сямейства членістаногіх атр. павукоў. Каля 600 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўд. Амерыцы, а таксама ў Паўд.-Усх. Азіі, Усх. Афрыцы, у трапічных лясах. Актыўныя на змярканні і ўначы. Віды родаў акантаскурыя (Acanthoscurria), тэрафоза (Theraphosa) і інш. небяспечныя для чалавека (яд паражае ц. н. с.).
Даўж. да 11 см. Цела і ногі ўкрыты шматлікімі валаскамі. Хеліцэры заканчваюцца кіпцікамі з адтулінамі ядавітых залоз на канцы. Лёгкіх 2 пары. Кормяцца буйнымі насякомымі, дробнымі пазваночнымі, у т. л. птушанятамі (адсюль назва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Наса́р1 (носа́р) ’насаты чалавек’ (ТС). Да нос (гл.).
Наса́р2 (носа́рь) ’ёрш-насар, Acerina acerina’ (Жук.), носу́ра ’тс’ (Дэмб.), укр.носар, носарик, носурик, рус.носа́рь ’данскі ёрш’, польск.дыял.nosacz. Ад нос; паводле Каламіец, назва ўзнікла ў паўднёварускіх гаворках (Каламіец, Происх., 23).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́слыж ’рыба верхаводка’ (гарадоў, Нар. лекс.). Магчыма, звязана з на́стлыш ’вада пад снегам’ (Касп.), якое можна зразумець і як ’ верхаводка ’вада паверх лёду’ (хутчэй за ўсё ад насцілиць ’накрываць, пакрываць’); іншая версія — ад сліж ’назва невялікай рыбкі, што плавае па паверхні вады’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Но́чка ’назва птушкі’: Чо́рная птушка, лета́е вечером, розбура́е гнёзда (Куч.), ну́чка ’кажан’ (Сіг.), ню́чка ’тс’ (брэсц., Нар. лекс.), сюды ж ну͡очка ’начны матыль’ (Ніва, 1979, 4 лістап.). Да ноч, параўн. славац.nocka ’начны матыль’, балг.нощно пиле ’кажан’ і пад. Параўн. начні́ца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балдахі́н. Рус.балдахи́н, укр.балдахі́н. Запазычанне з польск.bałdachin, bałdachim (супраць Шанскі, 1, Б, 23, але без аргументацыі) або ням.Baldachin < франц.baldaquin < с.-лац.baldacinus, італ.baldacchino (першапачаткова ’дарагая тканіна з Багдада’: сярэдневяковая назва Багдада — Baldac). Локач, 15; Фасмер, 1, 114–115.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мандары́н ’вечназялёнае дрэва Citrus unshiu і плады з яго’ (ТСБМ). З рус.мандари́н ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 73), якое з франц.mandarine, англ.mandarin orange, ісп.mandarina. Апошнія ад Mandaro — мясцовая назва вострава Маўрыкій (Махэк₂, 350; Голуб-Ліер, 301; Фасмер, 2, 567–568).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Маркаві́ннік, моркові́ннік ’жаўтацвет вясенні, Adonis vernalis L.’ (лельч., Бейл.). Відаць, назва перанесена з іншай расліны, таму што з раслінай морква нельга звязаць матывацыю наймення. Магчыма, да маркава́ць (> ⁺маркаваны ’значны, відочны’: жоўтая кветка здзіўляе нас сваім памерам і выгодна выдзяляецца сярод сваіх сучаснікаў).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лакі́за, локі́за ’бесклапотны, неахайны, апушчаны чалавек’ (Янк. 1, ТС), ’гультай’ (Мат. Гом.), ц.-палес.локі́за ’заспаная, дрэнна апранутая жанчына’ (Бел.-укр. ізал., 17). Сюды, відавочна, і ўкр.лаки́за, лаку́за ’лёкай’, магчыма, і рус.лаку́за, лакы́за — грэблівая назва лёкая. Балтызм. Параўн. літ.lakūzara ’неахайны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жні́вень ’8‑ы месяц года’. Рус.жневень ’іржышча’. Назва месяца, замацаваная ў 10‑х гадах XX ст. (Гіст. мовы, 2, 139) паводле с.-г. работы. Параўн. уст.в.-луж.žnjeńc ’жнівень’, ням.Erntemonat ’тс’. Адсубстантыўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ень (Сцяцко, Афікс. наз., 152).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́каўка ’ракаўстойлівы гатунак бульбы’ (брагін., Мат. Гом.), рако́ўка (ПСл), ра́кавы ’акрэсленне да гатунку бульбы’ (Мат. Гом.). Імаверна, назва створана ад ракаўстойлівы гатунак (бульбы) шляхам сцяжэння ў адно слова пры дапамозе суф. ‑оўка/‑аўка, як паштоўка < паштовая картка, або з-за вузлаватасці клубняў.