тып яловых лясоў на гліністых ці сугліністых, добра дрэнажаваных глебах, якія фарміруюцца ва ўмовах халоднага ці ўмерана халоднага кантынент. клімату. Характэрны высокая прадукцыйнасць і добрая якасць драўніны; ёсць невял. прымесі хвоі, асіны, бярозы. Ельнік са значным удзелам драбналістых парод — падрамень, з удзелам шыракалістых парод — сурамень. У шырокім сэнсе да Р. адносяцца таксама насаджэнні з піхты і хвоі кедравай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСАКО́ВА,
стаянка нёманскай культуры каля в. Русакова Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. Датуецца 4—3-м тыс. да н.э. Выяўлены рэшткі агнішчаў, трохвугольныя наканечнікі стрэл, лістападобныя наканечнікі дзідаў, разнастайныя скрабкі, разцы і інш. прылады працы, кераміка дубічайскага тыпу і інш. Знойдзены таксама рэчы, якія адносяцца да бронзавага і жал. веку, часоў сярэдневякоўя, што сведчыць пра засяленне Р. і ў пазнейшыя часы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБАПРАМЫСЛО́ВЫЯ СУ́ДНЫ,
марскія, рачныя або азёрныя судны для здабычы (лоўлі), апрацоўкі і транспартавання рыбы. Да рыбалоўных Р.с. адносяццатраўлеры, сейнеры, рыбалоўныя боты і інш.; да рыбаапрацоўчых — плывучыя базы, кансервавыя з-ды і вытв.рэфрыжэратары (прымаюць рыбу-сырэц ад здабыўных суднаў і перапрацоўваюць яе ў паўфабрыкат ці гатовую прадукцыю); да транспартных — быстраходныя трансп. рэфрыжэратары. Гл. таксама Рыбная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІЯ́ЦТВА,
царкоўная плынь, заснаваная на уніі царкоўнай розных хрысц. цэркваў з рымска-каталіцкай царквой на ўмовах прызнання першымі вяршэнства папы рымскага і каталіцкай дагматыкі пры захаванні ўласных арганізац. структур, традыцый рэліг. культу і выкарыстання адпаведна традыцыйна сакральнай ці нар. мовы ў богаслужэнні. Да У. адносяццаКаталіцкія цэрквы ўсходняга абраду. Пра У. на Беларусі гл.Брэсцкая унія 1596, Беларуская грэка-каталіцкая царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЎРЫТО́ПНЫЯ АРГАНІ́ЗМЫ (ад грэч. eurys шырокі + topos месца),
расліны і жывёлы, здольныя існаваць у самых розных умовах асяроддзя. Арэалы іх пашырэння вельмі вялікія. На Беларусі да Э.а. з раслін адносяцца бяроза павіслая, верас, хвоя, ядловец звычайны, з жывёл — ліс звычайны, воўк, палёўкі вадзяная і звычайная, рапуха зялёная, яшчарка жывародная і інш. Маюць шырокую экалагічную валентнасць. Іх проціпастаўляюць стэнатопным арганізмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЎФО́НІЯ (грэч. euphōnia мілагучнасць),
1) гукавая арганізацыя мовы ў літ. творы. Ствараецца рознымі спосабамі і прыёмамі, з дапамогай якіх гучанне літ. тэксту фарміруецца па законах прыгожага. Да з’яў Э. адносяцца: рытм верша, анафара, эпіфара, алітэрацыя, асананс, усе віды гукавых паўтораў (гл.Гукапіс). Сродкі Э. фарміруюцца ў залежнасці ад гукавой сістэмы нац. мовы.
2) Раздзел паэтыкі, які вывучае гукавы склад паэтычных твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фармуля́р, ‑а, м.
1. У дарэвалюцыйнай Расіі — паслужны спіс, куды заносіліся звесткі аб праходжанні службы чыноўнікам.
2.Спец. Асобная кніга або бланк, куды адносяцца асноўныя звесткі аб стане, эксплуатацыі, рамонце і пад. якога‑н. механізма, збудавання. Фармуляр машыны.
3. Бібліятэчная картка, у якой адзначаюцца звесткі аб кнізе і аб карыстанні ёю чытачом.
[Ням. Formular ад лац. formula — форма.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Го́ран, гарно́ ’горан’ (БРС, Нас., Шат., Касп., Сл. паўн.-зах.). Рус.горн, го́рон, укр.горно́, го́рен, горн. Далей сюды адносяццапольск.garnek, чэш.hrnek ’гаршчок’ і г. д. Роднаснымі з’яўляюцца лац.fornus ’печ’, ст.-інд.ghṛṇá‑ ’жар’. І.‑е. *guhr̥no‑ (да дзеяслова *guher‑ ’гарэць’). Гл. Фасмер, 1, 442; вельмі падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 210–211.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плайні́ца ’абмежаваная прастора, частка плошчы, поля, пасеву’: і ячменю велічэнна тайнага (светлаг., SOr, 39, 352). Няясна, магчыма, фанетычны варыянт планіца, пляніца ’участак, звяно’ (гл.), аднак параўн. польск.płaj ’паша на схіле гары над верхняй граніцай лесу (доўгая і вузкая)’, укр.гуц.плай ’тс’, якія адносяцца да валашскай пастухоўскай тэрміналогіі, з рум.plai ’тс’ (Банькоўскі, 2, 616).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГІПАТЭНЗІ́ЎНЫЯ СРО́ДКІ,
лекавыя прэпараты, што паніжаюць сістэмны артэрыяльны ціск. Да іх адносяцца нейратропныя сродкі, якія паніжаюць тонус сімпатычнай нерв. сістэмы (клафелін, бензагексоній, рэзерпін, празазін, анапрылін і інш.), міятропныя сродкі (апрэсін, дыбазол, магнію сульфат і інш.), антаганісты кальцыю (ніфедыпін, верапаміл і інш.), сродкі, якія ўплываюць на рэнінангіятэнзіўную сістэму (каптапрыл, саралазін і інш.) і на водна-салявы абмен (дыхлатыязід, фурасемід і інш.). Выкарыстоўваюцца пры гіпертанічнай хваробе.