пастрыжэнне, хрысціянскі абрад прыняцця манаства. Суправаджаецца падстрыганнем святаром (у манастыры ігуменам) валасоў на галаве паслушніка ў знак пасвячэння яго Хрысту, ператварэння ў раба Божага. Сімвалізуе поўнае падначаленне чалавека царкве, манастырскаму статуту.
Пасля П. пасвячонаму даецца новае імя ў знак канчатковага адрачэння ад свецкага жыцця, ён апранаецца ў манаскае адзенне. У царк. жыцці П. мае мэтай падкрэсліць адрозненне асоб, якія добраахвотна далі зарок служэння Богу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІХАСТЭНІ́Я (ад псіха... + астэнія),
адно з псіхічных расстройстваў, якое займае прамежкавае становішча паміж псіхапатыяй і неўрозам. Для П. характэрна агульнае зніжэнне псіхічнага тонусу, адчуванне ўнутр. напружання, непаўнацэннасці і інш. Хворыя на П. часта астэнічнага целаскладу, з дыспластычнымі рысамі, нязграбныя; з дзіцячага ўзросту праяўляюць пужлівасць, страх перад цемрай і інш.Пасля таго, як мінаюцца складаныя ўнутр. хваляванні, псіхастэнікі здольны вырашаць свае праблемы, знаходзіць формы адаптацыі да рэальнага жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСКАВЫ́ РУХАВІ́К,
карбюратарны рухавік унутранага згарання для запуску гал. рухавікоў з запальваннем ад сціскання (дызеляў) на трактарах і машынах спец. прызначэння. Раскручвае вал дызеля праз рэдуктар да вуглавой скорасці, неабходнай для запальвання паліва ў рабочых цыліндрах, пасля чаго аўтаматычна адключаецца. Магутнасць да 15 кВт, частата вярчэння вала да 4000 аб/мін. На Беларусі П.р. (аднацыліндравыя, двухтактавыя, з аднаступеньчатым рэдуктарам і электрастартэрам) выпускае Гомельскі з-д пускавых рухавікоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ННІКАВА ЗЯМЛЯ́,
гіпатэтычны востраў у Паўн. Ледавітым ак. на Пн ад Новасібірскіх а-воў. Упершыню пра яго паведаміў рус. прамысловец і даследчык Я.Саннікаў у 1811, потым у 1886 і 1893 — Э.Толь. Пасля доўгіх пошукаў, у 1-й пал. 20 ст. ўстаноўлена, што С.З. не існуе. Верагодна, яна была разбурана морам і знікла як шэраг інш. астравоў, складзеных гал.ч. з выкапнёвага лёду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РВІС (англ. service служба),
дабраякасныя абслугоўванне, рамонт ці наладка тэхн. сродкаў, быт. апаратуры, камунальнай тэхнікі і г.д. Адрозніваюць С. перадпрадажны (уключае ліквідацыю няспраўнасцей, выяўленых пасля транспартавання тавару або пры апрабаванні) і пасляпродажны (падзяляецца на гарантыйны і паслягарантыйны). У гарантыйны перыяд спецыялісты службы С. бясплатна выконваюць усе работы па забеспячэнні бесперабойнай эксплуатацыі вырабу, уключаючы і навучанне спажыўца прыёмам карыстання. У паслягарантыйны перыяд работы выконваюцца за плату.
хранічная хвароба нерв. сістэмы з пераважным пашкоджаннем спіннога мозга. Характарызуецца разрастаннем гліі і ўтварэннем поласцей у шэрым рэчыве. Найчасцей выяўляецца пасля траўмаў, інфекцый і інш. Тыповая праява С. — пакутлівы боль (звычайна з аднаго боку ў вобласці верхніх канечнасцей, шыі, лапаткі). Прыкметы: расстройствы болевай і тэмпературнай адчувальнасці, парэзы, паралічы, атрафія мышцаў рук, ног. Лячэнне тэрапеўт., фізіятэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРЫФІКА́ЦЫЯ (ад лац. scarifico драпаю, надразаю) насення, механічнае паверхневае пашкоджанне насення; прыём падрыхтоўкі яго да сяўбы. Ужываюць для насення бабовых траў, дрэвавых і кустовых парод, якія маюць цвёрдую, вільгаценепранікальную абалонку. Пасля С. насенне лепш убірае вільгаць, хутчэй набракае і прарастае. Праводзяць не раней як за 1 мес. перад сяўбой пераціраннем насення з пяском, жалезным пілавіннем і інш. Для прамысл. С. выкарыстоўваюць спец. машыны-скарыфікатары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКУ́ТЭР (англ. scooter ад scoot імчацца),
аднамеснае гоначнае судна з падвесным маторам адвольнай канструкцыі, але з поршневым рухавіком і без наддуву. Мае ў плане форму трох- ці чатырохвугольніка, днішча плоскае з рэданам (уступ для стварэння пад’ёмнай сілы, пад уздзеяннем якой судна пачынае слізгацець па паверхні вады — глісіраваць). Тэрмін «С.» быў прыняты толькі ў СССР; з’явіўся ў 1928 пасля пабудовы моталодкі па замежным праекце, што меў назву «Scooter».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Wóchef -, -n ты́дзень;
in der ~ у будзённыя дні;
in díeser ~ на гэ́тым ты́дні;
vor zwei ~n два ты́дні таму́ наза́д
2) plмед. (пасля)ро́давы перы́яд;
sie kommt bald in die ~n яна́ ху́тка наро́дзіць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Магары́ч, магары́ш ’пачастунак асобы, якая атрымала прыбытак ад здзелкі’ (Нас., ТСБМ, Шпіл., Растарг., ТС), ’барыш’ (Нас.), ’аплата слугам за год’ (Чач.), магары́чнік ’асоба, якая любіць піць на барышах’, ’зводнік’ (Нас.). Ст.-бел.могоричъ ’магарыч’ (1598 г.), могаричникъ (1539 г.). Рус.могоры́ч, магары́ч, арэнб.магара́ ’падарунак’, укр.могори́ч, могри́ч ’пачастунак’, ст.-рус.могорьць (1496 г.). Праз рус. мову запазычана з цюрк. < араб.maḫārij ’выдаткі’ (Гл. Корш, AfslPh, 9, 654; Бернекер, 2, 67; Фасмер, 2, 635; Булыка, Запазыч., 205). Насовіч (287) памылкова з літ.magariczy ’выпіўка пасля торгу’.