пе́ша, прысл.

Пяшком, пехатой. Ну, таварышы, злазьце, — сказаў шафёр пасажырам. — Далей пеша, а мне трэба вяртацца. Новікаў. Ні конна, ні пеша ніхто не пралезе. Згубілася сцежка у Вокаўскім лесе. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыду́мшчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто прыдумвае, выдумвае што‑н.; выдумшчык. Слова ўзяў тады Аўсей: — Ну й прыдумшчыкі вы ўсе! Прагну больш за ўсё ў жыцці Аднаго я — падрасці. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самака́тчык, ‑а, м.

Устарэлая назва ваеннаслужачага самакатнай часці. [Сапёр:] — А там ужо з гары і самакатчыкі смаляць, матацыклы з чатыры ўзбілася на мост... Бяжыце, бяжыце, думаю... Ну, значыцца, і ўзарваў... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саштурхну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Штурхнуўшы, зрушыць з месца. Саштурхнуць камень з дарогі. // Штурхнуўшы, скінуць зверху ўніз. Віктар вярнуўся і нагою саштурхнуў Барташэвіча ў ваду. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

срэбралі́тны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Светлы, як срэбра, нібы выліты са срэбра. І дзе на свеце ёсць такая, Як Нёман, рэчанька другая? Тут хвалі светлы, срэбралітны, А беражкі — ну, аксамітны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стро́пальшчык, ‑а, м.

Рабочы, які абслугоўвае строп ​1 (у 2 знач.). Затаіў Жорка крыўду на свайго стропальшчыка Роберта. Ну, напарніка свайго, які стаіць унізе і чапляе на кран грузы. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уджгну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. каго. Балюча ўкалоць хабатком, джалам; кусануць, уджаліць (пра насякомых).

2. перан.; каго, па чым. Хвоснуць, сцебануць; ударыць.

3. перан. Знікнуць, уцячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удушы́цца, удушуся, удушышся, удушыцца; зак.

Разм.

1. Павесіцца. Ну, страляй у мяне, каб ты ўдушыўся, а сяла не чапай, — крычала .. жанчына. Лобан.

2. Памерці ад чаго‑н. засеўшага ў горле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уздрыгану́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Тое, што і уздрыгнуць. Павітаўшыся, Вера Ігнатаўна аж уздрыганула ад стуку, якому адгукнуўся звон шклянак. Пестрак. Экскаватар уздрыгануў, апусціў уніз зубчатую пашчу. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уракну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Тое, што і урачы. А сакрэты былі такія, што ў Грыбка цяліцу нехта ўракнуў, і яна ні есці, ні піць не бярэ. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)