гідралагічны заказнік рэсп. значэння ў Карэліцкім р-не Гродзенскай вобл. Створаны ў 1996 з мэтай стабілізацыі гідралагічнага рэжыму рэк Нёман і Уша. Пл. 3107 га.
Асн. ч. займае тарфяное радовішча Воўчае балота. На астатняй тэрыторыі рэльеф спадзісты, на краявых участках сярэднеўзвышаны, месцамі перасечаны рэкамі, лагчынамі, ярамі. Пераважаюць хвойнікі імшыстыя і чарнічныя. Ельнікі, беразнякі, чорнаалешнікі; участкі дубу, клёну. Травяністыя расліны купальнік горны, кураслеп лясны, лінея паўночная, сон лугавы, валжанка двухдомная, шалфей лугавы занесены ў Чырв. кнігу. У фауне: лось, алень, казуля, дзік, заяц русак і бяляк, куніца, ліс, андатра, норка, выдра, глушэц, цецярук; барсук, сіпуха, пустальга звычайная, бусел чорны і чайка малая занесены ў Чырв. кнігу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЗЕР ((Moser) Лукас) (каля 1390, г. Вейль-дэр-Штат, Германія — пасля 1434),
нямецкі жывапісец. Працаваў у Швабіі. Аўтар алтара св. Марыі Магдаліны ў царкве ў Тыфенброне каля г. Бадэн (жывапісныя кампазіцыі «Падарожжа па моры», «Сон святых, якія прыбылі ў Марсель», «Яўленне св. Магдаліны жонцы князя», «Апошняе прычашчэнне св. Магдаліны ў саборы Экса», «Св. Марта», «Св. Лазар», «Магдаліна выцірае ногі Хрысту ў час балю ў Сімона», «Хрыстос з дзевамі разумнымі і неразумнымі», усе 1432). Вял. дакладнасцю і назіральнасцю вызначаецца перадача тыпажу персанажаў, арх. і пейзажнага фону, светлавых эфектаў, што сведчыць пра блізкасць мастака да жывапісных прыёмаў ранняга нідэрл. Адраджэння.
Я.Ф.Шунейка.
Л.Мозер. Алтар св. Марыі Магдаліны ў царкве ў Тыфенброне. 1432.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУШКА́Р (Мікалай Мікітавіч) (8.5.1919, г.п. Барысаўка Белгародскай вобл., Расія — 29.12.1993),
бел. мастак-кераміст. Засл. дз. маст. Беларусі (1990). Скончыў Харкаўскае маст. вучылішча (1937). Яго работы выкананы ў мяккіх акруглых формах, з натуральных матэрыялаў (пераважна шамот, тэракота), вызначаюцца лірычнасцю, выразным псіхалагізмам, добрым веданнем нар. традыцый, часта гумарыстычнай трактоўкай сюжэтаў і персанажаў. Сярод твораў: «Беларуская бульба», «Браткі-беларусы» (абодва 1966), «Мы з табою, як рыбка з вадою», «Дамашняя баталія» (абодва 1975), «Паляшук-пясняр» (1976), «Дударыкі-дудары» (1978), «Кум і кума» (1979), «Палескія напевы» (1980), «Мой родны кут» (1981), «Сон палешука» (1982), «Гарманіст», «Музыка» (абодва 1983), «Несцерка» (1984), «Сямейны хор» (1985) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сма́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Прыемны на смак (у 1 знач.); апетытны. Смачная цукерка. Смачныя ягады. □ — А мы сёння халаднік елі, — ага! З цыбуляю ды агуркамі. Смачны, смачны, — пахваліўся Сцёпка.Крапіва.Тлустае мяса вугра вельмі смачнае.В. Вольскі.Бульба трапіла смачная — сопкая, разварыстая, лепшая, чым наша.Якімовіч.
2. Які прыносіць здавальненне; прыемны (пра сон). Салодкі, смачны і глыбокі быў сон Рыгора — не дарма ж ён праспаў столькі.. гадзін!Гартны.
3.перан.Разм. Каларытны, сакавіты. І мы, спыніўшыся, рагаталі тым смачным, здаровым смехам, які прыходзіць нячаста.Брыль.Па хаце разлягалася заўзятае, смачнае сапенне.. сонных людзей.Зарэцкі.
•••
Смачны кусок (кавалак)гл. кусок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
beauty[ˈbju:ti]n.
1. краса́, хараство́, прыгажо́сць;
a beauty contest ко́нкурс прыгажо́сці;
a beauty queen карале́ва прыгажо́сці;
a beauty sleepсон днём (перад вечарынай, балем і да т.п.);
a beauty spot прыго́жая мясці́на
2. красу́ня, прыгажу́ня
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
накаса́цца, ‑аецца; зак.
Разм. Не ў час або нечакана з’явіцца, сустрэцца каму‑н.; надарыцца. Бяда накасалася. □ Раптам Яўген Іванавіч падхапіўся з крэсла, рукою памацаў скронь. І трэба ж якраз накасацца начальніку цэха Кісялёву са сваімі праблемамі.Мыслівец.[Дзядок:] — Ці праўда гэта, ці мо сон накасаўся!Лукша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
marzenie
н. мара, летуценне, мроя;
senne marzenie — сон;
marzenie ściętej głowy — пустая мара; нязбыўныя летуценні
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
mocny
моцны; дужы; трывалы;
mocny sen — моцны сон;
mocny z polskiego — моцны ў польскай мове
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
głęboki
глыбокі;
głęboki talerz — глыбокая талерка;
głęboki umysł — глыбокі розум;
głęboki sen — глыбокі (моцны) сон
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
sklejać
skleja|ć
незак. склейваць;
sen sklejać powieki — сон сплюшчвае павекі; ад сну зліпаюцца павекі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)