засмяя́ць, ‑смяю, ‑смяеш, ‑смяе; ‑смяём, ‑смеяце; зак., каго-што.

Разм. Высмеяць, абсмяяць. — Людзі ўбачаць, заўтра засмяюць.. скажуць, аглядала тваю хату, — ціха засмяялася Волька, стоячы з Міхалам у сябе на парозе. Васілевіч.

•••

Куры засмяюць гл. курыца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заці́шна,

1. Прысл. да зацішны.

2. безас. у знач. вык. Ціха, бязветрана. Тут, пад стогадовымі соснамі, пад волатамі-дубамі, было зусім зацішна. Шамякін. Сонца грэла слаба, .. але пры сцяне было зацішна і нават цёпла. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцішка́, прысл.

Абл.

1. Ціха, нягучна. Настрой у нас быў прыўзняты, мы сцішка перагаворваліся, жартавалі. Ляўданскі.

2. Непрыкметна, патаемна. І вось, паявіўшыся неўзаметку, сцішка, усё больш і больш мяне пачынала трывожыць адчуванне нейкай няёмкасці. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nastać

nasta|ć

зак. настаць; надысці;

~ło lato — надышло лета;

~ły zimna — надышлі халады;

~ła cisza — стала ціха

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

захма́раны, ‑ая, ‑ае.

Зацягнуты, пакрыты хмарамі. Сіні дымок сцелецца над кустамі, не паднімаецца ў захмаранае неба. Асіпенка. Макоўчык, .. гледзячы ў бок захмараных гор, прамовіў раздумліва: — Глядзі ты, там лье, як з прорвы, а тут — ціха... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыту́льна,

1. Прысл. да прытульны.

2. безас. у знач. вык. Утульна, прыемна. У хаце каля акна было прытульна, ціха і весела. Чорны. Каля роднай мамкі Селі мы ў радок. Нам прытульна, добра, Цёплы наш куток. Журба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэкламава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак., што і без дап.

Выразна чытаць на памяць мастацкія творы. Дэкламаваць вершы. □ Некалькі хвілін Сцяпан Сямёнавіч уважліва прыглядаўся да вучняў, потым падышоў да акна і ціха, але надзвычай выразна пачаў дэкламаваць. Шыловіч.

[Ад лац. declamare.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сіцца, ‑сіцца; незак.

Уздымацца над навакольнымі прадметамі. У цэнтры паляны высіўся двухпавярховы драўляны дом з невялікім садам, агародам і гаспадарчымі прыбудовамі. В. Вольскі. Шпіталь быў недалёка, у невялічкім парку, дзе ціха высіліся стагоднія ліпы і вязы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажо́ўклы, ‑ая, ‑ае.

Які зрабіўся жоўтым, набыў жоўтае адценне (звычайна ад часу, пры завяданні і пад.). Пажоўклая папера. Пажоўклая трава. □ З прыдарожных бяроз ціха асыпалася ў мурог пажоўклае лісце. Бажко. Бацька ляжаў схуднелы, з пажоўклым тварам. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўрубе́ль, ‑бля, м.

Манета вартасцю ў пяцьдзесят капеек. Калі на стале зазвінелі грыўні, залатоўкі, саракоўкі і паўрублі, Садовіч ціха сказаў Лабановічу: — Давай, брат, папрабуем. Колас. — Вось што, хлопцы, — сказаў Алесь. — Пакіньце вы гэты паўрубель на снеданне. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)