Табе́, Д. і М. скл. займенніка ты (гл.), Тв. скл. табо́ю/табо́й (ТСБМ, Нас., Ласт., Некр. і Байк.), ст.-бел. тобѣ, тобе (Карскі, 2–3, 191), tobie, tebe (Хроніка Быхаўца). Параўн. укр. тобі́, польск. tobie, чэш. tobě, стараж.-рус. тобѣ, што на фоне рус. тебе́, в.-луж. tebi, н.-луж. tebje, славац. tebe, славен. tebi, серб.-харв. тѐби, балг. те́бе, макед. тебе, ст.-слав. тебѣ ’тс’ (гл. цябе) разглядаюцца як другасныя формы, узнікшыя па аналогіі з формамі Тв. скл. адз. л. у якасці паўночнаславянскай інавацыі, гл. Цітка, Kronika, 128.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ашальмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., каго.
Разм.
1. Беспадстаўна аб’явіць нягоднікам, шэльмай; зняславіць каго‑н. [Лабановіч:] — Не, брат Янка, нельга доўга заставацца на адным месцы, бо яно цябе заесць і ашальмуе. Няхай жыве вандроўніцтва! Колас.
2. Ашукаць, падмануць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасвіста́цца, ‑свішчуся, ‑свішчашся, ‑свішчацца; зак.
Разм.
1. Свістам прымусіць каго‑н. адазвацца, адгукнуцца.
2. Свішчучы доўгі час, дайсці да непрыемных вынікаў. — Ну што, дасвістаўся? — здзекліва спытаў Толік, калі ўсе выйшлі. — За цябе чуць штрафу не заплацілі. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што і без дап.
Вартаваць некаторы час. Павартаваць чужыя рэчы. Павартаваць да пяці гадзін. □ [Максім:] Калі ўжо выбраўся, то і добра: павартуеш сёння за мяне, а я другі раз за цябе. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгарачы́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Разагрэць каго‑н., чыё‑н. цела. Бег разгарачыў цела. Работа разгарачыла хлопца. // перан. Узбудзіць, узрушыць. — Чаму гэта абавязвае нас [Максіма і Андрэя], а цябе не? — каб яшчэ больш разгарачыць сябра, спытаў Максім. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
hopeless [ˈhəʊpləs] adj.
1. безнадзе́йны, безвыхо́дны, бесперспекты́ўны;
hopeless illness невыле́чная хваро́ба
2. (about, of, for) які́ страціў надзе́ю, у адча́і;
He is hopeless for the future. Ён не мае надзеі на будучае.
3. infml ніку́ды не ва́рты, безнадзе́йна ке́пскі;
You are hopeless! Цябе ўжо не выправіш!
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
дайгра́цца і даігра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Легкадумнымі паводзінамі давесці сябе да якіх‑н. непрыемных вынікаў. Нервы не вытрымліваюць, бацька ціха плача: — А ну цябе к чорту, даіграўся, герой, цьфу! Як цяпер людзям у вочы глянуць?! Рызыкант. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даклі́кацца, ‑клічуся, ‑клічашся, ‑клічацца; зак., каго.
Разм. Клічучы, завучы, прымусіць адазвацца, прыйсці; дазвацца. Часам было цяжка яго [Стася] даклікацца. Гукаеш, гукаеш, а ён глядзіць на цябе і маўчыць. Шамякін. — Спіць. Як з ног зваліўся. Не дабудзішся, не даклічашся... Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяссо́нны, ‑ая, ‑ае.
Які праводзіцца без сну. Ніна Андрэеўна глядзела на.. [мужаў] засмучаны абветраны твар, на чырвоныя ад бяссонных начэй вочы. Якімовіч. // Які не спіць, не хоча спаць. — Няма на цябе ўгамону, бяссонны, — няласкава сустракае.. [свякруха] таго, хто ўвайшоў. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліслі́вец, ‑ліўца, м.
1. Той, хто ліслівіць, схільны да ліслівасці; падлізнік. — Юзік, ну і пуга ў цябе!.. Ого! — прыцмокваючы языком, гаварыў каторы ліслівец і прасіў: — Дай патрымацца хоць... Хадановіч.
2. Разм. Той, хто любіць лашчыцца да каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)