РУДО́Й (Аркадзь Барысавіч) (24.10.1934, Мінск — 29.11.1998),
бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Д-рбіял.н. (1992). Скончыў БДУ (1958). З 1959 у Ін-це фотабіялогіі. Нац.АН Беларусі. Навук. працы па біясінтэзе хларафілу, механізмах фарміравання хларафілавых кампанентаў пігмент-бялковых комплексаў фотасінтэтычных мембран, узаемным ператварэнні хларафілаў а і в; выявіў існаванне двух тыпаў цэнтраў біясінтэзу хларафілу.
Тв.:
Заключительные стадии образования хлорофилла // Биогенез пигментного аппарата фотосинтеза. Мн., 1988;
Analysis of the chlorophyll biosynthetic system in a chlorophyll b-less barley mutant (разам з Р.А.Шчарбаковым) // Photosynthesis research. 1998. Vol. 58, №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧАРДС ((Richards) Тэадор Уільям) (31.1.1868, г. Джэрмантаўн, штат Пенсільванія, ЗША — 2.4.1928),
амерыканскі хімік. Скончыў Гарвардскі ун-т у Кеймбрыджы (1888, д-р філасофіі), дзе і працаваў з 1889 (з 1901 праф.). Навук. працы па вызначэнні і ўдакладненні атамных мас хім. элементаў. Распрацаваў новую методыку і апаратуру, пры дапамозе якой з вял. дакладнасцю вызначыў атамныя масы 25 хім. элементаў (1888—1923). Эксперыментальна пацвердзіў законы электролізу Фарадэя (1902). Даказаў існаванне ізатопаў: вызначыў, што атамныя масы свінцу, атрыманага з уранавых і з торыевых руд, розныя. Нобелеўская прэмія 1914.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДО́ЎСКАГА ЭФЕ́КТ,
узнікненне вярчальнага мех. моманту ў целе, якое апрамяняецца эліптычна (ці цыркулярна) палярызаваным святлом. Абумоўлены наяўнасцю адметнага ад нуля моманту імпульсу ў фатонаў святла з такой палярызацыяй. Адкрыты А.І.Садоўскім (1898), выяўлены эксперыментальна амер. фізікам Р.Бетам (1935). Існаванне С.э. дазваляе выкарыстоўваць закон захавання моманту імпульсу пры даследаванні з’яў узаемадзеяння эл.-магн. выпрамянення з рэчывам.
Літ.:
Розенберг Г.В. Наблюдение спинового момента сантиметровых волн // Успехи физ. наук. 1950. Т. 40, вып. 2;
Бокуть Б.В., Митюрич Г.С., Шепелевич В.В. Эффект Садовского в поглощающих гиротропных средах. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНЫ РАБО́ЧЫ ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л,
міжнароднае аб’яднанне с.-д. партый ў 1923—40. Засн. на аб’яднаўчым кангрэсе Бернскага інтэрнацыянала і Інтэрнацыянала 2 1/2 (май 1923, г. Гамбург, Германія). У сваёй дзейнасці кіраваўся ідэалаг. ўстаноўкамі і тэорыямі рэфармізму («арганізаваны капіталізм», «гаспадарчая дэмакратыя», «чыстая дэмакратыя» і інш.), адмоўна ставіўся да камуніст. руху і СССР. Спыніў існаванне ў пач. 2-й сусв. вайны, пасля таго як ням.-фаш. войскі акупіравалі г.Брусель (1940), дзе з 1935 знаходзілася штаб-кватэра С.р.і. Яго пераемнікам у наш час з’яўляецца Сацыялістычны інтэрнацыянал (засн. ў 1951).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
экалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да экалогіі. Экалагічны баланс прыроды. Экалагічныя ўмовы. □ Ад станоўчага вырашэння экалагічных праблем у значнай ступені залежаць дабрабыт цяперашняга і будучага пакаленняў, існаванне самой цывілізацыі.«Звязда».// Звязаны з умовамі навакольнага асяроддзя, якія ўздзейнічаюць на арганізм. Экалагічныя фактары. Экалагічная прыстасаванасць віду.
•••
Экалагічны крызіс — крытычны стан навакольнага асяроддзя, які пагражае існаванню людзей, выкліканы безгаспадарчым выкарыстаннем вады, паветра, глебы, расліннага і жывёльнага свету.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэлі́гія
(лац. religio)
1) форма грамадскай свядомасці, у аснове якой ляжыць вера ў існаванне звышнатуральных сіл (багоў, духаў, анёлаў і інш.);
2) адзін з напрамкаў такой грамадскай свядомасці (будызм, іслам, хрысціянства).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
лёс1
(польск. los, ад с.-в.-ням. lōz)
1) незалежны ад волі чалавека ход падзей, збег абставін;
2) далейшае існаванне, будучыня;
3) доля, становішча ў жыцці (напр. жаночы л.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АРХІМЕ́ДА АКСІЁМА,
зводзіцца да таго, што пры паўтарэнні дастатковай колькасці разоў меншага з двух зададзеных адрэзкаў можна атрымаць адрэзак, большы за большы з іх (сфармулявана Архімедам). Адносіцца таксама да плошчаў, аб’ёмаў, лікаў і інш. У агульным выпадку, калі A і B — два значэнні адной і той жа велічыні і A < B, можна заўсёды знайсці такі цэлы лік m, што Am > B; на гэтым заснаваны працэс паслядоўнага дзялення ў арыфметыцы і геаметрыі. У 19 ст. выявілася існаваннет.зв. неархімедавых велічынь, у дачыненні да якіх Архімедава аксіёма не выконваецца (напр., вектары, для якіх паняцце няроўнасці страчвае сэнс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ БОРЦЬ»,
часопіс Беларускага кааператыўнага т-ва «Пчала». Выдаваўся са жн. 1934 да мая 1938 у Вільні на бел. мове. Рэдактар-выдавец Л.А.Войцік (Зоська Верас). Першыя 5 нумароў надрукаваны на шапірографе, астатнія — друкарскім спосабам. Асвятляў пытанні пчалярства, садоўніцтва, агародніцтва, дробнай жывёлагадоўлі і інш. Закранаў праблемы бел. мовы і школьніцтва. Змяшчаў матэрыялы пра мядова-лекарскія зёлкі, вершы і апавяданні, тэматычна звязаныя з пчалярствам. Меў старонку для жанчын, куток наймалодшых, паштовую скрынку. Абменьваўся матэрыяламі з рус., польск., укр., чэш. і ням. пчалярскімі часопісамі. Спыніў існаванне з-за фінансавых цяжкасцяў. Выйшла 25 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАХІ́Н (Аляксандр Паўлавіч) (н. 1.8.1951, г. Бабруйск),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ. У 1975—91 у Ін-це фізікі, з 1992 вучоны сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, з 1995 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі АН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Прадказаў існаванне і распрацаваў тэорыю палярызаванай люмінесцэнцыі шмататамных малекул у газавай фазе.
Тв.:
Ориентационная корреляционная функция классического ансамбля свободных асимметричных волчков // Доклады АНБССР, 1979. Т. 23, № 11;
Поляризация флуоресценции свободных многоатомных молекул (разам з В.А.Таўкачовым) // Оптика и спектроскопия, 1981. Т. 51, вып. 2.