ІНВАРЫЯ́НТ [ад лац. invarians (invariantis) нязменны] у структурнай лінгвістыцы, моўная адзінка ў адцягненасці ад яе канкрэтнай матэрыяльнай рэалізацыі. Напр., усе гукі «а», незалежна ад таго, якім чалавекам і як яны вымаўляюцца, абагульняюцца ў адзін І., што называецца фанемай «а»; усе значэнні іграмат. формы слова «кніга» з’яўляюцца рэалізацыяй аднаго адпаведнага І. іг.д. Структурныя інварыянтныя адзінкі кожнага ўзроўню мовы праяўляюцца ў суадносных варыянтных адзінках маўлення, што замацоўваецца адпаведнымі тэрмінамі: фанема — гук, ці алафон; марфема — морф, ці аламорф; лексема (слова) — лекс, або алалекс, іг.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІХАЛО́ГІЯ ПРА́ЦЫ,
галіна прыкладной псіхалогіі, якая вывучае псіхалагічныя аспекты і заканамернасці працоўнай дзейнасці. Гал. яе задачы звязаны з праблемамі ўдасканальвання вытв. адносін, павышэння якасці працы, паляпшэння ўмоў працы, ліквідавання аварыйных сітуацый іг.д. Пачала фарміравацца ў пач. 20 ст. ў сувязі з навуковай арганізацыяй працыі вырашэннем пытанняў прафес. адбору, прафесійнай арыентацыі. Цесна звязана з медыцынай, фізіялогіяй, тэхнікай, сацыялогіяй іг.д. Створаны спец. метады — тэсты, з дапамогай якіх праводзіцца прафес. адбор. Вылучыліся кірункі: інжынерная псіхалогія, авіяц.ікасм. псіхалогіі, эрганоміка, псіхалогія кіраванняі інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
псеўдані́м
(гр. pseudonymos = носьбіт выдуманага імені)
выдуманае прозвішча, якім карыстаюцца пісьменнікі, мастакі, артысты іг.д.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
штангенінструме́нт
(ад ням. Stange = стрыжань + інструмент)
інструмент для вымярэння лінейных памераў (дыяметраў, даўжынь іг.д.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Spurtm -s, -e і -s спарт. спурт, рыво́к (у бегу іг.д.);
éinen ~ éinlegen зрабі́ць рыво́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГАСПІТАЛІ́ЗМ,
сіндром паталогіі дзіцячага псіхічнага і асобаснага развіцця, як вынік аддзялення дзіцяці ад маці і яго ранняй інстытуалізацыі. У дзіцячым узросце гаспіталізм накладвае негатыўны адбітак на ўсе сферы яго фарміравання як асобы, тармозіць інтэлектуальнае і эмацыянальнае развіццё, разбурае фіз. стан іг.д. Агульныя прыкметы гаспіталізму: страта ў вазе, вяласць, апатычнасць, павышаная санлівасць, мышачны гіпатонус, адыход ад кантактаў з людзьмі (адсутнасць зрокавага сачэння, паваротаў «на голас», «гулення» ў адказ на ласку дарослага), слабы плач іг.д. У крайніх формах гаспіталізму можа прывесці да сур’ёзных душэўных захворванняў (дзіцячы маразм іінш.), хранічнага інфіцыравання, а часам да смерці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНІТА́РНАЯ АСВЕ́ТА,
пашырэнне гігіенічных імед. ведаў сярод насельніцтва пра фарміраванне свядомага і здаровага ладу жыцця; частка дзярж. сістэмы аховы здароўя. Грунтуецца на мед. дысцыплінах: педагогіцы, псіхалогіі, сацыялогіі іінш.Асн. ролю ў арганізацыі С.а. адыгрываюць установы санітарна-эпідэміялагічнай службы. С.а. ўключае: дзярж. фінансаванне, падрыхтоўку кадраў, развіццё матэрыяльна-тэхн. базы, навуковасць, масавасць іг.д. У канцы 1990 — пач. 2000-х г. набыла актуальнасць барацьба з курэннем, злоўжываннем алкаголю, гіпадынаміяй, нерацыянальным харчаваннем іг.д. Барацьба са СНІДам патрабуе растлумачальнай работы сярод насельніцтва пра фактары рызыкі перадачы віруса імунадэфіцыту чалавека і інш.