пуцала́ны

(іт. pozzolana, ад Pozzuoli = назва гары каля Неапаля)

горныя пароды вулканічнага паходжання (попел, пемза, туфы; якія ўтвараюцца пры вывяржэнні лавы, багатай крэменязёмам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

салецы́зм

(лац. solecismus < гр. soloikismos, ад Soloi = назва горада ў Малой Азіі, дзе дрэнна валодалі грэчаскай мовай)

сінтаксічная памылка, няправільнасць у літаратурнай мове.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

са́нта-гертру́да

(ад англ. Santa Gertrudis = назва фермы ў ЗША)

парода буйной рагатай жывёлы мяснога напрамку, выведзеная ў штаце Тэхас у 20 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сера́ль

(фр. sérail, ад тур. seraj < перс. särāj)

назва палаца і яго ўнутраных пакояў (гарэма) у султанскай Турцыі і некаторых іншых краінах Усходу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сіза́ль

(ісп. sisal, ад Sisal = назва мексіканскага порта)

грубае валакно, атрыманае з лісця агавы, якое выкарыстоўваецца для вырабу канатаў, сетак, шчотак і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фамо́з

(ад н.-лац. phoma = назва паразітычнага грыба)

хвароба раслін, якая выклікаецца грыбам фома; паражае капусту, буракі, моркву, кроп, вінаградную лазу і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

чарльсто́н

(англ. charleston, ад Charleston = назва горада на паўднёвым усходзе ЗША)

амерыканскі бальны танец, разнавіднасць хуткага факстрота, а таксама музыка да гэтага танца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шві́цкі

(ад ням. Schwyz = назва кантона ў Швейцарыі);

ш-ая парода (жывёла) — парода буйной рагатай жывёлы мяса-малочнага напрамку прадукцыйнасці, выведзеная ў Швейцарыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Вужава зелле ’граздоўнік звычайны, Botrychium lunaria Sw.’ (Кіс., 24); ’вужоўнік, Ophioglossum L.’ (Крывіч, 4, 1923). Рус. змеиный язык, серб. змијински език і змиинска травчица ’тс’. Назва з’яўляецца, магчыма, варыяцыяй перакладу лац. назвы (ophis — змяя і glossa — язык) (Сіманавіч, 325).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярблю́дка ’расліна вярблюдка, Corispermum L.’ (БРС, Кіс.), укр. верблюдка ’скрыпень чатырохгранны, Epilobium tetragonum L.’, рус. верблюдка ’вярблюдка’. Бел. назва расліны запазычана з рус., дзе суадносіцца з лексемай верблюд; параўн. рус. верблюдка//верблюжья трава (Даль, 1, 438). Да вярблюд (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)