1. Які мае адносіны да апатыі. Апатычны стан.// Які выяўляе апатыю. Гэта быў доўгі маўклівы мужык з апатычным выразам беднага на расліннасць твару.Зарэцкі.
2. Які знаходзіцца ў стане апатыі; схільны да апатыі; абыякавы. Успамінаўся першы муж — сумны дома і апатычны на рабоце.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыважэ́рны, ‑ая, ‑ае.
Які жывіцца чужой кроўю, мясам (пра звера). — Няма звера страшнейшага за тыгра, — крыкнуў Тарыел.. — Ён самы крыважэрны звер на свеце.Самуйлёнак.//перан.Схільны да забойстваў; жорсткі, люты. Няўжо мірны чалавек, якога пагрозамі прымусілі ўстрымацца ад подпісу, адразу ж зробіцца крыважэрным прыхільнікам вайны?Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́тасцівыілітасці́вы, ‑ая, ‑ае.
Схільны да літасці; спачувальны, спагадлівы. Літасцівае сэрца. □ Жыццё ўсяму навучыць: Ад шчасця да бяды — Адзін, як кажуць, крок, І ад яе мы не застрахаваны... Дык ад гаротніка не адварочвайся убок, Будзь літасцівы, чалавечны і гуманны!Валасевіч.
•••
Божа (божачка) літасцівы!гл. бог.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буя́н, ‑а, м.
Той, хто схільны буяніць; скандаліст. Яшчэ на рэпетыцыях Іван, гэты ўсяму інстытуту добра вядомы буян, калі трэба было цалавацца, чырванеў і адмаўляўся.Карпюк.Усё мяне здзіўляла. Жанчыны, не па-вясковаму баявыя і спрытныя на язык, мужчыны — маўклівыя ў працы і буяны, калі вып’юць.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
contemplative
[kənˈtemplətɪv]
adj.
1) заду́маны, задуме́нны; сузіра́льны; схі́льны да ро́здуму, ро́здумны
2) паглы́блены
a contemplative life — жыцьцё паглы́бленае ў ро́здум аб рэлі́гіі, маліто́ўнае жыцьцё
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
inclined
[ɪnˈklaɪnd]
adj.
1) схі́льны, гато́вы
to feel inclined — быць схі́льным, мець ахво́ту
2) спа́дзісты, нахі́лены; ко́сы, касы́; пад куто́м
inclined plane — нахі́льная ро́ўніца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
susceptible
[səˈseptəbəl]
adj.
1) ура́жлівы, чу́лы, чульлі́вы
susceptible nature — ура́жлівая нату́ра
2) успрыма́льны, пада́тлівы, схільны
a theory susceptible of proof — тэо́рыя, яку́ю лёгка даве́сьці
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
кплі́вы, ‑ая, ‑ае.
Схільны да кпін, які любіць насміхацца над іншымі. Кплівы чалавек.// Які заключае ў сабе кпіны. У панскім кплівым смеху Мітрафан адчуў абразу сваёй чалавечай годнасці.Пальчэўскі.Кубак адразу згроб сабе Рыгор.., Ладымер заўважыў гэта, і тонкія яго губы скрывіліся ад кплівай да гэтакай сквапнасці ўсмешкі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаваркі́, ‑ая, ‑ое.
Схільны да размоў, ахвочы пагаварыць; проціл. маўклівы. Вясёлы, гаваркі, востры на слова, .. [Аляксей Іванавіч] цэлымі днямі частаваў сваіх слухачоў.. новымі цікавымі гісторыямі.Новікаў.[Яфрэйтар] быў жвавы, гаваркі, ветлівы, зусім не падобны да сваіх маўклівых і хмурых салдат.Мележ.//перан. Шумны, ажыўлены. Я палюбіў юначай душой гаваркія гарадскія вуліцы.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забабо́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які верыць у забабоны, схільны да забабонаў (пра чалавека). Забабонныя людзі лічаць, што падкова прыносіць шчасце.
2. Заснаваны на забабонах, прасякнуты забабонамі. Хоць расказы Яўхіма аб камені з крыжам былі заўсёды прасякнуты забабоннаю вераю і страхам, аднак і ў іх прасвечвай зярняткі праўды.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)