вікто́рыя-рэ́гія

(лац. victoria regia = каралеўская перамога)

травяністая водная трапічная расліна сям. гарлачыкавых з вялікімі кветкамі і агромністым плаваючым лісцем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гапладра́сус

(н.-лац. haplodrassus)

павук сям. гнафазідаў, які жыве пад карой дрэў у хваёвых лясах, трапляецца пад камянямі, у моху.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гваю́ла

(ісп. guayule, з індз.)

вечназялёная кустовая расліна сям. складанакветных з жоўтымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Мексіцы; дае каўчук.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гелікабазі́дый

(н.-лац. helicobasidium)

базідыяльны грыб сям. аўрыкулярыевых, які развіваецца на гнілой драўніне, на каранях многіх кармавых і агародных культур.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мітру́ля

(н.-лац. mitrula)

сумчаты грыб сям. гелоцыевых, які трапляецца на апалым у ваду лісці дрэў, на ігліцы, мокрай глебе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

муфло́н

(фр. mouflon, ад іт. muflone)

дзікі горны баран сям. пустарогіх, які водзіцца на астравах Міжземнага мора і ў Закаўказзі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

не́ктрыя

(н.-лац. nectria)

сумчаты грыб сям. нектрыевых, які развіваецца на адмерлых галінках дрэў і кустоў, зрэдку на жывых дрэвах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ні́цшыя

(н.-лац. nitzschia)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. ніцшыевых, якая пашырана ў марскіх і саланаватых водах, трапляецца таксама ў глебе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пампе́льмус

(гал. pompelmoes)

вечназялёнае цытрусавае дрэва сям. рутавых з буйнымі ядомымі ярка-жоўтымі пладамі, якое вырошчваюць у Індыі, Кітаі, Японіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пе́лія

(н.-лац. pellia)

пячоначны мох сям. пеліевых, які расце на глебавых агаленнях па канавах, берагах рэчак, на лясных балотах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)