сіно́дзік, ‑а, м.

У праваслаўнай царкве — кніжка, у якую запісваюцца імёны памёршых для памінання іх у час набажэнства; памінальная кніга.

[Ад грэч. synodikos — спадарожнае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стальма́шны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да стальмаха; уласцівы яму. Пад гэты час прыпадае росквіт яго [Гельскага] стальмашнага рамяства. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

статаско́п, ‑а, м.

Барометр, які фіксуе самыя нязначныя змены атмасфернага ціску і выкарыстоўваецца для вызначэння вышыні фатаграфавання ў час аэрафотаздымкі.

[Ад грэч. statos — які стаіць і skopeō — гляджу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стыпендыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стыпендыі. Стыпендыяльны фонд. □ У той час .. я сядзеў на пасяджэнні стыпендыяльнай камісіі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сямібая́ршчына, ‑ы, ж.

Баярскі ўрад у Расіі ў час польскай інтэрвенцыі пачатку 17 ст., які складаўся з сямі знатных баяр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трумо́, нескл., н.

1. Высокае стаячае люстра. [Крысціна] увесь час вярцелася перад велізарным трумо. Васілевіч.

2. Спец. Прасценак, звычайна ўпрыгожаны арнаментам.

[Фр. trumeau.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яйцано́скасць, ‑і, ж.

Здольнасць несці яйцы, а таксама колькасць яец, знесеных свойскай птушкай за пэўны час. Яйцаноскасць курэй. Павысіць яйцаноскасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

interview1 [ˈɪntəvju:] n. інтэрв’ю́; гу́тарка;

a job interview/an interview for a job інтэрв’ю́ нако́нт пра́цы;

at interview BrE у час інтэрв’ю́;

conduct interview ве́сці інтэрв’ю́, an exclusiveinterview эксклюзі́ўнае інтэрв’ю́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

till4 [tɪl] conj.

1. паку́ль (не);

Wait till the rain has stopped. Пачакай, пакуль не скончыцца дождж.

2. AmE без (пра час);

five minutes till three без пяці́ хвілі́н тры

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

setting

[ˈsetɪŋ]

n.

1) ра́мка f. (карці́ны); апра́ва а́меня)

2) дэкара́цыя (спэкта́кля)

3) ме́сца, час дзе́і (п’е́сы або́ рама́на)

4) асяро́дзьдзе n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)