Ходжкін Дораці (12.5.1910, Каір — 1994), англійскі хімік і біяхімік.
Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1947). Замежны чл.АНСССР (1976), Нац.АН ЗША і інш. Скончыла Оксфардскі ун-т (1932). З 1932 у Кембрыджскім, з 1934 у Оксфардскім ун-це. Навук.працы па рэнтгенаструктурным аналізе складаных біялагічна актыўных злучэнняў. Вызначыла структуру пеніцыліну, вітаміну B12, малекулярную масу глабулярных бялкоў, ступень агрэгатавання іх малекул, наяўнасць металавугляродзістай сувязі ў каферменце B12. Нобелеўская прэмія 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ГЛІКАЎ (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 26.8.1933, в. Яблачнае Хахольскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне аўтаматыкі. Д-ртэхн.н. (1978), праф. (1980). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (1956). З 1956 у Ваен. акадэміі Беларусі. Навук.працы па аўтаматызаваных сістэмах кіравання зенітных войск, распрацоўцы аптымальных адаптыўных сістэм.
Тв.:
Самонастраивающиеся системы управления с эталонными моделями. Мн., 1970 (разам з Я.А.Санкоўскім); Справочное пособие по теории систем автоматического регулирования и управления. Мн., 1973 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУКО́ЎСКІ (Мікалай Ігнатавіч) (н. 16.11.1923, в. Машкова Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1986), праф. (1988). Скончыў БДУ (1950). З 1963 у БДУ. З 1994 у Бел. ун-це культуры. Навук.працы па праблемах філасофіі, тэарэт. эстэтыкі, культуралогіі, станаўлення нац. самасвядомасці, узаемаадносін культуры і суверэнітэту народа.
Тв.:
Логика красоты. Мн., 1965;
Основные эстетические категории: Опыт систематизации. Мн., 1974;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЛЬ (Леанід Пятровіч) (н. 27.2.1949, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фіз. хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Д-рхім.н. (1990), праф. (1998). Скончыў БДУ (1971). З 1975 у НДІфіз.-хім. праблем пры БДУ. Навук.працы па фіз.-хім. асновах мадыфікавання сінт. палімераў. Устанавіў узаемасувязь паміж асаблівасцямі гетэрагеннай структуры, малекулярнай рухомасцю і асн.фіз.-хім. ўласцівасцямі мадыфікаваных палімераў. Распрацаваў новыя палімерныя матэрыялы: сарбенты, электраізаляцыйныя, клеявыя і інш. прызначэння.
Тв.:
Гетерогенная структура и свойства полимерных материалов. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЕНАФО́НТАЎ (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 22.6.1942, г. Клімавічы Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1964). З 1963 у БДУ. З 1972 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. Навук.працы па спектраскапіі складаных арган. злучэнняў. Даследаваў спектральна-структурныя ўласцівасці складаных фенольных злучэнняў, распрацаваў фіз. мадэль механізма пераносу зараду ў палімерах са спалучанымі сувязямі.
Тв.:
Спектроскопические свойства и структурные особенности продуктов физико-химических превращений диоксибензолов // Журн. прикладной спектроскопии. 1993. Т. 58, № 1—2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДРА́ЎЦАЎ (Ігар Аляксандравіч) (н. 23.1.1946, г. Уфа, Башкортастан),
бел. вучоны ў галіне механікі грунтоў. Д-ртэхн.н. (1995), праф. (1996). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1970). З 1977 у Бел.дзярж. ун-це транспарту. Навук.працы па ўплыве хвалевых працэсаў на ўласцівасці грунтоў і дынамічных уздзеянняў на надзейнасць работы буд. канструкцый.
Тв.:
Диффузионная модель процесса виброуплотнения дисперсных грунтов (разам з А.С.Алёшыным, А.І.Івановым) // Докл.АН России. 1995. Т. 342, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў (Валерый Аляксеевіч) (12.4.1906, г. Нікольск Валагодскай вобл., Расія — 1985),
расійскі геолаг. Брат ЮА.Кузняцова. Акад.АНСССР (1970, чл.-кар. 1958). Скончыў Томскі ун-т (1932). З 1958 у Ін-це геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення АНСССР. Навук.працы па тэктанічнай будове, магматызме і металагеніі Алтае-Саянскай складкавай вобласці. Дзярж. прэмія СССР 1983.
Тв.:
Геотектоническое районирование Алтае-Саянской складчатой области // Вопросы геологии Азии. М., 1954. T. 1;
Гипербазиты Алтае-Саянской складчатой области. М., 1958 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў (Уладзілен Аляксандравіч) (н. 20.2.1931, г. Пскоў, Расія),
бел. геолаг. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (з 1989). Д-р геолага-мінералагічных н. (1973). Скончыў Ленінградскі ун-т (1955). З 1971 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі. Навук.працы па геахіміі алювіяльнага літагенезу, палеагеаграфіі і палеагеахіміі кайназою, геалогіі антрапагенавага перыяду.
Тв.:
Геохимия аллювиального литогенеза. Мн., 1973;
Аллювиальные комплексы отложений земной коры Белоруссии и их металлоносность. Мн., 1978 (разам з Л.І.Матрунчыкам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМЯНКО́Ў (Міхаіл Іванавіч) (н. 21.1.1939, в. Пыцькаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел вучоны ў галіне тэхналогіі матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1985). Скончыў БПІ (1960). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук.працы па тэхналогіі фасфатных і сілікатных сувязных рэчываў, кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове — стаматалагічнага і хуткаацвярджальнага цэменту; хімічна- і зносаўстойлівага шклокрышт. матэрыялу.
Тв.:
Химия и технология метафосфатов. Мн., 1985 (разам з У.В.Пячкоўскім, С.В.Плышэўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЕ́Ш (Сямён Васілевіч) (н. 25.8.1937, в. Кажан-Гарадок Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне земляробства і глебазнаўства. Д-рс.-г. н (1991). Скончыў БСГА (1961). З 1965 у Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства. Навук.працы па павышэнні ўрадлівасці цяжкіх дзярнова-падзолістых глеб на аснове біятэхналогій, выкарыстанні розных матэрыялаў — структураўтваральнікаў глебы.
Тв.:
Повышение продуктивности тяжелых почв. Мн., 1984;
Агротехника сельскохозяйственных культур на мелиорированных землях. 2 изд. Мн., 1985 (разам з М.Я.Коржычам, І.Э.Лявутам).