Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
fréihaben*аддз.vt мець во́льны час (ад работы);
ich hábe héute frei я сёння свабо́дны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
geráuma праця́глы;
~e Zeit до́ўгі час;
seit ~er Zeit з да́ўняй пары́, здаўна́, здавён
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
gléichzeitig
1.a адначасо́вы, аднача́сны
2.adv адначасо́ва, ра́зам, у адзі́н і той жа час
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АРЭ́ЛІ, качэлі, гушкалка,
прыстасаванне, на якім гушкаюцца для забавы. Звычайна рабілі ў месцах, дзе збіралася моладзь у час адпачынку і святаў (абавязковыя на масленіцу). На ўкапаных у зямлю слупах мацавалі папярочку, да якой на жэрдках, металічных кольцах, скураных рамянях ці вяроўках падвешвалі шырокую дошку, на яе станавіліся ці садзіліся і гушкаліся. У наш час робяць невялікія арэлі для дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМО́РНІЦКІЯ КНІГІ,
дакументы з апісаннем межаў зямельных уладанняў, што складаліся ў Расіі ў час землеўпарадкавання 16—19 ст. Яны і інш. дакументы, складзеныя ў часгенеральнага межавання 1760-х г. — сярэдзіны 19 ст. (у т. л. на Беларусі), лічыліся адзінай законнай падставай землеўладання. Захоўваюцца ў дзярж. архівах (найб. поўны камплект у Рас.дзярж. архіве стараж. актаў у Маскве).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЭ́ЙШ арабскае племя, члены якога складалі асн. насельніцтва Меккі. Падзялялася на 10 родаў, найб. вядомыя род амея, вярхі якога панавалі ў Мецы ў даісламскі час, і род хашым, з якога паходзіў Мухамед — заснавальнік ісламу. З К. паходзілі дынастыі Амеядаў, Абасідаў і меканскіх шэрыфаў. У найноўшы час паходжанне з К. выводзяць каралі Ірака (да 1958) і Іарданіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГО́ЛІЯ,
гістарычная вобласць на тэр.Манг. Рэспублікі і Кітая, якую насяляюць манголы. Вядома з 8 ст. У час мангольскіх заваяванняў у 13 ст. — галоўная ч.Мангольскай імперыі. Пасля падзення манг. улады над Кітаем — сукупнасць манг. княстваў. У 16 ст. падзялілася на Паўн. і Паўд. М., у час маньчжурскага панавання (17 — пач. 20 ст.) адпаведна Манголія Знешняя і Манголія Унутраная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСТАРО́СТА,
намеснік старосты ў ВКЛ у 16—18 ст., прызначаўся асабіста старостам. Часта спалучаў сваю пасаду з пасадай гараднічага ці стольніка. Фактычны кіраўнік замкавага суда. У часпаспалітага рушэння павінен быў заставацца ў замку (як і войскі), яму падпарадкоўваліся ўсе жыхары замка. У гэты час П. належала таксама ўся суд. ўлада ў горадзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ЎРАД (Rząd Narodowy),
найвышэйшы орган выканаўчай улады на тэр. Польшчы ў час паўстанняў 19 ст. У часпаўстання 1830—31 створаны сеймам (30.1.1831) у складзе: А.Чартарыйскі (старшыня), С.Бажыкоўскі, В.Немаёўскі, Т.Мараўскі, Х.Лялевель. Н.ў. падпарадкоўваліся прызначаныя ім і адказныя перад сенатам міністры. У выніку нар. выступленняў у Варшаве 15.8.1831 Н.ў. скінуты, сейм перадаў дыктатарскую ўладу Я.Крукавецкаму як старшыні Савета міністраў. З 7 вер. і да канца паўстання функцыі старшыні ўрада выконваў Б.Немаёўскі. У часКракаўскага паўстання 1846 22 лют. створаны Н.ў., у які ўвайшлі Л.Гажкоўскі, Я.Тысоўскі, А.Гжэгажэўскі. Урад скінуты праз 2 дні пасля абвяшчэння дыктатуры Тысоўскага. У часпаўстання 1863—64 канспіратыўны орган «чырвоных» Цэнтральны нац.к-т 22.1.1863 абвясціў сябе Часовым Н.у., пасля далучэння да паўстання «белых» 10.5.1863 меў фармальную назву Н.ў. Яго склад мяняўся ў залежнасці ад вынікаў барацьбы паміж «чырвонымі» і «белымі». З 17.10.1863 і да арышту (11.4.1864) адзіным членам Н.ў. быў Р.Траўгут, якому належала неабмежаваная ўлада.