маўрыта́нскі

1. (у адносінах да дзяржавы) mauretánisch;

2. гіст. máurisch;

маўрыта́нскі стыль máurischer Stil

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

высакамо́ўны hóchtrabend, schwülstig, schwúlstig, bombástisch; gezíert (напышлівы); geschráubt (мудрагелісты);

высакамо́ўны стыль ein gezíerter [schwülstiger] Stil

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

stilted [ˈstɪltɪd] adj.

1. derog. напы́шлівы, высака мо́ўны;

stilted style высакаро́дны стыль

2. прыпадня́ты;

a stilted arch прыпадня́тая а́рка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

grotesque​1 [grəʊˈtesk] n.

1. гратэ́скавы персана́ж (у кніжцы або на карціне)

2. the grotesque гратэ́скавы стыль у маста́цтве

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

florid [ˈflɒrɪd] adj.

1. чырво́ны; пачырване́лы (твар)

2. квяці́сты; напы́шлівы, вы́чварны;

a florid language/style напы́шлівая мо́ва/напы́шлівы стыль

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

брас​2

(фр. brasse)

стыль плавання на грудзях, пры якім рукі рухаюцца пад вадой.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кала́ж, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. У выяўленчым мастацтве: наклейванне на якую-н. аснову матэрыялаў рознай фактуры і колеру; сам твор, выкананы такім чынам.

2. Прыём эклектычнага спалучэння разнародных элементаў (па форме, змесце, якасці і пад.), а таксама выраб, створаны з выкарыстаннем такога прыёму.

|| прым. кала́жны, -ая, -ае.

К. стыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

НЕАПЛАСТЫЦЫ́ЗМ,

кірунак у зах.еўрап. жывапісе 1-й пал. 20 ст. Засн. ў 1917 П.Мондрыянам, які сфармуляваў тэорыю і мэты Н. ў час. «Style» («Стыль») і брашуры «Неапластыцызм» (1920). Гал. рыса Н. — строгае выкарыстанне выяўл. сродкаў. Карціна будавалася на элементарных апазіцыях: колер — не колер (ахраматычныя колеры), гарызанталь — вертыкаль, буйное — дробнае. Для пабудовы яе формы Н. дапускаў толькі гарыз. і верт. лініі і перасячэнне іх пад прамым вуглом, адмаўляўся мазок для падкрэслівання плоскаснасці, асн. колеры — чырвоны, сіні і жоўты, да якіх дадаваліся толькі чорны і белы. Адзінства гэтых процілегласцей, на думку Мондрыяна, сімвалізуе ўраўнаважанасць сіл у гармоніі светабудовы. Канцэпцыю Н. прынялі мастакі групы «Стыль».

Да арт. Неапластыцызм. П.​Мондрыян. Нью-Йорк-сіці I. 1942.

т. 11, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жанр, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Род твораў у галіне якога-н. мастацтва, які характарызуецца пэўнымі ўласцівасцямі, сюжэтнымі і стылістычнымі прыкметамі.

Лірычны ж.

Ж. ваеннага рамана.

2. Жывапіс на бытавыя тэмы (спец.).

Пейзаж і ж.

3. перан. Манера, стыль.

Спектакль у новым жанры.

|| прым. жа́нравы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ракако́

(фр. rococo)

архітэктурны, мастацкі стыль 18 ст., які вызначаўся складанасцю форм і вычварным арнаментам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)