1. -тка. Адлюстраванне чаго-н. на гладкай бліскучай паверхні ў выніку пераламлення светлавога праменя.
Адбіткі дрэў чарнеюць з вады.
2. -тка. След, які застаўся на чым-н. ад іншага прадмета.
Адбіткі пальцаў на шкле.
Адбіткі птушыных лапак на вільготным пяску.
3. -тка. Тэкст, малюнкі і пад., адціснутыя паліграфічным спосабам.
А. тэксту на паперы.
4. -тку. Перадача ў вобразах і паняццях чаго-н.
А. жыцця ў рамане.
5. -тку. Адзнака, след, знак якіх-н. пачуццяў, уздзеянняў, уплываў.
А. журбы на тварах людзей.
Час кладзе на ўсё свой а.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
карці́на, -ы, мн. -ы, -цін, ж.
1. Твор жывапісу, выкананы фарбамі.
Карціны мастака М.
Савіцкага.
2. Тое, што можна бачыць, уяўляць у канкрэтных вобразах.
Карціны прыроды.
3.Адлюстраванне чаго-н. у літаратурным творы.
К. бітвы.
К. жыцця сялян.
4. Агульны стан, выгляд чаго-н.
Клінічная к. захворвання.
5. Частка акта ў драматычным творы, якая патрабуе самастойнай дэкарацыі.
Другая к. першага акта.
6. Кінакарціна, кінафільм (разм.).
У кінатэатры ідзе новая к.
|| памянш.карці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1—3 знач.).
|| прым.карці́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Карцінная галерэя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БЛІЗАРУ́КАСЦЬ, міяпія,
адзін з недахопаў рэфракцыі вока, пры якім чалавек дрэнна бачыць аддаленыя рэчы. Абумоўлена тым, што паралельныя прамяні, якія ідуць ад аддаленых рэчаў, сыходзяцца ў фокусе аптычнай сістэмы вока не на сятчатцы (як у нармальным воку), а перад ёю і даюць невыразнае адлюстраванне. Блізарукасць найчасцей узнікае ў школьным узросце, можа паступова павялічвацца да 18—20-гадовага ўзросту. Развіццю блізарукасці спрыяюць зрокавая работа на блізкай адлегласці, спадчынныя фактары. Адрозніваюць 3 ступені блізарукасці: слабую (да 3 дптр), сярэднюю (да 6 дптр) і высокую (6 дптр і вышэй). Блізарукія разглядаюць усё на блізкай адлегласці. Ад гэтага стамляюцца вочы, развіваецца мышачная і акамадацыйная астэнія, разыходная касавокасць, спазмы акамадацыі, пры цяжкай, злаякаснай блізарукасці ўзнікаюць змены ў сеткаватай і сасудзістай абалонках вока — расцяжэнні, дыстрафія, кровазліццё, разрывы і адслаенне сятчаткі. Лячэнне: карэкцыя блізарукасці акулярамі, ліквідацыя спазмаў акамадацыйнай мышцы. Пры блізарукасці высокай ступені хворым нельга фізічна і зрокава перанапружвацца. Пры блізарукасці, якая прагрэсіруе, робяць аперацыі — радыяльную керататамію, кератамілез, уздзейнічаюць эксімерным лазерным выпрамяненнем.
нарвежскі пісьменнік і літ. крытык. Дэбютаваў зб. навел «У напрамку цемры» (1925), гал. тэмы якіх — адзінота, трагічныя чалавечыя памылкі. Пад псеўданімам Мумле Госег выдаў шэраг вострасатырычных антыфаш. фельетонаў, эсэ, нарысаў. У 1941 эмігрыраваў у Швецыю. Удзел у антыфаш. Супраціўленні адлюстраваў у мемуарах «Дні ў Грыні» (1945). Супярэчнасці жыцця тагачаснага грамадства, якія прыводзяць да краху неардынарнай асобы, — у цэнтры трылогіі «Маленькі лорд» (1955), «Цёмныя воды» (1956), «Цяпер яму не ўцячы» (1957). Праблема раздвоенасці індывіда ў раманах «Я» (1959), «Блакітная вяршыня» (1964), «Чырвоны туман» (1967), «Мая рука, мае вантробы» (1972), зб. навел «Самотныя дрэвы ў садзе» (1969). Прозе Боргена ўласцівыя псіхалагізм, рэаліст.адлюстраванне рэчаіснасці. У літ.-крытычных працах і паліт. публіцыстыцы спалучэнне гуманістычнага зместу з вострапалемічнай формай.
Тв.:
Рус.пер. — [Избранное]. М., 1979;
Декабрьское солнце: Рассказы. М., 1983;
Избр. новеллы. М., 1984.
Літ.:
Нагибин Ю. Островитянин: Сон о Юхане Боргене // Иностр. лит. 1976. № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФЕ́КТАЎ ТЭО́РЫЯ,
музычна-тэарэтычная канцэпцыя, заснаваная на ўяўленні аб музыцы як мастацтве, гал. змест якога адлюстраванне афектаў — пачуццяў, страсцей і эмоцый чалавека. Узнікла на аснове ант. тэорыі муз. этасу. Пашырана ў 17—18 ст.Асн. прынцыпы тэорыі сфармуляваў у 1744 І.Матэзан; станаўленне звязана з працамі Р.Дэкарта, Ж.Ж.Русо, Ж.Д’Аламбера, Д.Дзідро, М.Мерсена і інш., якія сцвярджалі сувязь акордаў, мелодыкі, рытму, тэмпу, а таксама дысанансу, танальнасці і інш. са светам пачуццяў, разглядалі канкрэтныя спосабы адлюстравання душэўных настрояў сродкамі муз. мовы, пытанні аб пастаянстве і зменах, градацыях і адценнях афектаў. Класіфікацыю афектаў зрабілі А.Кірхер (8 відаў) і Ф.В.Марпург (27 відаў). Афектаў тэорыя была своеасаблівай апазіцыяй музыцы рацыяналістычных тэндэнцый і царк. музыцы. Нягледзячы на пэўны схематызм, яна выявіла новыя эстэт. погляды і часткова прадвызначыла рысы сентыменталізму ў музыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮРКГЕ́ЙМ (Durkheim) Эміль (15.4.1858, г. Эпіналь, Францыя — 15.11.1917),
французскі філосаф і сацыёлаг, заснавальнік франц. сацыялагічнай школы. Праф. сацыялогіі і педагогікі ў Бардо (з 1896) і Сарбоне (з 1902). Грамадства разглядаў як асобую рэальнасць, аснову якой складаюць сац. факты, якія існуюць незалежна ад індывідаў і здольныя аказваць на іх прымусовы націск. Сац. факты Дз. падзяляў на марфалагічныя (складаюць матэрыяльны субстрат грамадства — шчыльнасць насельніцтва, развіццё шляхоў зносін і інш.) і духоўныя (утвараюць у сукупнасці калектыўную або агульную свядомасць). Кожнае грамадства мае розную ступень сац. салідарнасці, згуртаванасці. Грамадскае развіццё — пераход ад «механічнай» салідарнасці, заснаванай на падабенстве індывідаў і функцый, якія яны выконваюць, да «арганічнай», якая грунтуецца на падзеле працы. Антыпод сац. салідарнасці — анамія. Сацыялогія Дз. — першы разгорнуты варыянт структурна-функцыян. падыходу пры вывучэнні грамадства. які атрымаў класічнае адлюстраванне ў працах Т.Парсанса і Р.Мертана.
Тв.:
Рус.пер. — О разделении общественного труда: Метод социологии. М., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗНАЧЭ́ННЕ СЛО́ВА,
адлюстраванне ў слове той ці іншай з’явы рэчаіснасці (прадмета, якасці, дзеяння, стану, адносін). Адрозніваюць грамат. і лексічнае З.с. Граматычнае значэнне (гл.Граматыка) абумоўлівае прыналежнасць слова да пэўнай часціны мовы. У бел. мове граматычнымі з’яўляюцца значэнні роду, ліку, склону, асобы, ладу, часу, стану, трывання і інш., якія выражаюцца пераважна формамі слова, што ўтвараюцца афіксацыяй (гл.Афікс), чаргаваннем гукаў, націскам, суплетывізмам, спалучэннем паўназначнага слова са службовым. Слова можа мець адно або некалькі грамат. значэнняў. Грамат. З.с. выступаюць як абстрактныя, уласцівыя цэлым групам і класам слоў («дом» — назоўнік мужчынскага роду, адз. л., назоўнага склону; гэтыя значэнні агульныя для назоўнікаў «сад», «лес», «мост» і інш.). Лексічнае значэнне (гл.Лексіка) ствараецца суаднесенасцю слова з адпаведным паняццем (што складае ядро лексічнага З.с.). Носьбітам яго з’яўляецца аснова слова (гл.Аснова ў мовазнаўстве). Лексічнае З.с. — індывід., уласцівае толькі дадзенай лексічнай адзінцы. Словы могуць мець і некалькі лексічных значэнняў (полісемія), тады адрозніваюць прамыя і пераносныя З.с. Лексічныя значэнні слоў фіксуюцца ў тлумачальных слоўніках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЕКТЫ́ЎНАЕ ПЕРАЎТВАРЭ́ННЕ,
узаемна адназначнае адлюстраваннепраектыўнай плоскасці ці праектыўнай прасторы на сябе, пры якім пункты, што ляжаць на адной прамой, пераходзяць у пункты, якія таксама ляжаць на адной прамой. Напр., П.п. на плоскасці — гамалогія ў матэматыцы, у прасторы — цэнтр. праектаванне (гл.Перспектыва ў геаметрыі).
У аднародных каардынатах выражаецца аднародным лінейным пераўтварэннем, дэтэрмінант матрыцы якога не роўны нулю. Асн.інварыянт П.п. — падвойны (ці складаны) стасунак, які для пунктаў M1, M2, M3, M4, узятых на адной прамой, абазначаецца (M1M2M3M4) і вызначаецца формулай
, дзе M1M3, M3M2, M1M4, M4M2 — даўжыні адпаведных адрэзкаў. Пры гэтым стасунак
лічыцца дадатным, калі напрамкі адрэзкаў M1M3 і M2M2 супадаюць, і адмоўным у процілеглым выпадку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́МСААРЭ (Tammsaare) Антон (сапр.Ханзен; 18.1.1878, хутар Тамсаарэ-Пых’я Ярваскага пав., Эстонія — 1.3.1940),
эстонскі пісьменнік. Вучыўся ў Тартускім ун-це (1907—11). Друкаваўся з 1901. У ранніх аповесцях «Дзве пары і адзінокі» (1902), «Старыя і маладыя» (1903), рамане «Гаспадар з Кырбоя» (1922) жыццё сялянства; у аповесцях «Маладыя душы» (1909), «Муха» (1917) і інш. побыт эст. інтэлігенцыі. Вяршыня яго творчасці — эпапея «Праўда і справядлівасць» (т. 1—5, 1926—33) пра гіст. лёс эст. народа з 1870-х да 1920-х г. Аўтар драмы «Юдзіф» (1921), алегарычнай п’есы-памфлета «Каралю холадна» (1936), філас.-сатыр. рамана «Новы Нячысцік з Пекла» (1939). Для яго твораў характэрна рэаліст.адлюстраваннесац. супярэчнасцей, нар. гумар, глыбокі псіхалагізм. На бел. мову асобныя творы Т. пераклалі А.Жук, А.Кудравец, М.Ракітны.
Тв.:
Бел.пер. — Аповесці. Мн., 1980;
Рус.пер. — Соч.Т. 1—6. М., 1966—68.
Літ.:
Сиймискер Х. Жизнь и творчество А.Х.Таммсааре. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫПО́ВАЕў мастацтве,
абагульненае ўвасабленне ў маст. творчасці ў вобразнай форме рэальных людзей, падзей, фактаў. У аснове тыпізацыі (спосаб маст. абагульнення) — адлюстраванне спецыфічнага, характарнага ў з’явах рэчаіснасці, адносінах і паводзінах людзей, сац.-культ. працэсах. Характарнае ў Т. дасягае макс. выяўлення, усталёўваецца раўнадзеянне, баланс паміж індывід. і агульным. Т. ў маст. культуры адрозніваюць ад тыповага ў рэчаіснасці — сярэдняга, стэрэатыпнага, безаблічнага. Катэгорыя Т. — адна з вядучых у эстэтыцы, якая аддае перавагу мастацтву рэалізму.
У 19—20 ст. паняцце «Т.» шырока выкарыстоўвалася тэарэтыкамі мастацтва, крытыкамі, мастакамі; займала цэнтр. месца ў марксісцкай эстэтыцы. У сав. крытыцы 1920—50-х г. Т. разумелася вузка: як увасабленне ў мастацтве сац. пачатку; героі маст. твораў асэнсоўваліся ў якасці тыповых прадстаўнікоў пэўных сац. класаў, а іх індывід. рысы прызнаваліся класава абумоўленымі. што прыводзіла да схематызацыі і збяднення маст. вобразаў. З канца 20 ст.эстэт. тэорыя адмаўляе такі падыход да маст. творчасці і ігнараванне ролі індывід., непаўторнага ў Т.