лац. мовы, граматыку, арыфметыку, рыторыку, логіку, музыку, харавыя спевы. Першы рэктар — Г.Сматрыцкі. Пры школе дзейнічалі Астрожская друкарня і навук.-літ. гурток, члены якога выдавалі навуч. дапаможнікі, помнікі грэка-візант. пісьменства, палемічныя творы. Астрожская школа садзейнічала пашырэнню асветы сярод насельніцтва і арганізацыі школ, зрабіла ўплыў на адкрытыя пазней брацкія школы ў Львове, Кіеве, Вільні, Брэсце і інш. Спыніла дзейнасць у 1636.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЗУІ́ЦКІЯ НАВУЧА́ЛЬНЫЯ ЎСТАНО́ВЫ,
навучальныя ўстановы, якія засноўваліся езуітамі ў Беларусі, Украіне і Літве. Існавалі з 2-й пал. 16 ст. да пач. 19 ст. Былі пач., сярэднія (калегіумы) і вышэйшыя (акадэміі: Віленская, гл.Віленскі універсітэт; Полацкая езуіцкая акадэмія) школы. Першая Е.н. ў. — езуіцкі калегіум у Вільні (1570). Потым Е.н.ў. з’явіліся ў іншых гарадах Беларусі, была створана шырокая сетка такіх устаноў. Найчасцей яны размяшчаліся ў прыгожых светлых будынках (захаваліся ў Пінску, часткова ў Полацку), дзе падтрымліваўся ўзорны парадак (гл.Езуіцкае выхаванне). У 1870-я г. Е.н.ў. перададзены Адукацыйнай камісіі. Існавалі на Беларусі да 1820.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДРА́С,
горад, на ПдУ Індыі, на беразе Бенгальскага зал. Адм. цэнтр штата Тамілнад. Найважн.эканам. і культ. цэнтр Паўд. Індыі. Засн. ў 1639 англ. Ост-Індскай кампаніяй як факторыя каля рыбацкага пас. Мадраспатам. 6 млн.ж. (1997). Адзін з гал. партоў Індыі ў Бенгальскім зал. Вузел чыгунак і авіяц. шляхоў; міжнар. аэрапорт. Прам-сць: тэкст. (баваўняная), маш.-буд. і металаапр., харч., тытунёвая, гарбарная, трансп. і ваеннае машынабудаванне, нафтаапр., цэм. і паліграф. прадпрыемствы. АЭС (каля М.). Гал. навукова-культ. цэнтр тамілаў. 2 ун-ты, муз.акадэмія. Астр. абсерваторыя. Геагр.т-ва. Музеі, Нац.маст. галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫ (Tree) Герберт Дрэйпер Бірбам (17.12.1853, Лондан —2.7.1917),
англійскі акцёр, антрэпрэнёр, рэжысёр. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1876, з 1887 узначальваў т-р «Хеймаркет», у 1897—1915 — т-р «Хэр Маджэстыс». Паставіў 20 п’ес У.Шэкспіра. Сярод інш. спектакляў: «Танцоўшчыца» Г.Джонса (1891), «Жанчына, не вартая ўвагі» О.Уайльда (1893), «Ірад» (1900), «Уліс» (1902), «Нерон» (1906) С.Філіпса, «Уваскрэсенне» паводле Л.Талстога (1903), «Пігмаліён» Б.Шоу (1914) і інш. Пастаноўкі вылучаліся відовішчнасцю, пышнасцю, знешнімі эфектамі. Сярод роляў: Гамлет, Макбет, Рычард II (аднайм. п’есы Шэкспіра), Няхлюдаў («Уваскрэсенне»), У 1904 у Лондане заснаваў школу драм. мастацтва (пазней Каралеўская акадэміядрам. мастацтва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́НСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т, Рэйнскі універсітэт імя Фрыдрыха Вільгельма ў Боне,
адзін з буйнейшых ун-таў Германіі. Засн. ў 1777 у Боне як акадэмія, якая павінна была стаць цэнтрам асветы на Рэйнскіх землях. У 1786 перайменавана ва ун-т. Праз 10 гадоў зачынены ў час акупацыі Рэйнскіх правінцый франц. войскамі. У 1818 аднавіў дзейнасць пасля перадачы Прусіі Рэйнскіх правінцый каралём Фрыдрыхам Вільгельмам III. У 19 ст. Бонскі універсітэт саступаў па сваёй значнасці ў Германіі толькі Берлінскаму ун-ту. Сярод выкладчыкаў ун-та буйнейшыя вучоныя Б.Нібур, Ф.Дзіц, А.Шлегель, Г.Гельмгольц, Ф.Паўльсен. Ф-ты: паліт. навук, права, матэм., прыродазнаўчых навук, мед., свабодных мастацтваў, 2 тэалагічныя.
руская артыстка балета, педагог, балетмайстар. Нар.арт. Расіі (1934). Скончыла Пецярбургскае харэаграфічнае вучылішча (1897). У 1897—1916 у Марыінскім т-ры, «царыца варыяцый». З 1921 выкладала ў Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы (з 1946 праф.; цяпер Акадэмія рускага балета імя Ваганавай). Сярод партый: Сванільда, Наіла («Капелія», «Ручай» Л.Дэліба), Цар-дзяўчына («Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні), Гаспадыня дрыяд («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана). Пед. сістэма Ваганавай дала новае развіццё выканальніцкім прынцыпам (методыка выкладзена ў кн. «Асновы класічнага танца», 1934). Сярод вучаніц Ваганавай: М.Сямёнава, Г.Уланава, Н.Дудзінская, Х.Калпакова, А.Асіпенка, Т.Вячэслава. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́ЛЬПЕ (Вулпе) Іван Мікалаевіч
(1.9.1876, г. Балград, Украіна — 26.8.1929),
балгарскі спявак (бас), педагог; адзін з заснавальнікаў балг.вак. школы. Скончыўшы Маскоўскую кансерваторыю (1902), спяваў у Оперным т-ры Зіміна ў Маскве, у гар. т-ры ў Іркуцку. З 1908 жыў у Балгарыі. З 1912 выкладаў у муз. вучылішчы ў Сафіі (з 1921 Дзярж.муз.акадэмія). Удзельнічаў у стварэнні Балг. опернага т-ра (з 1921 Сафійская нар. опера; да 1926 яе саліст). Сярод партый: Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Канчак («Князь Ігар» А.Барадзіна), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Марсель («Гугеноты» Дж.Меербера). Сярод яго вучняў Х.Брымбараў, П.Райчаў, М.Папоў, А.Нікалай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАШКО́Ў Леанід Пятровіч (н. 2.7.1939, в. Шылавічы Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спявак (лірычны тэнар), педагог. Засл. арт. Беларусі (1995). Канд. мастацтвазнаўства (1989). Праф. (1992). Скончыў Бел. кансерваторыю (1965) і выкладае ў ёй (цяпер Бел.акадэмія музыкі). Валодае голасам мяккага цёплага тэмбру, высокай вак. культурай. Выступае пераважна як камерны спявак; першы выканаўца многіх вак. твораў, а таксама партый тэнара ў кантатах і араторыях бел. кампазітараў. Аўтар артыкулаў пра бел. оперных спевакоў, па гісторыі муз. культуры Беларусі. Сярод вучняў І.Краснадубскі, Г.Нікіцін, А.Тузлукоў, С.Франкоўскі, І.Шупеніч.
Тв.:
Рыцарь искусства // Музыка Мн., 1990;
Гісторыя вакальнага мастацтва Беларусі. Ч. 1. Мн. 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАГО́Ў Міхаіл Міхеевіч (н. 25.1.1933, г. Арцёмаўск Краснаярскага краю, Расія),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыў Новасібірскі інж.-буд. ін-т (1957). Працаваў у Новасібірску. З 1975 у «Белдзяржпраекце» (гал. архітэктар ін-та), з 1978 кіраўнік майстэрні, з 1988 гал. архітэктар праектаў. Асн. работы: у Новасібірску — манумент Славы (1967), комплекс рачнога вакзала з гасцініцай (1973), адм. будынак (1980, усе ў сааўт.); на Беларусі: у Бабруйску — т-р драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча (1979, інтэр’ер), у Мінску — станцыі метро «Акадэмія навук» і «Плошча Якуба Коласа» (1984, у сааўт.), Палац Рэспублікі (2000, кіраўнік аўтарскага калектыву); прафілакторый у Валожынскім р-не (1986, у сааўт.).