паразітало́гія

(ад паразіт + -логія)

біялагічная навука, якая вывучае паразітаў і выкліканыя імі хваробы чалавека, жывёл і раслін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

патаге́нны

(ад пата- + -генны)

хваробны, хваробатворны;

п-ыя мікробы — мікробы, якія выклікаюць хваробы ў чалавека і жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плетызмагра́фія

(ад гр. plethysmos = павелічэнне + -графія)

графічны запіс змен аб’ёму органаў чалавека і жывёл пры дапамозе плетызмографа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

правітамі́ны

(ад лац. pro = для + вітаміны)

рэчывы, з якіх у арганізме чалавека і жывёл могуць утварацца вітаміны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сперматагене́з

(ад гр. sperma, -atos = семя + -генез)

развіццё мужчынскіх палавых клетак (сперматазоідаў) у семенніках чалавека і жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сперматазо́ід

(ад гр. sperma, -atos = семя + zoon = жывёла + -оід)

мужчынская палавая клетка чалавека, жывёл і многіх раслін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спланхнато́м

(ад гр. splanchnon = вантробы + tome = адрэзак)

брушны несегментаваны аддзел сярэдняга зародкавага лістка хордавых жывёл і чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стэтафано́граф

(ад гр. stethos = грудзі + фанограф)

апарат для праслухоўвання і графічнага запісу шумаў сэрца і лёгкіх чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трамбацы́ты

(ад гр. thrombos = згустак + -цыты)

клетачныя элементы крыві жывёл і чалавека, якія ўдзельнічаюць у згусанні крыві.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фармакало́гія

(ад гр. pharmakon = лякарства + -логія)

навука аб уздзеянні лекавых рэчываў на арганізм чалавека і жывёл; лякарствазнаўства.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)