канфекцыён

(ням. Konfektion, ад лац. confectiu = выраб)

гандаль гатовым адзеннем, а таксама майстэрня, дзе шыюць адзенне для продажу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

канфера́нс

(фр. conférence)

выступленне на сцэне, звязанае з аб’яўленнем нумароў праграмы эстраднага прадстаўлення, а таксама тэкст такога выступлення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кюве́та

(фр. cuvette)

плоская прамавугольная ванначка для праяўлення і апрацоўкі фатаграфічных негатываў і дыяпазітываў, а таксама траўлення клішэ.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лейбл

(англ. label = ярлык, этыкетка)

невялікая фірменная метка на адзенні, від таварнага знака, які мае таксама дэкаратыўнае значэнне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыяфанаскапі́я

(ад гр. diaphanes = празрысты + -скапія)

прасвечванне прыдаткавых пазух носа, а таксама вочных яблыкаў для вызначэння іх стану.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

макаро́ны

(іт. maccheroni)

харчовы прадукт з прэснага цеста ў выглядзе тонкіх трубачак, а таксама страва з такога прадукту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мане́рка

(польск. manierka, ад ням. Manöverflasche)

паходная металічная пляшка, а таксама накрыўка да яе, якая ўжываецца замест шклянкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аўтаба́за

(ад аўта- + база)

транспартнае прадпрыемства па арганізацыі перавозак на аўтамабілях, а таксама месца стаянкі і рамонту аўтамабіляў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіпердактылі́я

(ад гіпер- + гр. daktylos = палец)

павялічаная супраць нормы колькасць пальцаў, якая была ўласціва іхтыязаўрам (параўн. таксама гіперфалангія).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гірастабіліза́тар

(ад гіра- + стабілізатар)

гіраскапічнае прыстасаванне для стабілізацыі аб’ектаў або прылад, а таксама для вызначэння іх вуглавых адхіленняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)