1. Навука аб жыццёвых функцыях і дзейнасці жывога арганізма і яго частак. Параўнальная фізіялогія.// Спецыяльны прадмет, які вывучае гэту навуку. Лекцыі па фізіялогіі.
2. Сукупнасць жыццёвых працэсаў, якія адбываюцца ў жывым арганізме ці яго органах. Фізіялогія раслін. Фізіялогія жывёлы. Фізіялогія цэнтральнай нервовай сістэмы.// Характар, асаблівасці якіх‑н. жыццядзейных функцый. Фізіялогія дыхання. Фізіялогія кровазвароту.//перан. Грубая пачуццёвасць.
•••
Фізіялогія гукаў мовы — раздзел фанетыкі, які вывучае будову моўнага апарата і яго дзейнасць у працэсе маўлення.
[Грэч. phisis — прырода і logos вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
но́жкаж.
1. Füßchen n -s, - (ступня); Béinchen n -s, - (нагавышэйадступні);
скака́ць на адно́й но́жцы auf éinem Bein hüpfen;
2. (у мэбліі пад.) Fuß m -es, Füße, Bein n -(e)s, -e;
3. (у раслін) Stiel m -s, -e;
4.спец.:
но́жка цы́ркуля Schénkel des Zírkels
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
мікапла́змы
(ад міка- + плазма)
вельмі дробныя мікраарганізмы, якія не маюць клетачнай сценкі; пашыраны ў вадаёмах, сцёкавых водах, тканках раслін і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікрато́м
(ад мікра- + гр. tome = рэзанне)
інструмент для атрымання тонкіх зрэзаў тканак жывёл і раслін для вывучэння іх будовы пад мікраскопам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аўтбры́дзінг
(англ. outbreeding, ад out = па-за + breed = спарваць)
скрыжоўванне жывёл або раслін, якія не знаходзяцца ў роднасных адносінах (параўн.інбрыдзінг).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
апало́г
(гр. apologos = літар. апавяданне)
кароткі павучальны апавядальны твор, пабудаваны на алегарычным паказе жывёл і раслін, у старажытнагрэчаскай і ўсходняй літаратуры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аграфі́зіка
(ад агра- + фізіка)
навука пра фізічныя ўласцівасці грунтоў, фізічныя метады даследавання знешніх умоў жыцця раслін і фізічныя працэсы іх жыццядзейнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
брыёпсіды
(н.-лац. bryopsida)
клас споравых раслін аддзела мохападобных, які ўключае 14 тысяч відаў сфагнавых, андрэевых і брыевых імхоў; лістасцябловыя імхі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
га́лы
(лац. galla = чарнільны арэшак)
паталагічныя новаўтварэнні на органах раслін, якія ўзнікаюць у выніку пашкоджання расліны бактэрыямі, грыбамі, насякомымі, кляшчамі, чарвякамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гарба́та
(польск. herbata, ад лац. herba = зелле + н.-лац. thea < кіт. tē = высушаныя лісты раслінсям. чайных)
тое, што і чай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)