2.узнач.прым. Які знаходзіцца ў падпарадкаванні каго‑, чаго‑н. Падначалены афіцэр. □ У большасці ранніх паэм Купалы элементы драматычнага дыялогу ў развіцці дзеяння іграюць чыста падначаленую ролю.Ярош.
3.узнач.наз.паднача́лены, ‑ага, м.; паднача́леная, ‑ай, ж.Службовая асоба, якая падначальваецца каму‑н. старшаму па рабоце. На чале груп стаялі спрактыкаваныя ў ваенных справах людзі. Яны стараліся прыдаць сваім падначаленым выпраўку і ваенны выгляд.Колас.Бывалы лётчык-франтавік паказаў падначаленаму, як трэба лятаць у баявой абстаноўцы.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памо́чнік, ‑а, м.
1. Той, хто памагае каму‑н. у чым‑н.; памагаты (у 1 знач.). [Грыша] лепш за ўсіх займаўся ў аўтамабільным гуртку, першым навучыўся вадзіць машыну і быў добрым памочнікам Сцяпану Захаравічу ў дарозе.Жычка.
2.Службовая асоба, якая дапамагаў па службе іншаму, асноўнаму работніку і з’яўляецца яго намеснікам. У воласці я застаў пісара і яго памочніка.Колас.Павел адразу пазнаў у .. [хлопчыку] малодшага брата Івана Сянчэні — Сярожу, які вучыўся на памочніка машыніста.Шахавец.
3.Разм. Тое, што і памагаты (у 2 знач.). Кірыл стаў фашысцкія памочнікам, вылюдкам, як сама Амельяніха яго называла.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяк
(ад гр. diakonos = служка)
1) ніжэйшы царкоўны служыцель у праваслаўнай царкве; псаломшчык;
2) пісец у Стараж. Русі, а ў 14—17 ст.службовая асоба ў дзяржаўных установах Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
знахо́дзіцца [быць] у зале́жнасціábhängen*vi, ábhängig sein (ад каго-н. von D);
у зале́жнасці ад абста́він je nach den Úmständen [Verhältnissen], je nachdém;
2.грам.Únterordnung f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дыплама́т
(фр. diplomate, ад гр. diploma = літар. ліст, складзены ўдвая)
1) службовая асоба, упаўнаважаная ўрадам для афіцыйных зносін з прадстаўнікамі замежных дзяржаў;
2) перан. чалавек, які дабіваецца сваёй мэты тонкімі і ўмелымі адносінамі з людзьмі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ПРЫПЕ́ЎКА,
частушка, жанр славесна-музычнага фальклору. Вядома ў творчасці многіх народаў. У беларусаў — аднастрофная, пераважна чатырохрадковая песенька хуткага ці павольнага тэмпу выканання («пад польку» ці «пад вальца»), Верш П. харэічны, рыфмоўка перакрыжаваная ці парная. Вызначаецца лаканізмам, ідэйнай і тэматычнай разнастайнасцю: ад інтымнай лірыкі да гратэску і вострай сатыры. Значнае месца ў П. належыць гумарыст., любоўнай, часткова эратычнай тэматыцы. Найб. ранняя фіксацыя тэрміна «П.» ў «Слове пра паход Ігаравы». Найб. ранні збор бел. П. адносіцца да пач. 19 ст. Захоўвае відавочную сувязь з танцам, рытмічнымі рухамі, блізкімі да танца. Службовая роля П. як песні да танца адбіліся ў шматлікіх яе нар. назвах: скакухі, плясухі, таптушкі і інш. Пры багацці прыпевачнага рэпертуару (да 150 тэкстаў ад аднаго інфарматара) і пранікальнасці П. у розныя абрадавыя і пазаабрадавыя дзействы (хрэсьбіны, вяселлі, вечарынкі і інш.) бел.нар. П. не мае асобнага месца ў традыц. абрадавым календары.
Пад уплывам фальк. П. ўзнікла літ. П. (Дз.Бедны, У.Маякоўскі). У літ. П. атрымалі развіццё жанравыя асаблівасці нар. П.: злабадзённасць зместу, прамалінейнасць выказвання, экспрэсіўнасць лексікі. Сродкі маст. выяўлення рэчаіснасці нар. П. (трапнасць, гратэскавасць, гнуткасць) выкарыстоўвалі ў сваіх творах В.Дунін-Марцінкевіч, Я.Купала, М.Багдановіч, П.Броўка, К.Крапіва, Р.Барадулін і інш. П. ўваходзяць у рэпертуар нар. калектываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭЗІДЭ́НТ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
найвышэйшая службовая асоба ў Рэспубліцы Беларусь, кіраўнік бел. дзяржавы. Пасада ўведзена Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь 1994. Статус Прэзідэнта ўстаноўлены Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі), прынятай на рэсп. рэферэндуме 24.11.1996. Прэзідэнт з’яўляецца гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, увасабляе адзінства народа, ажыццяўляе рэалізацыю асн. кірункаў унутр. і знешняй палітыкі, прадстаўляе дзяржаву ў зносінах з інш. дзяржавамі і міжнар. арг-цыямі, прымае меры па ахове суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе нац. бяспекі і тэр. цэласнасці, забяспечвае паліт. і эканам. стабільнасць, пераемнасць і ўзаемадзеянне органаў дзярж. улады, з’яўляецца Галоўнакамандуючым Узбр. Сіламі дзяржавы. Асобе Прэзідэнта нададзена прававая недатыкальнасць, яго гонар і годнасць ахоўваюцца законам. Прэзідэнтам можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і пастаянна пражывае ў Беларусі не менш як 10 гадоў непасрэдна перад выбарамі. Прэзідэнт выбіраецца на 5 гадоў на аснове ўсеаг. выбарчага права пры тайным галасаванні. Адна і тая ж асоба можа займаць гэту пасаду не больш як 2 тэрміны. Парадак вылучэння кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта і яго выбараў рэгламентуецца Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам. Кампетэнцыя Прэзідэнта, яго паўнамоцтвы і абавязкі замацаваны ў арт. 84—86 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Законе аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 10.7.1994 абраны А.Р.Лукашэнка, 9.9.2001 ён перавыбраны на другі тэрмін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ка́нцлер
(ням. Kanzler, ад с.-лац. cancellarius)
1) кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі ў Вялікім княстве Літоўскім, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі, член паноў-рады;
2) вышэйшая службовая асоба ў некаторых краінах;
3) прэм’ер-міністр у Аўстрыі і Германіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
магістра́т
(лац. magistratus = улада, кіраўніцтва)
1) прадстаўнік вышэйшай улады ў Стараж. Рыме, напр.консул, прэтар, трыбун і інш.;
2) орган гарадскога самакіравання ў некаторых краінах (параўн.муніцыпалітэт);
3) ніжэйшая судовая або паліцэйская службовая асоба ў некаторых краінах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЗБРО́Я (юрыд.),
устройствы і прадметы, канструктыўна прызначаныя для паражэння жывой ці інш. цэлі, а таксама для падачы сігналаў. У адпаведнасці з нац. заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у залежнасці ад мэты выкарыстання адрозніваюць З. грамадзянскую, службовую і баявую. Да грамадзянскай З. належыць: З. самаабароны [агнястрэльная гладкаствольная і бясствольная, святлогукавога дзеяння, газавая З. (газавыя пісталеты і рэвальверы, мех. распыляльнікі, аэразольныя і інш. ўстройствы), электрашокавыя ўстройствы і іскравыя разраднікі]; спартыўная З. (агнястрэльная з наразным ствалом і гладкаствольная, халодная клінковая, кідальная, пнеўматычная); паляўнічная З. (агнястрэльная розных тыпаў, халодная клінковая і інш.); сігнальная З. (трасіруючыя кулі і снарады, дымавыя снарады і інш.); халодная З., прызначаная для нашэння з нац. касцюмам, казацкай і інш. формай. Службовая З. ўключае агнястрэльную гладкаствольную, наразную караткаствольную і інш. У паняцце баявая З. ўваходзяць усе яе віды, прызначаныя для вырашэння баявых і аператыўна-службовых задач, прынятыя на ўзбраенне рознымі органамі дзяржавы і іх супрацоўнікамі ў адпаведнасці з заканадаўствам. У шэрагу краін права легальна набываць, трымаць і выкарыстоўваць З. маюць усе або асобныя грамадзяне (у ЗША больш за 200 млн., у Расіі каля 4 млн., у Рэспубліцы Беларусь каля 200 тыс. адзінак такой З.). У Рэспубліцы Беларусь З. можа знаходзіцца ў насельніцтва толькі пры наяўнасці спец. дазволу праваахоўных органаў. Ваеннаслужачыя, звольненыя ў запас або ў адстаўку, маюць права трымаць корцік ці інш. халодную З. Крымін. заканадаўства Беларусі ўстанаўлівае адказнасць за незаконнае нашэнне, захоўванне, набыццё, выраб, збыт і крадзеж З., боепрыпасаў, выбуховых рэчываў.