ро́ссып, -у, м.
1. Пра тое, што рассыпана ў вялікай колькасці (разм.).
Лес сплаўляюць россыпам (у рассыпаным, разрозненым стане).
2. звычайна мн. -ы, -аў. Радовішча карысных выкапняў, адкладанні, у складзе якіх маюцца крупінкі, крышталі карысных мінералаў.
Алмазныя россыпы.
Плацінавыя россыпы (таксама перан.: пра вялікую колькасць, мноства чаго-н. каштоўнага, добрага).
|| прым. ро́ссыпны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).
Россыпныя радовішчы ізумрудаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
размалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., каго-што.
1. Пакрыць рознымі, звычайна каляровымі фарбамі.
Р. талерку.
2. перан. Нарабіць сінякоў каму-н. (разм.).
Размалявалі твар у бойцы.
3. перан. Паказаць у прыхарошаным выглядзе, перабольшыць значэнне чаго-н.
Ён умеў р. самую звычайную гісторыю.
|| незак. размалёўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. размалёўванне, -я, н. і размалёўка, -і, ДМ -лёўцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тру́сіць, тру́шу, тру́сіш, тру́сіць; незак. (разм.).
1. Трэсціся, дрыжаць ад страху, хвалявання; баяцца.
2. што. Растрасаць што-н., церушыць.
Т. сена.
3. што. Сыпаць у невялікай колькасці што-н. сыпкае.
Т. соль у страву.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Па́даць дробнымі кроплямі, церушыць (пра дождж).
5. Бегчы трушком, подбегам.
|| зак. стру́сіць, стру́шу, стру́сіш, стру́сіць; стру́шаны (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тыл, -у, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Задняя частка, старана чаго-н.; частка, старана, процілеглая пярэдняй.
Зайсці з тылу.
2. Тэрыторыя, размешчаная ззаду лініі фронту.
Ударыць у т. праціўніку.
3. звычайна мн. Сукупнасць часцей, падраздзяленняў і ўстаноў, якія ствараюцца для матэрыяльнага, тэхнічнага і медыцынскага забеспячэння войск.
4. перан. У час вайны: уся краіна ў процілегласць фронту.
Працаўнікі тылу.
|| прым. тылавы́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
убы́ць, убу́ду, убу́дзеш, убу́дзе; убы́ў, -была́, -ло́; убу́дзь; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паменшаць (у колькасці, аб’ёме і пад.).
Убыла вада ў сажалцы.
Убыў дзень.
Убыла рашучасць (знікла, аслабла).
2. (звычайна з адмоўем). Пражыць, прабыць пэўны час дзе-н.; ужыцца з кім-н.
Яны там доўга не ўбудуць — вернуцца.
З табою ніхто не ўбудзе.
|| незак. убыва́ць, -а́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фа́рба, -ы, мн. -ы, фарб і -аў, ж.
1. Рэчыва, што надае той ці іншы колер прадметам, якія яно пакрывае або насычае.
Ф. на ацэтоне.
2. звычайна мн. Каларыт, колер, тон (на карціне, у прыродзе і інш.).
Фарбы асенняй прыроды.
Абмаляваць падзеі яркімі фарбамі.
4. Тое, што і румянец.
Твар меў штучную фарбу.
|| прым. фа́рбавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шэ́раг, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Лінія роўна размешчаных аднародных прадметаў, рад; шарэнга.
Ш. фурманак.
Стаць у адзін ш.
Шэрагі байцоў.
У першых шэрагах (таксама перан.: наперадзе ўсіх).
2. Сукупнасць якіх-н. з’яў, што ідуць адна за другой.
Ш. эпізодаў.
3. Некаторая, звычайна невялікая колькасць чаго-н.
Ш. пытанняў.
У шэрагу выпадкаў.
4. мн. Склад, асяроддзе.
Уліцца ў баявыя шэрагі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абстру́кцыя
(лац. obstructio = перашкода)
метад барацьбы, звычайна парламенцкай, які выражаецца ў наўмысным зацягванні або зрыве пасяджэнняў, непажаданых рашэнняў шляхам выкрыкаў, выступленняў з доўгімі прамовамі і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
епі́скап
(гр. episkopos, ері = над + skopeo = гляджу, назіраю)
вышэйшае духоўнае званне ў праваслаўнай царкве, якое прысвойваецца звычайна кіраўніку епархіі, а таксама асоба, якая мае гэта званне.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
сэ́канд-хэ́нд
(англ. second-hand, ад second = другі + hand = рука)
1) былыя ва ўжыванні, патрыманыя, не новыя рэчы (звычайна адзенне);
2) магазін, які гандлюе паношаным адзеннем.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)